КАЛІСЬ. Калісь-нікалі. Нерэгулярна, час ад часу. Дык калісь-нікалі гэтыя лапці
сьплятуць з ванасьцяў, з гэтых лыткаў, тады тут вяроўкамі ўшнуруяць – чуць ні
павалюся. Вялікія Яцыны Астр. (ДМГ, 136). Вар. калі (калісь)-нікалі.
КАЛКУ. Як на калку вісець, сядзець. Вельмі нязграбна, кепска аблягаючы цела. Пра
адзенне. Ён мне гаматны гэты твой пінжак – як на калку якім сядзіць. Чамяры Сл.
(НС-ць, 33). Вар. як на калу (на калку).
КАЛОДА. Калода-валода (малода). Божая кароўка. Я калоду-валоду злавіў. Бершты
Шчуч. (ЗНФ, 42). Калода-малода, ці дошч, ці пагода? Як дошч, та сядзі, як пагода, та
ляці. Драгуці Воран. (ЗНФ, 42). Калода-малода, будзя дошч ці пагода? Як дошч, та сядзі,
як пагода, та ляці. Бабіна Гродз.
КАЛОДКІ. Па калодкі водкі. Вельмі шмат, у вялікай колькасці. На свадзьбя воткі
было па калоткі. Малі Астр. (СПЗБ-4, 380).
КАЛОДЫ. У калоды. На працу па нарыхтоўцы драўніны. Трэба было мужыка
выправіць у калоды, лес вазіць. Бакшты Іўеў. (СПЗБ-1, 364).
КАЛОМ. Адным калом жыць. Разам, супольна. Яны ўжо многа гот жывуць адным
калом. Малюкі Воран. ● Кол (устар.) – невялікі ўчастак зямлі, надзел каля хаты.
Калом вочы паставіць. Няўхв. Пільна, не зводзячы позірку, угледзецца, выражаючы
здзіўленне ці неразуменне чаго-н. Ну што ты калом вочы паставіў? Ні дайшло, што я
сказаў? Гарнастаевічы Свісл. І чаго яму трэба тут, што калом вочы паставіў? Парэчча
Сл. (Стэц.-2, 250).
Калом вочы пасталі ў каго. Хто-н. глядзіць здзіўлена ці не разумеючы, што
адбываецца. У мяне калом вочы пасталі, як убачыла гэту іх любоў. Ляхавічы Зэльв.
Калом галавы не дастаць (не дастанеш) каму, у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі
ганарыцца, фанабэрыцца, зазнаецца; да каго-н. не падступішся. Як стаў Казік
брыгадзірам, то ў яго ціпер калом галавы ні дастаняш. Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 42).
Лена як выйшла замуш, то ёй ужэ калом галавы ні дастаць. Налібакі Навагр. (ЗНФ, 42).
Калом стала спіна. З цяжкасцю згінаецца, баліць ад працы, стомленасці. Цэлы дзень
у зямлі калупаюся, то сьпіна калом стала. Шылавічы Сл. Як папарабіў цалюткі дзень у
полі, дык увечар сьпіна калом стала. Рудзевічы Зэльв.
Калом у горле стаяць каму. Няўхв. Вельмі перашкаджаць, быць непрыемным,
выклікаць у каго-н. неспакой, раздражненне. Лене твае выдумкі ўжо калом у горле
стаяць. Геранёны Іўеў. Яго гасьцінцы калом у горлі стаяць, усё жыця ўспамінаць будзя.
Гудзевічы Маст. Гэта твая гульня мне калом у горле стаіць, тваё такоя вучэнне, што
сорамна з настаўніцай сустрэцца. Забалацце Карэл. (СГВ, 594). Гэта ўся валакіта мне
калом у горлі стаіць. Алекшыцы Бераст. Твае дзіскацекі мне ўжэ калом у горлі стаяць.
Монькавічы Маст.
Калом у дно каму. Выкл. Выказванне негатыўных адносін да каго-н., пажадання
нядобрага каму-н. Калом табе ў дно за твае слоўцы! Геранёны Іўеў. А што пра яго
ўспамінаць, калом яму ў дно! Купіск Навагр.
Калом у спіну каму. Выкл. Выказванне злосці, раздражнення, пажадання нядобрага
каму-н. Зазлаваліся адзін на аднаго – кажуць: калом табе ў сьпіну. Горшавічы Астр.
Перахрысціць калом каго. Няўхв. Пабіць, аддубасіць каго-н. Я свайго так
перахрысьціў рас калом, то ўсе чэрці адступіліся, больш не бегае смаркач па танцах.
Вішнеўка Зэльв. Во як перахрышчу калом, то будзяш знаць! Правыя Масты Маст.
Хай калом стане. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння, незадаволенасці чым-, кім-н.
Хай гэта дзялка калом стане, як яна мне ўсе рукі адняла! Шыганы Сл. Хай калом станя
гэта работа і ты зь ёй разам! Уселюб Навагр. Вар. хай калом (колам) стане.
Як калом набіта (напхана) дзе каго. Дзе-н. вельмі цесна, няма свабоднага месца.
А дзе ты тут сядзеш, калі ў аўтобусі як калом набіта. Новы Двор Шчуч. (ЗНФ, 87). Ні
10 👁