КАКОШКІ. На какошкі сесці, прысесці і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Села на какошкі. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 364). Вар. на кокашы (какошкі, кокішкі, коркішкі, куркішкі, кукарэчкі). КАЛА. Зарабіць кала. Атрымаць спагнанне, пакаранне. За гэто ён і зарабіў кала. Бабіна Гродз. Ні будзяш слухаць – заробіш кала ад бацькі. Бабіна Гродз. Ні кала ні вала. Зусім нічога. Пра крайнюю беднасць, галечу. У яго німа ні кала ні вала, і як ён думае жыць? Цвіклічы Гродз. (СНМ-2, 36). Не ведаю, аткуль ён узяўся, а толькі ні кала ні двара, як гэты казаў, а сыты. Будзёнаўка Ашм. (ДМГ, 237). Хоць кала на галаве цяшы каму. Хто-н. вельмі ўпарты. А то ш чалавек уценты, як упрэцца, та хоць кала яму на галаве цяшы. Бандары Гродз. (СНМ, 152). Вар. хоць кол (кала) на галаве чашы (цяшы). КАЛАТУШКАЙ. І калатушкай не заб'еш каго. Хто-н. фізічна моцны, здаровы. Ужываецца часцей як пярэчанне на сцвярджэнне пра кепскае здароўе. Ты ўсё німагушча, а цібе і калатушкай ні забьеш яшчэ. А як станяш з матычкай, то поляш гарот з ранку да вечара. А я здарова так рады ні дам. Лунна Маст. Стары, а дзябёлы, яго ішчэ й калатушкай ні заб'еш. Конна Зэльв. (ЗНФ, 39). Вар. і доўоняй (даўбешкай, калатушкай) не заб'еш. КАЛАЦЦЁ. Калаццё спярло. Моцна забалела ў баку. Ой, не магу ісьці, хібя калацьцё сьпярло. Пескі Шчуч. КАЛАШОЙ. Калашой тыкаць каго, у каго. Сарамаціць, папракаць каго-н. Што ты яго калашой тыкаеш, не ведаеш, то маўчы. Дварчаны Воран. Не тыкай ты яго калашой, хіба ш гэта ён зрабіў, той гіцаль уцёк даўно. Талочкі Воран. Няма чаго рабіць, дык абы калашой у суседа тыкаць. Малюкі Воран. КАЛЕ. На голым кале´ разжыцца. З нічога, на пустым месцы. Палякі хату спалілі. Ражжываліся потым на голым кале. Вострава Маст. (СБНФ, 222). ● Кол (устар.) – невялікі ўчастак зямлі, надзел. Як на кале´ вісець. Вельмі нязграбна, кепска аблягаючы цела. Пра адзенне. Хоць і лапляны, але лепшы пінджак гэты за той, што як на кале вісіць. Грабава Зэльв. (ЖС, 144). Вар. як на калу (на калку, на кале). КАЛЕКА. Калека з дваццатага века. Зневаж. Нязграбны чалавек. Я так і падумала, што з рук выпадзя. Ну што зробіш: калека с двацатага века. Крупава Лід. (Хітр., 61). КАЛЕНА. З калена выламаць. Прыдбаць, дастаць, здабыць нерэальным спосабам. Ну дзе я табе вазьму тых грошай? Хіба с калена выламаць. Турэц Карэл. (СГВ, 591). Па калена. Вельмі многа чаго-н. Цяшка маё было жыце, гора было па калена. У мамы было сем дзяцей. Сама яна ўдавою засталаса. Васілевічы Гродз. КАЛЁРУ. Да калёру да выбору каго, чаго. Вельмі шмат разнастайнага каго-, чаго-н. Але сёньня сьвіней было на базары – да калёру да выбору. Масты Маст. ● Калёр, выбор – параўн. польск. kolor 'колер', wybór 'выбар'. КАЛЁСЫ. Як безабувыя калёсы расхадзіцца, разысціся. Іран. Вельмі моцна. Учора наш стары разышоўся як бізабувыя калёсы, з гадзіну крычоў на міне. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 84). Чаго ты расхадзіласа як бізабувыя калёсы? Сама вінавата, а на нас звальваяш. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 84). КАЛІ. Калі-нікалі. Нерэгулярна, час ад часу. Хрышчоная мама калі-нікалі зойдзя да нас. Куклі Воран. (МСГВ, 280). Ён скажа: зрабі тоя і тоя ці куды схадзі, ці каго паздароўкайся сь кім, дажа цалавацца трэба як калі-нікалі. Вялікія Яцыны Астр. (ДМГ, 136). Мікола мог калі-нікалі сьпірыць свайго хлопца, пакуль той розуму ні набраўся. Заполле Лід. (СГВ, 451). Як паехаў наш Іван з дому, дык зусім шчужэў, калі-нікалі адзавецца, але грошы маццы шле. Каробчыцы Гродз. (СГВ, 472). Вар. калі (калісь)-нікалі. КАЛІНА. Як каліна каля млына пачырванець. Вельмі моцна (пачырванець ад сораму, холаду, ветру і пад.). Пачырванела як каліна каля млына. Гезгалы Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбняй, забеш
12 👁