Як казёл на мосце ўпірацца. Няўхв. Зацята, упарта, наравіста. Упёрся як казёл на мосце. Залескія Воран. (ППФВ, 64). Вар. як каза (казёл) на мосце. КАЗКІ. Казкі бабкі Маланні. Жарт. Беспадстаўныя чуткі, выдумкі. Гэта яшчэ каскі бапкі Маланьні, ніхто толкам нічога ні ведая. Алекшыцы Бераст. КАЗЛА. Выгнаць казла на казінкі каму. Збіць чыю-н. пыху, фанабэрыстасць, капрызы. Зарас мы табе выганім казла на казінкі, і ўсё стане добра. Падольцы Астр. Як з казла малака толку. Вельмі мала, зусім няма (толку, карысці). С тваёй вучобы толку як с казла малака. Лунна Маст. З сьвіньні толк як з казла малака. Сакалойці Астр. (ППФВ, 27). С цябе ш толку як с казла малака, адно што будзеш цяляпацца пат нагамі. Вольна Бар. Як з казла малака. Саколаўцы Іўеў. (МСГВ, 617). Як з казла малака. Стрэльчыкі Гродз. (СНМ, 197). КАЗЛУ. Паправіць казлу хвост. Здзек. Умяшаўшыся ў размову, даць недарэчную ці нежаданую параду, паправіць каго-н. Паправіў казлу хвост!.. Ніхто ў цябе пра гэто ні пытаўса. Алекшыцы Бераст. Ніхто цябе аб гэтым не пытаў, папраў лепш казлу хвост. Алекшыцы Бераст. Вар. паправіць казе (казлу) хвост. КАЗЛЫ. Казлы драць. Іран. Ванітаваць. Часцей пры ап'яненні. Гэта трэба ш было так уесьці... Вун за кустам казлы дзярэ. Рыдзелі Гродз. КАЗУ. Загнуць казу. Лежачы на спіне, падцягнуць ногі да плячэй ці закласці іх за шыю. Загнуць казу – задраць ногі на сьпіну. Кладзецца, і ногі – за плечы. Балотца Навагр. Казу даіць. Іран. Заставацца пасля ўрокаў за невыкананне задання на дадатковыя заняткі. Ціпер вас па галоўцы гладзяць вучыцеля, а раньша, калі ні выканаў заданьне, то пасьля ўрокаў заставаліся казу даіць. Крупава Лід. (Хітр., 61). Зноў не падрыхтаваны да ўрока? Сёньня будзем разам казу даіць, бо дома часу не хапае рыхтавацца. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62). Казу ў воз запрагаць. Рабіць стаўку на таго, ад дзейнасці якога на самай справе не могуць быць добрыя вынікі. Ты думаяш, што ён табе паможа. Ой, наўрат. Мне здаецца, што ты казу ў вос запрагаяш. Папрасі лепяй якого піньсіянера, то большы толк будзя. Збляны Зэльв. Плесці казу лабатую. Няўхв. Маніць, выдумляць. Ат, слухай, ты яго, пляце казу лабатую. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 603). Што ты пляцеш казу лабатую! Людзі відзялі, што зусім ні так было. Маркуні Астр. Як сідараву казу біць і пад. Моцна (біць). Цябе трэба караць як сідараву казу. Масцяны Астр. (СГВ, 619). КАЗУЛЕК. Мець шмат казулек у носе. Быць ганарыстым, фанабэрыстым. З Агатай ні згаворысса, мая шмат казуляк у нося. Бершты Шчуч. (СГВ, 612). КАЗЫ. Пад хвастом у казы пакажы. Жарт. Адмоўны адказ на пытанне, просьбу, дзе ёсць слова пакажы. – Слухай, дзе ты ўзёў, пакажы? – Ага, пакажы... Пат хвастом у казы. Бабіна Гродз. – Лена, пакажы сваю сукню, што ўчора купіла. – Пакажы... Пат хвастом у казы. Пеляса Воран. Як з казы карова. Іран. Нявартасны, неадпаведны месцу, пасадзе, назве і пад. Часцей пра жанчыну. Якая яна яшчэ нявеста? Як с казы карова. Турэц Карэл. (ЗНФ, 86). Ні натта ён разьбіраецца, зь яго майстар як с казы карова. Лагады Шчуч. (ЗНФ, 86). Зь яе яшчэ гаспадыня як с казы карова. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 86). КАКЕШКІ. Адкінуць каке´шкі. Іран. Памерці. Ні будзяш сібе берахчы, та доўга ні пажывеш, быстро аткіняш какешкі. Бабіна Гродз. КАКОШКАХ. На какошках сядзець і пад. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Прыехаў на какошках. Старыя Смільгіні Воран. (СПЗБ-2, 364). Вар. на какошках (кокашках, кокачках, кокішках, куркашках, куркішках, курцішках, курчыках
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апяненні
12 👁