КАЖУХІ. На кажу´хі выпіць. Па апошняй чарцы на развітанне. Ні разыхоцьціся, яшчэ
выпім на кажухі. Кліманцы Ашм.
КАЗА. Бясхвостая каза. Іран. Кепскі чалавек. Пра дзяўчыну, жанчыну. Бясхвоста
ты каза, накладзі малому нагавіцы. Галавачы Гродз. (МСГВ, 68).
Ні каза ні карова. Пасрэдная, якая нічым асаблівым не вылучаецца. Пра дзяўчыну,
жанчыну. Нічога ў ёй такога німа, быццам і добрая, а быццам і ні дужа. Як кажуць, ні
каза ні карова. Астравец Астр.
Прыйдзе каза да ваза´. Выкл. Выказванне асуджэння, папроку і ўпэўненасці, што
хто-н. апомніцца ці пакаецца і звернецца з просьбай, па дапамогу. Пачакай, прыйдзе і каза
да ваза. Куркежы Бераст. Па-сусецку, значыць, ні хочаця пагадзіцца? Што ш, рабеця,
няхай і так будзя, мо калі прыйдзя каза да ваза. Каменка Шчуч.
Як гарошчыкава каза ўперціся. Няўхв. Зацята, упарта, наравіста. От упёрся як
гарошчыкава каза, і яго ўжэ ні перапрэш. Воўпа Ваўк.
Як каза на кладцы ўпірацца. Няўхв. Зацята, упарта, наравіста. Ні ўпірайся як каза на
клаццы, усё роўна будзяш бураке палоць, гуляня тут твае нікому ні патрэбныя. Ваўкавічы
Шчуч.
Як каза на мосце ўпірацца. Няўхв. Зацята, упарта, наравіста. Упёрся як каза на
мосьце, і нічога яму не дакажаш, то я мусіла ісьці да самага працьсядацяля. Нача Воран.
(ЗНФ, 87). Ты ш учора згаджоўса, а сёня – бачыш ты яго! – упіраяцца як каза на мосьці.
Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 87). Вар. як каза (казёл) на мосце.
Як цыганская каза па вазах цягацца і пад. Няўхв. Безупынна і без толку (хадзіць).
Гэтага дзіцяці ніколі ў хаце не знойдзеш, заўша [заўсёды] цягаецца як цыганская каза па
вазох. Пераганцы Воран.
КАЗАНЬ. Казань разводзіць. Доўга размаўляць, пустасловіць. Хопіць ужэ казань
разводзіць, пара за работу брацца. Першмайск Шчуч.
КАЗЕ. На казе сядзець. Часцей іран. Заставацца ў школе пасля ўрокаў на дадатковыя
заняткі па прычыне кепскай падрыхтаванасці. А мой шалапут пэўно зну на казе сядзеў, бо
позно дадому прышоў. Старына Маст. Вар. у казе (на казе) сядзець. ● Каза (устар.) –
гарадская застава, куды садзілі пад каравул парушальнікаў парадку.
Паправіць казе хвост. Здзек. Умяшаўшыся ў размову, даць недарэчную ці
нежаданую параду, паправіць каго-н. Паправіў казе хвост... Ні ўсё роўна, як казаць...
Можа, мне так больш падабаяцца. Сарокі Шчуч. Я ш казала, што Гэля ўчора прыходзіла,
а ты – што пазаўчора, паправіла казе хвост. Дварчаны Шчуч. Ты мне тут не ўказвай, як
зрабіла, так мне й добра, ідзі папраў казе хвост. Панара Смарг. (СГВ, 603). Вар. паправіць
казе (казлу) хвост.
Папраў казе хвост у яе набаку. Выкл. Здзек. Выказванне незадавальнення,
абурэння тым, хто, умешваючыся ў размову, папраўляе каго-н., дае парады. Папраў казе
хвост ды не вучы вучонага. Дзеравянчыцы Сл. – У нашым мага´зіне ўчора боты былі.
– Ні ў мага´зіне, а ў магазі´не. – Папраў казе хвост у яе набаку. Шылавічы Сл.
У казе застацца. Іран. Пасля ўрокаў за нявыкананае заданне на дадатковыя заняткі
(застацца). А Сашку хоць і цяшка ўдавалася вучоба, але ён у хаці дапазна сядзеў за
кнішкамі, кап пасля ў школі ў казе ні застацца. Крупава Лід. (Хітр., 62).
У казе сядзець. Часцей іран. Заставацца ў школе пасля ўрокаў на дадатковыя заняткі
па прычыне кепскай падрыхтаванасці. Ні хацеў вучыцца, у казе часта сядзеў, вот і
застаўся на другі гот у першум класі. Моцевічы Лід. Не вывучыш урокі, то будзяш у казе
сядзець. Ятаўтавічы Іўеў. Ну што, сёньня зноў сядзеў у казе. Старыя Паддубы Шчуч.
Бывало, ні зраблю ў хаці ўрокаў, то ўжэ заранё ведаю, што ў казе прыдзяцца сядзець.
Мацвееўцы Ваўк. Вар. у казе (на казе) сядзець.
КАЗЁЛ. Казёл някуты. Абразл. Кепскі чалавек. Казёл ты някуты, куды ш ты лезяш
пат калёса! Зэльва Зэльв
14 👁