Не прышый (прычапі) кабыле хвост. Часцей няўхв. Непатрэбны, лішні хто-н. Чаго я пайду с табой? Хто я? Не прышый кабыле хвост, я нават добра не знаю гэту сям'ю. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 64). Нашто ты там патрэбян? Прышый кабылі хвост! Беражна Карэл. (НС, 89). Прышый кабылі хвост. Лойкі Гродз. (СНМ, 190). А я хто табе прыходжуса – прышый кабылі хвост ці што? Я ж брат твой. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 187). Ні пайду я зь ім! Будзя лазіць безь дзела – прычапі кабылі хвост. Нікому ён там ні патрэбян. Стокі Свісл. Як кабыле аўсу захацелася. Няўхв. Вельмі моцна. От, захацелася ёй смажаных скварак як кабыле аўсу. Німа тут калі пліту распальваць. Вунь вазьмі бульбы, у гаршку стаіць. Бастуны Воран. КАБЫЛЫ. Рабой кабылы сон. Няўхв. Недарэчная, бязглуздная, бесталковая чыя-н. гаворка, выдумка. Гаворыць шмат чаго, толькі слухай яго, але ўсё гэта – рабой кабылы сон. Забор'е Шчуч. Ты нам тут ні расказвай, бо ўсё гэта рабой кабылы сон. Янчукі Шчуч. Ні расказвай абы-што! Ці ты ні спала, ці рабой кабылы сон сасніла? Амбілеўцы Шчуч. Ты мне расказваяш абы-што – рабой кабылы сон. Амбілеўцы Шчуч. Ты нам тут ні расказвай рабой кабылы сон. Янчукі Шчуч. КАВАЛЕР. Польскі кавалер. Нежанаты ва ўзросце чалавек, бабыль. Не жэняцца хлопцы, польскімі кавалерамі ходзяць. Альшаніца Івац. (ДСК, 184). КАДЗІЛАМ. Размахаць кадзілам. Падняць вэрхал у сувязі з чым-н., распусціць чуткі пра што-н. Вольга размахала кадзілам на ўсю акругу, што яе абакралі, то дзе тых злодзяяў ціпер знойдзяш. Зачэпічы Дзятл. КАДУК. Кадук нясе каго. Няўхв. Хто-н. не ў пару, несвоечасова, недарэчы ідзе, прыходзіць. Куды гэта цібе кадук нясе так рано, сну табе німа. Карозічы Гродз. (СНМ-2, 96). Кадук прыйшоў на каго. Асудж. Скончыліся чые-н. паводзіны, дзеянні. Дагуляўсо, наканец, і на яго кадук прышоў. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-2, 96). Кадук яго бяры. Выкл. Няхай бузе так, можна пакінуць без увагі. У нас так кажуць: кадук яго бяры, кадук яго ведая. Заполле Івац. (ДСК, 97). Кадук яго ведае (знае). Няўхв. Невядома. А кадук яго ведая, куды яны пакруціліся, зранку шчэ ў хаці былі абоя. Ашмянцы Шчуч. Кадук яго знае, дзе яны паехалі. Старчаняты Іўеў. Кадук яго зная, калі ён дахаты верняцца. Бенявічы Лід. Кадук яго ведая, чаго ён ад мяне хоча. Ятаўтавічы Іўеў. (СГВ, 594). Кадук яго ведая, чаму Хвядос надзьмуўся. Бердаўка Лід. (МСГВ, 204). Кадук яго ведае. Бакуны Гродз. (СНМ, 177). Кадук яго зная, якая будзя ў гэтым годзі зіма. Амбілеўцы Шчуч. Тут жа ш во ляжаў малаток, а дзе падзеўса, кадук яго зная. Бабіна Гродз. Хай яго кадук возьмя. Выкл. Выказванне незадавальнення, абурэння і пад. Хай яго кадук возьмя. Кіралі Шчуч. (СПЗБ -2, 357). КАДУШКУ. Як у кадушку бухаць, бухікаць. Вельмі моцна і часта (кашляць). Анька сёньня бухала як у кадушку, хоць бы запаленя ні было. Паўлаўшчына Ваўк. Як палетаў па лужах, та цалютку ноч бухаў як у кадушку. Старына Маст. Вар. як у бочку (у вядро, у кадушку, у цэбар). КАЖАН. Кажан сухі. Незадав. Худы чалавек. Ах ты кажан сухі, што ні звары, усё табе нісмашно, нічого ні ясі! Навасёлкі Сл. КАЖУХ. Кажух на ваталіне. Выкл. Жартаўлівая рэпліка на вокліч субяседніка «куртка на ваце!», ужыты ў значэнні 'выказванне абурэння, прыкрасці, злосці (калі што-н. не атрымліваецца так, як трэба)'. – Аніяк ні выходзіць, куртка на ваце! – Кажух на ваталіні! А ты ні сьпяшай, і выйдзя. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 41). – Ну й дам я яму за гэто, куртка на ваці! – Кажух на ваталіні! А ты ні гарачыся. Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 41). Як вашывы кажух абрыдзець і пад. Няўхв. Вельмі моцна (надакучыць). Ты абрыт мне сваімі павучаньнямі як вашывы кажух. Бабіна Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, сямю
13 👁