ІРЖА. Як іржа жалеза грызці. Няўхв. Пастаянна, настойліва, неадчэпна (папракаць,
дакараць, дапякаць каго-н.). Як ён мне ўорыт! Цэлы дзень грызе як іржа жалезо. Лунна
Маст.
ІРКУ. На на ірку высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). Паглядзі, як Наташа
зьмянілася, высахла на ірку. Куркежы Бераст. Вар. на ірху (на ірку).
ІРХУ. На ірху высахнуць. Вельмі моцна (схуднець). За гулямі сваімі ўжо высахла на
ірху. Аздобічы Шчуч. Вар. на ірху (на ірку).
ІСКРЫ. Аж іскры з ваэй (з воч) пасыпаліся (сыплюцца) у каго. У каго-н.
замітусілася ў вачах ад моцнага ўдару. Як смальнуўсо аб дрэва, аж іскры з воч пасыпаліса,
машыну разьбіў. Дубна Маст. (СГВ, 444). Іскры з вачэй сыплюцца. Жукевічы Гродз.
(СНМ, 184). Цемнавато было, ішоў та як джавэнгнуўсо галавой аб вушак, аж іскры
пасыпаліса. Карозічы Гродз. (СНМ, 45).
ІСЦІ. Ісці дахаты. Паміраць, канчаць жыццёвы шлях. Сёння добра жыць, але ўжо
годы падышлі, трэба ісьці дахаты, а хата на могілках. Нацкава Маст. (ДМГ, 215).
ІШАК. Як ішак рабіць. Многа і цяжка (працаваць). Усё жыцё раблю як ішак, а на
каго? Каліноўская Свісл. Палолі, палолі гэтыя буракі і нічога ні зарабілі, усю жызьнь
робіш як ішак, а што толку. Лысая Гара Ашм.
ІШЛА. Ні ішла ні ехала жыць, пражыць. Ні добра і ні дрэнна, сярэдне, пасрэдна.
– Мне ўжо восьмы дзісятак ідзе. – І як жа ш вам жылося? – Усяго нагледзелася, жыла
ні ішла ні ехала... Генюшы Навагр. (ЗНФ, 53). Вар. ні ішоў ні ехаў (ні ішла ні ехала).
ІШЛО. Ні ішло ні ехала. 1. Няпэўна, канчаткова не вызначана. Гэто яшчэ ні йшло ні
ехала, як бацько скажа, так і будзя. Бабіна Гродз. Тут яшчэ ні йшло ні ехало, а ты ўжэ
ад радасьці скачаш! Драчаны Свісл. 2. Няўхв. Нехлямяжы, няздатны, няўдалы чалавек.
Усе людзі як людзі, а наш Іван дык неко ні ішло ні ехало. Мінойты Лід.
ІШОЎ. Ні ішоў ні ехаў жыць, пражыць. Ні добра і ні дрэнна, сярэдне, пасрэдна.
Я сваё жыцьцё пражыў, скажу вам, ні ішоў ні ехаў. Буцілы Лід. (ЗНФ, 53). – Ну й як табе
тамака жылося? – Так сабе, ні ішоў ні ехаў. Парачаны Лід. (ЗНФ, 53). Вар. ні ішоў ні ехаў
(ні ішла ні ехала).
~ К ~
КАБ. Каб хоць. Выкл. Выказванне здзіўлення, недаверу і адмаўлення. Не можа таго
быць! – Я да самога дзірэктара схадзіла і ўсё расказала. – Кап хоць! Дашкевічы Свісл.
(ЗНФ, 41). – Я малога барсука злавіў, вун у боццы сядзіць. – Ён здохня ў цібе. – Кап хоць!
Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 41). – Глядзі, сабака ўкусіць. – Кап хоць! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 41).
КАБЛУК. Даць у каблук. Жарт. Уволю патанцаваць, натанцавацца. Ёй, дзяўчата,
дадзім у каблук сягоння ў нашым клубя! Баярск Смарг. (СГВ, 586).
КАБЫЛА. Як кабыла лейзарава хадзіць і пад. Няўхв. Без справы, без сур'ёзнага
занятку. Цягаяцца як кабыла лейзарава, дахаты ня йдзе. Забагонне Зэльв. Вар. як карова
(кабыла) лейзарава.
Як кабыла на высеўкі рагатаць і пад. Няўхв. Моцна, уголас. Чаго ты рагочаш як
кабыла на высеўкі?! Дзяцей пабудзіш. Морына Іўеў. Ні ржы ты як кабыла на высяўкі!
Німа тут нічога сьмешнага. Лаздуны Іўеў. Цішэй ты крыху, а то іржэш, як кабыла на
высяўкі. Шаптуны Іўеў. (СГВ, 615).
КАБЫЛЕ. Захацелася кабыле воцату. Выкл. Іранічнае асуджэнне чыйго-н.
нечаканага жадання. Ужываецца як адказ на чыю-н. просьбу, жаданне, патрабаванне.
– І мне, мама, купеця такі траньзістар. – Захацеласо кабылі воцату! Можа, яшчэ п што
выдумала. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 34). – І я хачу паехаць зь імі. – Захацелася кабылі воцату!
Забалаць Воран. (ЗНФ, 34). Паглядзеця на яго, які разумны: малака яму мало надаілі.
А ты сам папробуй, а то захацеласо кабылі воцату. Кулёўшчына Маст
Дадатковыя словы
сурёзнага, ўбрыт
12 👁