Зяпу разявіць. Груб. 1. Вельмі моцна гаварыць, сварыцца, лаяцца і пад. Чаго ты так зяпу сваю разьзявіла, хіба я глухая? Міхалкі Свісл. 2. Зазяваўшыся, перастаць рабіць што-н. Глянь, людзі хапаюць усё як могуць, а ён зяпу разьзявіў і стаіць. Петрымаўшчына Іўеў. Зяпу раскрываць. Гл. раскрываць зяпу. Разжаваць і ў зяпу пакласці каму. Груб. Падрабязна растлумачыць што-н. каму-н. Ну што ты за дзіцё такое, усё табе трэба разжаваць і ў зяпу пакласці! Васілішкі Шчуч. Раскрываць зяпу. Груб. Моцна крычаць, сварыцца, лаяцца. Раскрыла зяпу тут на ўсю вёску. Бялужышкі Воран. Зяпу раскрываць вы ўсе майстры, а як да работы – усе ў кусты. Квасоўка Гродз. (СНМ-2, 94). ~ I ~ ІГОЛАЧКУ. Пад іголачку падагнаць, дапасаваць. Выдатна, найлепшым чынам. Я свой паношаны сарафан так падагнала пад іголачку – стаў усё роўна як новы. Пеляса Воран. ІГОЛКАХ. Як на іголках сядзець. 1. У стане краяйняй фізічнай актыўнасці, немагчымасці спакойна ўседзець на адным месцы. Сяць роўна, а то сядзіш як на іголках. Хутар Праважа Воран. 2. З хваляваннем, неспакоем, трывогай. Мішка сядзеў як на іголках, бо рашаўся яго лёс. Балотнікі Шчуч. ІГОЛКІ. Хоць іголкі збірай ноч. Незвычайна светлая. Сёняшня ноч была гэдыка месячна, ну хоць іголкі зьбірай. Хамічы Зэльв. Вар. хоць іголкі (голкі) збірай. ІГОЛКУ. Шукаць іголку ў стозе сена. Займацца беспаспяховай, безнадзейнай справай. Пайдзі на якую адну работу і жыві, як усе, а то шукаяш іголку ў стозі сена, хочаш капіталістам стаць. Кап так лёхко было, то ўсе багачамі сталі п. Сакольнікі Свісл. ІДЗІ. Ідзі кібенімацеры. Лаянк. Выкл. Выказванне жадання не бачыць каго-н., не мець справы з кім-н. Ах Божа, ці аччэпіся ты ад міне ці не!.. А ідзі ты кібенімацяры, уеўся ў косьці, аж ні магу вытрываць! Амбілеўцы Шчуч. А ідзі кібенімацяры! Лепяй на чарвіваго сабаку глядзела п, чым на цібе! Бабіна Гродз. ІЗВІЛІНА. Адна ізвіліна і тая прамая ў каго. Абраж. Хто-н. неразумны, бесталковы. А ні ты яму што гавары ні гавары – толку мала, у яго ш адна ізьвіліна і тая прамая. Іўе Іўеў. ІКОТА. Ікота яго (яе, іх) бяры. Выкл. Няхай будзе так, можна пакінуць без увагі. А ікота яго бяры. Не прыйшоў, то хай як хоча. Алекшыцы Бераст. ІЛБА. З-пад ілба глядзець. Нядобразычліва, з выклікам. Унука дачка прывязла, то настабоўчыўся і глядзіць з-пад ілба. Заполле Івац. ІЛЛЯ. Як Ілля хмарамі камандаваць. З жаданнем, з ахвотай. З яго жонкай не згаворыся, камандаваць любіць як Ільля хмарамі. Рудаўка Сл. ІМЯ. Адно імя засталося ад каго. Зусім нічога не захавалася ад каго-н. Бедныя дзеці, усё пытаюцца, дзе іх татка, а ад таго прапойцы адно імя засталося. І дзякуй Богу, а то яшчэ ні адныя нервы згрыз бы. Амбілеўцы Шчуч. Ні тпру ні мя ні божае імя. Няўхв. Нехлямяжы, няздатны, няўдалы чалавек. Такога хлопца дзеўкі не любяць – ні тпру ні мя ні божае імя. Пастарыні І Смарг. ІНДЫК. Як індык да кавы цікавы. Вельмі (цікаўны). І ўсё ён убачыць, усё ўгледзіць. Такі ўжэ цікавы як індык да кавы. Мікелеўшчына Маст. ІНЦЕРНЕТ. Развесці інцернет дзе. Няўхв. Насмеціць, зрабіць беспарадак дзе-н. Разьвялі інцернет у хаці, што ні прайсьці. Хадзілоні Шчуч. ІНЦЫПАР. Як інцыпар. Няўхв. Вельмі актыўна, рухава, бурна (паводзіць сябе). Чаго ты скачыш як інцыпар, сяць ты лепяй і пасядзі як дзіця, а то нейкія штукі ўсё. Навасяды Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁