Зямля калоціцца. Вельмі моцна, гучна. Пра тупаценне, бегатню. Як начнуць разьбірацца міш сабой, то зямля калоціцца. Руда Яварская Дзятл. Зямля яго (яе, іх) бяры. Выкл. Няхай будзе так, можна пакінуць без увагі. Тфу, каб я йшчэ перажывала за яго. А зямля яго бяры, хай прападая, як дурны. Купры Шчуч. Зямля яго (яе, іх) ведае (знае). Няўхв. Невядома. Зямля яго зная, што за чалавек такі, усё яму ніпачом. Купры Шчуч. Зямля яе ведае з гэтай тваёй вудачкай. У галаве мне твая вудачка... Бабіна Гродз. Немцы тады, можа, й баяліся партызанаў, зямля іх зная, бо ехалі па сашэ і стралялі ў белы сьвет як у капейку. Кашалёва Навагр. Вар. зямля (зямелька, зямліца) яго (яе, іх) ведае (знае). Зямля яго (яе, іх) рэж. Выкл. Выказванне абурэння, пажадання нядобрага каму-н. А зямля іх рэш тых немцаў. Руда Яварская Дзятл. Каб зямля не насіла каго. Выкл. Выказванне абурэння, пажадання нядобрага каму-н. Такога сына каб зямля не насіла. Руда Яварская Дзятл. Кап це зямля ні насіла, гадасьць ты паршыва, як ты мне ўеўса ў косьці! Бабіна Гродз. Няхай зямля будзе пухам каму. Выкл. Выказванне добрай памяці пра пахаванага нябожчыка. Людзі вы мае, сядайце за стол, справім паграбіны па нашай дарагой мацяры, ніхай ёй будзя пухам зямля. Мілявічы Маст. (СГВ, 311). Вар. хай (няхай) зямля будзе пухам. Няхай яго (яе, іх) зямля пабярэ. Выкл. Выказванне абурэння, кепскага пажадання каму-н. Але паліцаі пачалі страляць, няхай іх зямля пабярэ. Ваўкавічы Навагр. Хай зямля будзе пухам каму. Выказванне добрай памяці пра нябожчыка. Я старая й то дачку перажыла. Хай зямля ёй пухам будзе… І муш хутка памёр. Гнезна Ваўк. (ДМГ, 18). Вар. хай (няхай) зямля будзе пухам. Хай зямля заесць каго. Выкл. Пажаданне нядобрага, смерці каму-н. Хай зямля заесьць таго, хто залес у мой гарот. Руда Яварская Дзятл. Як зямля. 1. твар. Змарнелы, хваравіты, спакутаваны. Твар, як зямля, так схварэў, што стаў аж сіні. Швейляны Астр. (МСГВ, 496). Людзі ішлі з выблякаванымі тварамі, яг зямля. Пешчаны Шчуч. (МСГВ, 93). 2. Маўклівы, пануры. Як сына пахавала, то ўжэ два рокі мінуло, а яна ўсё як зямля. Лунна Маст. 3. Моцна п'яны. А мой прыйшоў з работы як зямля. Жупраны Ашм. 4. скупы. Вельмі (скупы). У яе як ні папросіш, то ніколі ні дасьць. Скупая як зямля. Вярэйкі Ваўк. Як зямля носіць каго. Няўхв. Як, навошта, чаму магчыма чыё-н. існаванне, жыццё. Пра нягодніка. Немцы спалілі вёску і людзей пабілі, як іх зямля носіць, такія нелюдзі. Валеўка Навагр. (СГВ, 295). Як святая зямля брудны, чорны. Вельмі, надзвычай. Яго жонка такая хоніха, на ёй сукенка чорная як святая зямля. Цярэшкі Ваўк. (СГВ, 530). ЗЯНКІ. Зянкі´ вытрашчыць. Груб. Поглядам выказаць моцнае здзіўленне, цікавасць, спалох. Чаго зянкі вытрашчыў? Сімакава Карэл. (МСГВ, 201). ЗЯНЦОЎСКІ. Як Зянцоўскі ў бярвеннях спаць. Моцна, беспрабудна. Пасьля такой стурбаванай ночы сьпіць як Зянцоўскі ў бярвеньнях, ні дабудзіцца. Пераганцы Воран. ЗЯПАЛА. Зяпала драць. Груб. Вельмі моцна гаварыць, крычаць. Нічога не знае, ано зяпала драць. Поразава Свісл. ЗЯПУ. Замкнуць зяпу. Груб. Замоўкнуць. Пераважна ў форме загаднага ладу. Замкні зяпу, бо зараз вехцям заткну! Квяткоўцы Іўеў. Зяпу адкрыць. Груб. Пачаць гаварыць, сварыцца, лаяцца і пад. Ужо зяпу сваю аткрыла, то ўжо ні скоро закрыя, ужо ні ўспакоіцца. Ізабелін Навагр. Зяпу драць. Груб. Вельмі моцна гаварыць, крычаць, сварыцца і пад. Чаго ты з раніцы зяпу дзярэш?! Ятвезь Ваўк. Як што ні па ей, то й пачыная зяпу драць. Чураі Дзятл. Цярпець ні магу, як яна зяпу дзярэ, хоць ты ёй зачыняй. Дварэц Дзятл. Не, каб спакойно гаварыць, а ўсё зяпу только драць. Індура Гродз. Вар. ляпу (зяпу) драць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
7 👁