У зямлі ляжаць. Быць пахаваным. Антак ужо восім гадоў у зямлі ляжыць.
Плябанаўцы Ваўк. (ДМГ, 17).
Як з-пад зямлі чуваць. Вельмі ціха, глуха. Гавары мацней, а то чуваць як с-пат зямлі.
Цяглевічы Зэльв.
ЗЯМЛІЦА. Зямліца яго (яе, іх) ведае. Няўхв. Невядома. Зямліца яго ведае, пра што
ён там гаварыў, ляпаў нешта языком ды й толькі. Зенявічы Навагр. Вар. зямля (зямелька,
зямліца) яго (яе, іх) ведае (знае).
ЗЯМЛЮ. Зямлю заскварыць. Памерці, быць пахаваным. У гэтум годзі як сядно мор
які напаў на людзей. От сёньня і Юрка зямлю заскварыў. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 38).
Вар. зямлю (землю) заскварыць.
Зямлю накарміць. Неакуратна паесці, выпускаючы з рук ці праліваючы на падлогу
ежу. Што за дзіця ніакуратна, пакуль зямлю не накорміць – не паесьць. Пячоўшчына
Валож.
Зямлю пазурамі капаць па кім. Моцна пакутаваць, бедаваць, гараваць па кім-н. Гэля
па мужыку зямлю пазурамі капаіць, ніяк да сібе прыйсьці ні можыць. Дзе ш, такі чалавек
харошы быў. Падольцы Астр.
Зямлю паліваць па кім. Моцна бедаваць, плакаць па кім-н. Бедная сіротка, на
магільніку па маццы зямлю палівала. Завідзіненты Астр.
Зямлю пацалаваць. Паваліцца, упасці. Жарт. Добра ты зямлю пацалаваў, калені й
цяпер апшарпаныя. Гальшаны Ашм.
Каб прымеў бы то зямю лізаў бы. Асудж. Вельмі скупы, прагны, сквапны. Як што
ўбачыць, дык усё да сябе прэ, усяго яму мала; здэцца, кап прымеў бы дык зямлю лізаў бы.
Бярозаўка Лід. Вар. каб прымеў бы то з зямлі з'еў бы (злізаў бы); каб прымеў бы то па
зямлі лізаў бы; каб прымеў бы то зямю лізаў бы; каб прымеў бы то ўсё з'еў бы.
Пад зямлю праваліцца. Няўхв. Знікнуць, каб не было відаць ад сораму, няёмкасці і
пад. Хацела пад зямлю праваліцца, каб яго ні бачыць. Талькаўцы Ваўк.
Скрозь зямлю праваліцца. Хутчэй схавацца, знікнуць з-за няёмкасці, сораму. Ужо
ён вырабіў мне то вырабіў. Так брытка, здэся, хоць скрозь зямлю праваліўся б. Сцігані
Іўеў.
Увагнаць у зямлю каго. Няўхв. Загубіць каго-н. Ты мяне, дзеткі, увагоніш у зямлю
сваёй дурной работай. Пеляса Воран. Гэты п'яніца скора міне ўгоніць у зямлю! Сцігане
Іўеў.
Як скрозь зямлю праваліўся. Бясследна прапаў, знік. Ды дзе ш той Янак падзеўся,
як скрозь зямлю праваліўся. Новы Двор Свісл. Ён як скрось зямлю праваліўся. Багудзенка
Навагр. Пайшоў па хлеб і як скрозь зямлю праваліўся. Канвелішкі Воран. Як пайшоў у рыбу
ўчора ўвечары, дык як скрозь зямлю праваліўся. Купіск Навагр. (СГВ, 619). Сказаў ото
прыду – і як скрозь зямлю праваліўся. Грыўда Івац. (ДСК, 154).
ЗЯМЛЯ. Аж зямля дрыжыць пад нагамі. Хто-н. вельмі моцна тупаціць. Зранку ні
пасьпіш, бо як устануць дзеці, як пачнуць бегаць, аж зямля дрыжыць пад нагамі.
Ляхавічы Зэльв. Дзеці, досіць бегаць, а то аш зямля дрыжыць. Навасяды Ашм.
Аж зямля стогне бяжыць і пад. Вельмі хутка. Люпка ўсюды пасьпеіць, ляціць аш
зямля стогніць. Масцяны Астр.
Аж зямля трасецца ідзе. Грузна, важка, цяжка. Пра хаду мажнага чалавека. Гэткі
здаровы, ідзе аж зямля трасецца. Шынкаўцы Шчуч.
Аж уся зямля страсянулася ўпасці, зваліцца. Моцна ўдарыўшыся, з шумам. І трэба
было лесьці на тое дзераво... Галіна абламаласа, і так вальнуў, што аш уся зямля
стрсянуласа. Пагранічны Бераст.
Зямля абаранкам пахне каму. Гумар-іран. Хто-н. ужо вельмі стары, на схіле жыцця.
Яму ўжо зямля абаранкам пахне, столькі гот, што сам палічыць ні можа. Пячоўшчына
Валож
Дадатковыя словы
пяніца
7 👁