ЗЯМЕЛЬКА. Зямелька яго (яе, іх) ведае. Няўхв. Невядома. Зямелька яго ведае, дзе
ён дзеўся, гляну яшчэ за хлевам. Монтацішкі Смарг. Вар. зямля (зямелька, зямліца) яго (яе,
іх) ведае (знае).
ЗЯМЕЛЬКУ. Лажыць у зямельку каго. Хаваць нябожчыка, адпраўляць у апошні
шлях каго-н. Двух сынкоў ужо пахавала. Сама срашна дзетак сваіх лажыць у зямельку.
Ні дай Бох каму перажыць такоя! Янапаль Воран.
ЗЯМЛЁЙ. Зямлёй смярдзець. Дажываць сваё жыццё, быць блізкім да смерці.
Звычайна пра хворага ці старога чалавека. Поправу ты ад яе ні чакай, бо яна ўжэ зямлёю
сьмярдзіць. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 38). Старыя ўжэ сталі мы с табой, баба. Абоя ўжэ
сьмярдзім зямлёю. Плецянічы Зэльв. (ЗНФ, 38). Ах, Божа, паглядзі, які стары суняцца па
вуліцы, ён ужэ зямлёю сьмярдзіць. Парэчча Гродз. (ЗНФ, 38). Зь яго ўжэ нічога ні будзя,
ён ужэ зямьлёю сьмярдзіць. Мілявічы Маст. Сам ужэ сьмярдзіць зямлёй, а яшчэ
выскаляяцца, жарты строіць. Алекшыцы Бераст.
Смярдзець зямлёй. Гл. зямлёй смярдзець.
Як пад зямлёй сядзіць, ходзіць. У стане разгубленасці, роспачы, адчаю. Коля з
учарашняга дня як пад зямлёю сядзіць. Гірдаўка Навагр. Пахавала мужыка, ціпер як пад
зямлёй ходзіць. Янаўляны Лід. Тата дні тры хадзіў як пад зямлёй, шкада было глядзець
на яго. Панара Смарг. (СГВ, 617).
ЗЯМЛІ. Ад зямлі не адрос. Іран. 1. Нізкарослы, маларослы. Кушпель, гэта ж
дваццаты рок ад мая пайшоў, а ён ад зямлі ні адрос. Белева Гродз. (СНМ, 77). Другія дзеці
во якія павырасталі, а гэтаму выскрапку Бог рошчы ні дае, ад зямлі ні адрос. Круглікі
Гродз. (СНМ-2, 41). 2. Малалетні, малы. Яшчэ дзіця ад зямлі ні адрасло, а яна йзноў
тоўстая ходзіць. Каўпакі Гродз. (СНМ, 144). Глянь вун, ад зямлі не адрос, а на вячоры
прэцца разам з усімі. Заборцы Астр.
Да зямлі кланіцца. Горбіцца. Гады ўжо велькія ў старой, дык і да зямлі клоніцца.
Вугляны Смарг. (СГВ, 586).
З-пад зямлі дастаць. Любымі сродкамі, пры любых умовах, абавязкова. Яна скрось
дапне, усё дастаня с-пад зямлі, такая спраўніца. Грабава Зэльв. (НС-ць, 21). Гэта такі
жутны чалавек, што з-пад зямлі дастаня, як трэбо. Зарубічы Гродз. (СНМ, 51).
Зямлі на морду будзе мала каму. Груб. Хто-н. вельмі скупы, прагны, сквапны.
Вацлава такая ўжэ скупяньдзя, ёй зямлі на морду будзе мало. Шылавічы Ваўк.
Зямлі пад сабою не бачыць хадіць. З высока паднятай галавой. Ходзіць – зямлі пад
сабой ні бачыць. Каб дзе якая яма, та ўваліўса п. Верцялішкі Гродз.
Каб прымеў бы то з зямлі з'еў бы (злізаў бы). Асудж. Вельмі скупы, прагны,
сквапны. Гэты ні каплі ні ўступіць, кап прымеў бы то зь зямлі зьеў бы. Алекшыцы Бераст.
Ні чакай, што ён табе аддасьць – каб прымеў бы то зь зямлі зьлізаў бы. Алекшыцы
Бераст. Каб прымеў бы то зь зямлі злізаў бы – гэта гавораць пра жаднага чалавека.
Правыя Масты Маст. Вар. каб прымеў бы то з зямлі з'еў бы (злізаў бы); каб прымеў бы то
па зямлі лізаў бы; каб прымеў бы то зямю лізаў бы; каб прымеў бы то ўсё з'еў бы.
Каб прымеў бы то па зямлі лізаў бы. Асудж. Вельмі скупы, прагны, сквапны. Ішчэ
хочаш у яго прасіць... Ды ён кап прымеў бы то па зямлі лізаў бы. Скарэй згноіць, чым
дасьць. Скарбы Шчуч. Вар. каб прымеў бы то з зямлі з'еў бы (злізаў бы); каб прымеў бы
то па зямлі лізаў бы; каб прымеў бы то зямю лізаў бы; каб прымеў бы то ўсё з'еў бы.
На зямлі таго не было. Няўхв. Ніколі не сустракалася падобнага. А кап вы толькі
пачулі, як яна міне абзывала – на зямле таго ні было! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 48). Верка з
Галенаю сёня на полі валілі адна адну, і на зямле таго ні было. Вараны Бераст. (ЗНФ, 48).
Гэта ш трэба так выдумаць! Нагаварыла на міне ліха ведая што, і на зямле таго ні было.
Навасёлкі Лід. (ЗНФ, 48).
Прырасці да зямлі. Знерухомець, затаіцца. Я аш прырос да зямлі і не дыхаў. Вялікія
Баяры Шчуч. (СПЗБ
7 👁