каля хаты, і цэлу ноч зубы сушаць. Крэва Смарг. Хопіць ужо зубы сушыць, рабіць трэба
даўно. Ваўчкі Сл.
Сушыць зубы на сонцы. Няўхв. Смяяцца, рагатаць без прычыны. Няма чаго тут перад
людзьмі сушыць зубы на сонцы. Сакольнікі Свісл. Ну, ні сушы ты мне тут зубы на сонцы,
надаеў сваім сьмехам. Каменка Шчуч. Я нават і сонца нідзе не бачу, а ты ўсё зубы сушыш.
Закальное Любан. Бач, сонца няма, а ты ўсё сушыш зубы. Біцеўцы Шчуч. (СГВ, 608).
Тачыць зубы. Няўхв. 1. на каго. Ненавідзячы каго-н., рыхтаваць яму якую-н.
непрыемнасць. А ты хіба не бачыш, што яна даўно на цябе точыць зубы. Малыя
Эйсманты Бераст. Кастусь даўно тачыў зубы на Мішку. Бершты Шчуч. Ён даўно ўжо на
міне зубы точыць. Ганчары Свісл. 2. Займацца пустымі размовамі, пустасловіць. Хваціць
ужэ тачыць зубы! Радунь Воран. Дзісь нічога ні зрабіла, увесь дзень тачыла зубы з
бабамі. Эйтуны Лід. На рабоце толькі зубы точыць. Замасцяны Шчуч. Гэтыя бабы,
сабраўшыся вечарам, дык толькі і точаць зубы. Краснае Карэл. Пасьбіраліся на лаўцы і
точаць зубы. Мейры Лід.
Толькі зубы тырчаць у каго. Хто-н. вельмі худы. Страшна глядзець на яго, толькі
зубы тырчаць. Талькаўцы Ваўк.
Хоць зубы выберы спаць. Жарт. Вельмі моцна, без просыпу. Ніяк не магу
дабудзіцца, сьпіць хоць зубы выбяры. Масты Маст. Але ш ты й спала – хоць зубы выбяры.
Лаздуны Іўеў.
Хоць зубы выбірай дзе. Нічога няма, пуста дзе-н. У нашым садзе хоць зубы выбірай,
нічога не родзіць. Сонічы Гродз. (СГВ, 612).
Хоць зубы на паліцу (на граду) палажы (лажы, складай). Зусім няма чаго есці.
Было нам колісь, што яды ніякой, хоць зубы на паліцу палажы. Баброўнікі Свісл. Ну сусім
дома ніц німа, хоць зубы на паліцу складай, як мы будзям жыць далей?.. Падбалоцце Зэльв.
Куды ні глянь – пуста, нічога німа, хоць зубы на граду лажы. Ганчары Лід. ● Града –
устар. паліца для посуду.
Часаць зубы. Няўхв. Гаварыць абы-што, пляткарыць. Досіць табе часаць зубы, трэба
троху й меру знаць. Маркуні Астр. Яна любіць часаць зубы, як і ўсе бабы. Рамашкі Шчуч.
Шча´рыць (шчы´рыць, шчэ´рыць) зубы. Няўхв. Смяяцца, рагатаць. Пара ўжэ чым
заняцца, хваціць зубы шчарыць. Ашмянцы Шчуч. Пойдзем паглядзім, чаго гэта нашыя
хлопцы зубы шчыраць. Гінэлі Воран. (ЗНФ, 81). Люцкія хлопцы даўно на полі. А ён усё
тут шчырыць зубы. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 81). Плакаць трэба, а ты шчырыш зубы.
Вялікае Сяло Шчуч. Хваціць тут шчэрыць зубы. Гудзевічы Маст. Здэцца, і німа чаго тут
сьміяцца. А вы ўсё любіця пашчырыць зубы. Бабіна Гродз. (ЗНФ, 81).
ЗЫЗЫ. На зы´зы нарвацца. У хвіліну крайняй абуранасці, злосці, раздражнення
(папасціся, трапіць да каго-н.). Хібы та мне на зызы не нарвешся, жыў ні буду, як я табе
гэта дарую. Чамяры Сл. (НЛ, 52).
ЗЭГЕР. Як зэгер. Ухв. Вельмі добры выдатны. У яго гаспадарка як зэгер, усё да рук
даведзена. Круглікі Гродз. (СНМ, 175). Хату як зэгяр выбудаваў, любо паглядзець. Індура
Гродз. (СНМ, 63). Як зэгер. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ-1, 197). ● Зэгер – гадзіннік.
ЗЭТ. Як польскі зэт зморшчыцца. Вельмі моцна. Ну чаго зморшчыўся як польскі зэт?
Нешта не спадабалася? Гродзі Ашм.
ЗЯВАЛКУ. Закрыць зява´лку. Няўхв. Замоўкнуць. Пераважна ў форме загаднага
ладу. Закрый зявалку – муха заляціць. Суботнікі Іўеў.
ЗЯЗЮЛЬКА. Укінуць як зязюлька яйка. Зрабіць вельмі малы ўклад у што-н.,
выканаць дзеля выгляду, для адчэпнага. Трэ было кажды дзень на бульбу хадзіць, а то
некаторыя ўкінулі як зязюлька яйко і хочаце соткі бліска мець. Бастуны Воран.
ЗЯЗЮЛЬКІ. Каб ты зязюлькі не чуў (не пачуў). Каб ты зязюлькі не чуў. Гродна
Гродз. (СНМ, 184). А кап ты зязюлькі нігды ні пачуў, як ты мне ўеўся ў косьці!
Аляксандраўшчына Зэльв
7 👁