Палажыць зубы на градку. Недаядаць, галадаць ад недахопу ежы. Ні будзяш працаваць летам, та зімою паложыш зубы на гратку. Вялікія Азёркі Маст. Кончацца запасы – паложыш зубы на гратку. Рыбакі Іўеў. ● Градка – паліца для посуду. Пачысціць зубы каму. Пабіць каго-н. Ты на яго ні абзывайся, бо ён табе пачысьціць зубы. Струбніца Маст. Яму зубы пачысьцілі дык пачысьцілі – ног ад зямлі адарваць не можа. Бенявічы Лід. Стась, казалі, разбушаваўса на танцах, як той Фантамас, та яму хлопцы пачысьцілі зубы. Падліпкі Гродз. (ЗНФ, 58). Чаго лезяш, хочаш кап зубы пачысьцілі? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 58). За такую работу табе не то, што грошы плаціць, а яшчэ пачысьціць зубы трэба. Карабы Ашм. (ЗНФ, 58). Вар. пачысціць (начысціць) зубы. Пашчырыць зубы. Гл. шчарыць зубы. Пералічыць зубы каму. Пабіць каго-н. Той раз яму добра пералічылі зубы, век помніць будзя, больш ні палезя. Пячоўшчына Валож. Прадаваць (продаць) зубы. Асудж. Смяяцца, рагатаць без прычыны. Чаго ты прадаеш зубы бес дай на то прчыны? Саленікі Сл. Чаго ты сьмяесься, бязбожнік? Ці я табе што сьмешная кажу? Ня продай зубы бяс толку! Мастаўляны Лід. Скаліць зубы. Няўхв. 1. Смяяцца, рагатаць без прычыны. Брыдніца несусьветная – павыстаўляя перад мужчынамі свае цыцкі, задзярэ спадніцу вышэй каленяў і скаліць зубы – хіба ж такую будзя хто паважаць? Чамяры Сл. (ЖНСл., 176). І чаго ж ты перад усемі скаліш зубы? Азярніца Сл. Больш нічым і ні займаўся, а толькі зубы скаліў. Радзявічы Маст. І чаго ты ўсей час скаліш зубы?! Малыя Эйсманты Бераст. Што ты зубы скаліш? Мы прышлі сюды не зубы скаліці, а рабіць. Рыбакі Смарг. (СГВ, 593). А хлопцы толькі і скалілі зь дзеўкамі зубы. Нізаўцы Навагр. Табе ўсё абы зубы скаліць. Вензанец Дзятл. От вогір гэты одно зубы скаліць. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ, 25). Зубы скаліць. Магуны Воран. (ППФВ, 3; МСГВ, 593). Ты чаго гэта пачаў скаліць зубы, мусі, клепкі ў галаве адной ні дастае. Зарыца Гродз. (СНМ-2, 210). 2. Займацца пустымі размовамі. Пайшла зубы скаліць, пустасьмешка. Ганчары Лід. (МСГВ, 402). Няма чаго зубы скаліць, бяры сякеру і пайшлі працаваць. Дубна Маст. Што ты зубы скаліш, лепш бярыся за работу. Парэчча Дзятл. А што ім рабіць? Хай хто робіць, а яны скаляць зубы, у горбу пасходзіўшыся! Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 251). Што ты ўсё сядзіш зубы скаліш, лепш вазьмі венік ды падмяці надворак трохо. Струбніца Маст. 3. з каго. Насміхацца з каго-, з чаго-н. Чаго зубы ты скаліш зь міне, лепяй на сібе паглядзі. Грынкі Свісл. Чаго тут зь міне старого скаліш зубы? Даўбенкі Шчуч. З гэтай гісторыі ні трэба скаліць зубы, кожнаму можа так быць. Моцевічы Лід. Скаліць зубы да вушэй (гушэй). Няўхв. Смяяцца, рагатаць. Ці трэба, ці ні трэба, а ён усё скаліць зубы да вушэй. Правыя Масты Маст. Хіба ш можна скаліць зубы да гушэй, як чалавек ляжыць хваруткі. Седліска Воран. Скеліць зубы. Няўхв. 1. Смяяцца, рагатаць. Няма чаго скеліць зубы, за работу бярыцяся! Горшавічы Астр. 2. на каго. Нядобразычліва, агрэсіўна паводзіць сябе ў дачыненні да каго-н. Ён зубы скеліць на сваю жонку, соваецца біцца. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 446). Спадніцу ў зубы. Схапіць з сабой свае манаткі. Баба курыцы дзьве возьмя, масла, спадніцу ў зубы – і ў Навагрудак. Уселюб Навагр. Сушыць зубы. Няўхв. 1. Смяяцца, рагатаць без прычыны. Чаго ты сушыш зубы, калі плакаць трэба. Вольна Бар. Ветраны некі, вечна сушыць зубы, рот ні закрываяцца. Астрына Шчуч. Табе ўсё абы зубы сушыць. Стары Двор Шчуч. Было п ш чаго зубы сушыць, а яны аж заходзяцца. Ашмяны Ашм. А ён такі чалавек, яму ці добра ці дрэнна, вечна зубы сушыць. Асіпаўцы Воран. 2. Займацца пустымі размовамі. Вот бабы, тая ўжо цэлы час зубы на лаўцы з бабамі сушыць. Нягневічы Навагр. Вы не працуеце, а толькі зубы сушыце. Янчукі Шчуч. Чаго зубы сушыш, за работу лепш бярыся! Дзітва Лід. Вунь яешня прыгарэла, а ты зубы сушыш. Дзянісаўка Дзятл. Вічарэе, зьбіраюцца лайдакі, моладзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁