Зубы загаворваць каму. Хітруючы, пабочнымі размовамі адцягваць чыю-н. увагу ад чаго-н. важнага, істотнага. І ты мне свайго розуму ні паказвай. Гэта ты можаш перад кім, а мне ты зубы ні загаворвай. Хілякі Бераст. Што ты мне зубы загаворваеш?! Моцевічы Лід. Ты мне зубы ні загаворвай, лепш скажы, што ні хочаш ісьці. Монькавічы Маст. Ты мне тут зубы не загаворвай, не дурная тут сяджу перад табою. Завадзічы Гродз. Ты мне зубы не загаворвай. Хадзілоні Шчуч. Што ты мне зубы загаварваеш! Верцялішкі Гродз. Што ты мне зубы загаворваеш! Тулава Зэльв. Я і ні бачыў, як ён паттасаваўса да Гандзі, гляджу: сядзіць і зубы ёй загаворвае. Зарыца Гродз. (СНМ-2, 159). Зубы замаўляць каму. Гл. замаўляць зубы. Зубы запацелі ў каго. Няўхв. Хто-н. не столькі працуе, колькі размаўляе, займаецца пустымі размовамі. Я бачу, як ты робіш, ат твае работы ў цібе зубы запацелі. Пячоўшчына Валож. Зубы зеліць (зэліць). Няўхв. 1. Смяяцца, рагатаць. Зубы зэліць. Пруды Гродз. (СНМ, 183). Няма чаго зубы зеліць, во вазьмі лепш вядро і прынясі вады. Ляпёшкі Іўеў. 2. з каго. Насміхацца з каго-н. Чаго ты зь мяне зубы зэліш? Аляксандраўшчына Зэльв. Зубы зеліць. Пруды Гродз. (МСГВ, 593). Зубы зеліць. Жытомля Гродз. (ППФВ, 31). Зубы лупіць. Груб. Смяяцца, рагатаць. Зьбяруцца і сядзяць цэлы дзень без работы, адно зубы лупяць. Малая Бераставіца Бераст. Зубы на паліцу класці (выкласці, палажыць). Галадаць. Кароўку мелі. Кап ні яна, то зубы на паліцу класьці прыйшлося п. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). Глядзі, каб зімой не прышлося зубы на паліцу класьці. Крэва Смарг. Прапіў апошні рубаль, ні хлеба, ні сала ў хаці, хай зубы на паліцу кладзе. Уселюб Навагр. Закалоў кабана, зьеў усё, нічога ў лета ні закінуўшы. А тагды сядзі зубы на паліцу выклаўшы. Вішнева Смарг. Не будзеш працаваць, то і зубы на паліцу паложыш. Масушыны Свісл. Зубы папаласкаць. Няўхв. Папляткарыць, прабавіць час за пыстымі размовамі. Не дай есьці – дай зубы папаласкаць, жыць без гэтага не можа. Пячоўшчына Валож. Вар. язык (зубы) паласкаць (папаласкаць). Зубы пачысціць. Гл. пачысціць зубы. Зубы прадаваць (продаць). Няўхв. Смяяцца, рагадаць, як правіла, без прычыны, недарэчы. Стаіць за прылаўкам ды зубы прадае. Ляпёшкі Іўеў. Што ты мне свае зубы прадаеш?! Сураж Іўеў. Гэта зубаскал, ён заўсёды рагоча, зубы прадае. Дарашэвічы Гродз. (СНМ-2, 93). Ты тут зубы ні продай, а лепяй дзелам займіся. Раўкі Маст. Расьселіса тут і зубы продаюць, а што ўжэ даўно сено пара варочаць, нікому ні ў галаве. Бабіна Гродз. Зубы прамачыць. Крыху выпіць. Дай мне хоць зубы прамачыць. Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-4, 87). Зубы скаліць. Гл. скаліць зубы. Зубы скеліць. Гл. скеліць зубы. Зубы сушыць. Гл. сушыць зубы. Зубы тачыць. Гл. тачыць зубы. Зубы шчарыць (шчырыць, шчэрыць). Гл. шчарыць (шчырыць, шчэрыць) зубы. На гарачыя зубы пападацца, папасціся. У хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант. Кап ты мне на гарачыя зубы папаўся, то мала п табе ні было. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 47). Мама не крычала, а тут раптам я папалася на гарачыя зубы, то й мне дасталося. Дзешкавічы Зэльв. (ЗНФ, 47). Пападзіся мне гэты гат на гарачыя зубы, я яго тут бы й рашыла. Мачуліна Ваўк. (ЗНФ, 47). Начысціць зубы каму. Пабіць каго-н. Казала я табе, ні сунь туды носу, бо начысьцяць зубы, а ты ні слухаў, ну та і май. Парэчча Гродз. Вар. пачысціць (начысціць) зубы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁