возьмяш, толькі вышчарыць гэтыя зубы, і нічого яму ні трэба. Жытомля Гродз. Што
зубы вышчырыў! І табе пападзе! Васілішкі Шчуч. Што ты вышчырыў зубы! Сьціхні, бо
зарас ат бацькі ў каршэнь палучыш! Сухадолы Ашм. Людзям горо, а гэтаму дурню хоць
бы хны, сядзіць сабе, зубы вышчырыў. Старына Маст. Чаго ты зубы вышчырыў? Знашоў
ш чаго сьміяцца. Правыя Масты Маст. Што я такого сьмешнаго сказаў, што ты зубы
вышчарыў? Уселюб Навагр.
Га´ліць (галі´ць, го´ліць) зубы. Асудж. 1. Смяяцца, рагатаць. Зубы га´ліш, а сьмеху
тут німа ніякаго. Уселюб Навагр. Ну чаго вы го´ліця зубы, заняцца німа чым?! Барташы
Шчуч. То карты, то нігдоты... Цэлы дзень прасядзелі, галі´лі зубы. Дзянісава Дзятл. Чаго
дарэмна га´ліць зубы? Эйсманты Бераст. (ППФВ, 31). Чаго ты зубы га´ліш? Сакольнікі
Свісл. Чаго ты зубы голіш? Індура Гродз. Як прыдзе да нас, дык і галіць зубы бес
прычыны. Лаўрынавічы Свісл. (СГВ, 584). Навалакуць гэтых скатаў штук сорак, а
потым цэлу ноч паляць, зубы галяць там, ведзьму ганяюць. Харосіца Навагр. Хопіць табе
ўжэ зубы галіць. Новы Двор Свісл. 2. Гаварыць пустое, пляткарыць. Німа чаго чалавеку
рабіць, та ходзіць і толькі га´ліць зубы. Верцялішкі Гродз. Нічога ні рабіў, толькі галіў
зубы. Доўоневічы Дзятл. Цалюткі дзень нічога ні робіць, адно голіць зубы без дай
прычыны. Бракава Сл.
Грэць зубы на сонцы (на слонку). Асудж. Смяяцца без прычыны. С самай раніцы
грэйе зубы на сонцы, не, кап дзелам заняцца. Зенявічы Навагр. Чаго грэяш зубы на слонку,
работы ні маяш ці што?! Задвор'е Зэльв.
Даць у зубы каму. Паграж. Правучыць, фізічна расправіцца з кім-н. Будзіш
вылёнгацца так, дык як дам у зубы, што забудзесься як звалі. Заборцы Астр.
Замаўляць зубы каму. Няўхв. 1. Хітруючы, пабочнымі размовамі адцягваць чыю-н.
увагу ад чаго-н. важнага, істотнага. Ты толькі ні сьпі ў шапку, покі я буду замаўляць яму
зубы. Нача Воран. (ЗНФ, 33). Сказоў бы, што ні дам, і ўсё па ўсём: а то, можа, с
паўгадзіны зубы нам замаўляў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 33). Ну і ўрэдны ж ён, гадзіну
замаўляў зубы, а коніка так і не даў. Бершты Шчуч. Што ты мне тут замаўляеш зубы!
Тарнова Лід. 2. Падманваць каго-н. Я ш сам бачыў, і ты мне зубоў ні замаўляй. Савічы
Шчуч. (ЗНФ, 33). Ні замаўляй ты мне зубоў, яны мне ні баляць. Конна Зэльв. (ЗНФ, 33).
Мне вядома, што вы тут рабілі, ты ні замаўляй мне зубы, бо ні баляць. Геранёны Іўеў.
(СГВ, 590).
Заткнуць зубы каму. Груб. Прымусіць замоўкнуць каго-н., не даваць гаварыць
каму-н. Я ёй скора заткну зубы, гэтай пляткарцы, хай яна пры мне папрабуе разявіцца.
Заборцы Астр.
Зашчыміць зубы. Стрымаць свае пачуцці, змоўкнуць, згадзіцца супраць сваёй волі.
А бацька як захадзіўся, чаго гэта галата прыехала да яго дачке. А посьліка зашчыміў зубы
і мусяў згадзіцца з маладым, каб ні сьмяяліся зь яго роду. Карпейчыкі Шчуч. (СБНФ, 101).
Цяпер заставалася анно сядзець зашчыміўшы зубы. Жорнаўка Ваўк.
З'есці зубы на чым. Мець вялікі вопыт, спрактыкаванасць у якой-н. справе. Я на
гэтых дэталях ужо даўно зьеў зубы, магу нігледзячы зрабіць. Кованцы Воран.
Зубы вышчарыў (вышчырыў) бот, чаравік і пад. Гумар. Падраны, з адарванаю
падэшваю. Бот зубы вышчарыў, куды ш яго насіць будзяш. Краскоўскія Горы Навагр.
У цібе мо дзе малыя цьвічкі заваляліса? Бот зубы вышчырыў, падбіць хачу. Бабіна Гродз.
Зубы вышчарыць (вышчырыць, вышчыраць). Гл. вышчарыць (вышчырыць)
зубы.
Зубы галіць. Гл. галіць зубы.
Зубы грэць. Няўхв. Смяцца, звычайна без прычыны. Табе абы сьмешкі, абы толькі
зубы грэць. Тумашаўцы Шчуч
Дадатковыя словы
доўбневічы, задворе, зесці
9 👁