дзялах ні ў зуп нагой ні ў рыло лапцям. Старына Маст. Пяты гот ужэ цібе вучу, а ты ні ў
зуб нагой ні ў рыла лапцем. Сцяпанішкі Маст.
Ні ў зуб пратэзам. Іран. Зусім нічога не ведаць, не разумець, не разбірацца. Што ні
кажы, як ні вучы – ні ў зуп пратэзам, ні можа саабразіць. Ісаевічы Сл.
Тачыць зуб на каго. Мець намер зрабіць кепскае, нашкодзіць каму-н. Старшыня ўжо
даўно точыць зуб на яго, чакае, кап злавіць на нячыстым, і тады выгнаць з работы.
Салтанішкі Воран.
У зуб. Паесці, перакусіць. Можа ў цібе што есьць у зуп, бо ў міне нават сухарыка
німа. Новы Двор Бераст.
Узяць на зуб. Перакусіць. Я лець пасьпела ўзяць на зуб. Завадзічы Гродз.
ЗУБАМІ. Гандляваць зубамі. Асудж. Смяяцца. А яны там стаяць каля школы і
гандлююць зубамі. Ліцвінкі Гродз.
Званіць зубамі. Дрыжаць ад холаду ці страху. На вуліцы дошч, стаю пад дрэвам і
званю зубамі. Турэц Карэл. Як убачыла воўка, то стаю і званю зубамі, ні магу зь месца
крануцца. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 591).
Зубамі бразгаць. Іран.-жарт. Гаварыць пустое, балбатаць, пляткарыць. Баба любіла
пагаварыць ды яшчэ што прыбавіць, выдумаць, адным словам, любіла зубамі бразгаць.
Галубы Маст.
Зубамі скрыгітаць (скрыпець). Выяўляць моцную злосць, нянавісць. Ні драчы ты
яго, ён і так зубамі скрыгіча. Вярэйкі Ваўк. Хай зубамі скрыпяць, нічого ім ні паможа.
Цыдовічы Гродз.
Хоць зубамі грызі што. Немагчыма вымыць, вычысціць што-н. Прыйдзе, кашуля ўся
ў ядловай смале. Мыдла купіла, але дзе ш ты атмыеш. Во было, не дамыць, хоць зубамі
грызі. Пераганцы Воран. (ДМГ, 101).
Хоць зубамі капа´й зямля. Вельмі цвёрдая. Чуць накапала кошык бульбы, зямля хоць
зубамі капай. Шадзюны Астр.
Шчыргітаць зубамі. Няўхв. Выяўляць моцную злосць, нянавісць да каго-н. А мой
нешта сёньня шчыргіча зубамі. І чаго гэта ён зьняўся? Праважа Воран.
ЗУБКІ. Зубкі склаўшы на паліцу. Жывучы ў нястачы, пастаянна недаядаючы,
галадаючы. Як паробіш у калхозе, то будзяш мець на зіму хлеб і да хлеба, а як пралежыш –
жджы зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу. Лычкаўцы Шчуч. (СГВ, 635).
ЗУБОЎ. Ад зубоў адскаквае (адлятае) у каго. Выдатна, актыўна, з добрым веданнем
чаго-н. расказваецца. Во дзе вызубрыла, што ні запытай – ад зубоў атскаквае.
Мацвееўцы Ваўк. Сыны добра вучыліся, як што зададуць, то вывучаць – ад зубоў
адлятае. Руда Яварская Дзятл.
З зубоў вырваць у каго. Дамагчыся свайго любымі сродкамі. Яму як ні дастанецца,
то ён у цябе з зубоў вырве. Руда Яварская Дзятл. Не, гэта ні такая ціхая, як здаецца, гэта
табе, калі трэба, то з зубоў вырве. Куляшы Шчуч.
З зубоў не выпускаць. 1. цыгарэту, папяросу. Многа і часта курыць. Да войска не
курыў, а як прыйшоў, то цыгарэту з зубоў не выпускае. Заборцы Астр. 2. што.
Не пераставаць гаварыць пра што-н. Ужэ надаело слухаць, з зубоў ні выпуская гэту
плётку. Хамічы Зэльв. 3. што. Любымі сіламі старацца захаваць, утрымаць што-н. Такую
работу з зубоў ні выпускай. Дзе ты лепшу знойдзяш. Алекшыцы Бераст.
ЗУБЫ. Агаляць зубы. Асудж. Смяяцца, рагатаць. Агаліла тут зубы, а сьміяцца та
німа ш чаго. Мілявічы Маст. Вар. га´ліць (голіць, галі´ць, агаляць) зубы.
Вастрыць зубы на каго, на што. Мець намер зрабіць кепскае, нашкодзіць каму-н.
Памочнік даўно на яго вострыць зубы, каб як самому за ляснічага стаць. Мондзін Навагр.
(БФ, 79).
Вышчарыць (вышчырыць) зубы. Асудж. Смяцца, рагатаць. Ну што ш ты зубы
вышчарыў?! Варняны Астр. Чаго вышчарыў зубы? Ашмянцы Шчуч. А што ты зь яго
9 👁