Зуб аб зуб б'е ў каго. Хто-н. дрыжыць ад холаду. Замёрз так, што зуп ап зуп бье. Уселюб Навагр. Зуб гарыць на каго, на што. Каму-н. вельмі хочацца мець каго-, што-н., завалодаць кім-, чым-н. Ой, якая харошая дзеўчына Ясенкава! Я сёньня яе бачыў. Проста зуб гарыць на яе, трэба як падмазвацца. Мілявічы Маст. (СБНФ, 111). Сёння я абходзіў Янакаў сад. От яблыні харошыя! Зуб проста гарыць на іх. Трэба будзе ўшчапіць і нам такую. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 184). Зуб даваць. Цвёрда абяцаць. Мама, можна пагуляць, зуб даю, што заўтра дакапаю бульбу. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62). Зуб за зуб з кім. Пярэчыць, спрачацца, не ўступаючы каму-н. Глядзі ты, а зуб за зуп с каждым, ні дасць і выгаварыць. Белазароўцы Іўеў. (ЗНФ, 38). Ён перат сабой ні мая бацькоў, зуб за зуп і з бацькам, і з маткаю. Навіянка Воран. (ЗНФ, 38). Ну й папалася Марысі нявестка: усё робіць напроціў, зуб за зуп са старой. Жупраны Ашм. (ЗНФ, 38). Зуб мець на каго. Затаіць злосць на каго-н., імкнуцца прычыніць яму шкоду. Ён на цібе даўно зуп мая, толькі і чакая, кап напакасьціць. Хрустава Свісл. Я на цябе зуп маю. Падальцы Астр. Зуб на зуб не згоніш дзе. Так холадна, што аж прабіраюць дрыжыкі. Аля й сёньня й пагода – зуп на зуб не згоніш. Няцеча Лід. У той хаці зуп на зуп ні згоніш, ніколі ніхто печы ні паліць. Берагоўцы Шчуч. Зуб на зуб не ідзе (не пападае, не сходзіцца) у каго. Хто-н. дрыжыць ад холаду ці страху. Гэто калі зьмерзьняш, то кажуць, зуп на зуп ні ідзе, гэто як зубы ляскацяць. Правыя Масты Маст. Ну й пагода на вуліцы, зуп на зуп ні пападая. Чарняўка Шчуч. У хаце такое зімно, што зуп на зуп ні пападае. Заборцы Астр. Ну і холад – зуб на зуб ні пападае. Уселюб Навагр. Я так спужалася, што аж зуб на зуб не пападаў. Руда Яварская Дзятл. Так спужалася, што зуб на зуб не пападае. Крэва Смарг. Я зьмерзла, зуб на зуб не пападае. Сцяпанішкі Маст. Чысто адубеў, стоячы на марозі, зуб на зуб ні пападае. Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 11). Стоячы на гуліцы, чысто ўдубеў, аш трасе, зуб на зуб ні пападае. Галынка Гродз. (СНМ-2, 238). Ішлі зімой с поля, а як прыйдзеш, то зуб на зуб не сходзіцца. Руда Яварская Дзятл. Зуб паламаў у чым. Ухв. Набыў вялікі вопыт, навыкі ў чым-н. Яна ў гэтай рабоце зуп паламала: ужо трыццаць гадоў вышывае ды такія красівыя вышыўкі! Багудзенка Навагр. На адзін зуб. Вельмі мала. Пра ежу. Яды там будзе хіба толькі на адзін зуп. Табала Лід. На зуб. Паесці, перакусіць. Дай чаго на зуп, натто есьці хочацца, цэлы дзень нічого ў році ні меў. Бабіна Гродз. Ні ў зуб нагой. Зусім нічога не ведаць, не разумець, не разбірацца ў чым-н. Літаратура, гісторыя даваліся лёхка ў школі, а ў мацямаціцы я ні ў зуб нагой. Студзянец Ваўк. Мы і самі ў гэтай навуцы ні ў зуб нагой. Цецяроўка Бераст. Ты ж у гэтым ні ў зуб нагой. Каменка Шчуч. Тлумачыш яму, тлумачыш, а ён ні ў зуб нагой. Лаздуны Іўеў. Я яму кажу, а ён ні ў зуп нагой. Пруд Зэльв. Колькі ні тлумач, то яму ні ў зуб нагой. Апіта Іўеў. Вучыцяль пытае мяне пра гэта, а я ні ў зуб нагой, стаю вочы вылупіўшы. Ашмянцы Шчуч. Я яму тлумачыў, а ён ні ў зуб нагою. Раманавічы Шчуч. (СГВ, 602). Чаму яго можна ў сёмым класі навучыць, ён с шостага, што ні спытай, ні ў зуп нагою. Хрустава Свісл. Ён і сам у той навуцы ні ў зуб нагою. Паплаўцы Бераст. Ні ў зуб нагой ні ў рот бацінкам. Смяш. Не ведаць, не разумець, не разбірацца, як зрабіць, выканаць. Гэту практычну работу ім ні даверыш, бо яны ні ў зуп нагой ні ў рот бацінкам. Магіляны Бераст. Ні ў зуб нагой ні ў рыла лапцем. Асудж. Зусім нічога не ведаць, не разумець, не разбірацца. І хто тулькі яго сюды прыслаў заведушчым?! Ён жа ш у нашых калхозных
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁