зрынкі і пазірая. Краглі Дзятл. Вар. вылупіць вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі). Вырачыць зры´нкі. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Чаго ты вырачыў зрынкі? Жомайдзі Лід. Вар. вырачыць (вытрашчыць) вочы (бельмы, зрынкі). Заліць зры´нкі. Груб. Асудж. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Заліў зрынкі, заваліўся спаць, і не знайся. Зенявічы Навагр. Сьпіць у хаці зранку заліўшы зрынкі. Урцішкі Іўеў. Заліў ужо зрынкі, чорт стары! Савічы Шчуч. Заліў зрынкі, сеў на трахтар і даўся ў плот. Чудоўшчына Дзятл. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі). ЗРЫНЫ. Заліць зры´ны. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Зраня заліў зрыны, і ўжэ ні работнік. Лаздуны Іўеў. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі). Зры´ны пазаліваць. Груб. Напіцца спіртнога, быць п'яным. Ніхто гэтых жадных шэйгаў ні знаў – пастануць і дрыгаюцца. Што тут за красата? Гэта маладзёш зрыны пазалівая. Не, некалі так не рабілі. Лаздуны Іўеў. Уставіць свае зры´ны. Абразл. Доўга глядзець на каго-, на што-н. Як ён уставіў свае зрыны, то й ні знала, куды дзецца. Мыто Лід. (СГВ, 183). ЗРЭНКІ Заліць зрэнкі. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Заліў зрэнкі і ляжыць як здыхата. Квяткоўцы Іўеў. Хоць бы парадаваўся п сынам, а то заліў зрэнкі, і ўсё да лямпачкі. Алекшыцы Бераст. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі). Зрэнкі вылупіць. Груб. Позіркам, поглядам выказаць вялікае здзіўленне, неразуменне, спалох і пад. Што ты зрэнкі на мяне вылупіў, няўжо гэтага ты ні гаварыў? Канвелішкі Воран. Я як расказала гэта яму, дык ён і зрэнкі вылупіў. Тракелі Воран. Ідзі куды ішоў, а то зрэнкі вылупіў і стаіш. Не твая тут справа. Бярозаўка Лід. Вар. зрэнкі (зрэны) вылупіць. Зрэнкі вырачыць. Груб. Позіркам, поглядам выказаць вялікае здзіўленне, неразуменне, спалох і пад. Ну што ты зрэнкі вырачыў, ні бачыш, што госьці прышлі! Гуды Лід. Зрэнкі на лоб павылазілі ў каго. Хто-н. адчуў вялікае здзіўленне ці моцны спалох. Як пачуў ён гэта, то ў яго зрэнкі на лоп павылазілі, ні мог слова сказаць. Аляксандраўшчына Зэльв. Зрэнкі наставіць на каго, на што. Няўхв. Доўга глядзець на каго-, на што-н. Зрэнкі наставіць свае чортавы і глядзіць на міне, зладзюга. Пракопавічы Гродз. (СНМ-2, 92). Зрэнкі пралупіць. Груб. Прачнуцца. Як пачула скрось сон нейкі шоргат, дык адразу зрэнкі пралупіла. Падгайна Карэл. ЗРЭНЫ. Зрэны вылупіць. Груб. Позіркам, поглядам выказаць вялікае здзіўленне, неразуменне, спалох і пад. Я як расказала гэта яму, дык ён і зрэны вылупіў. Тракелі Воран. Вар. зрэнкі (зрэны) вылупіць. Зрэны заліць. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Прыйшоў з работы зрэны заліўшы. Дайнава Воран. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі). ЗУБ. Варонін (вароні) зуб. Спарыння. Варонін зуб зьнімаюць і ў апцеку здаюць, варонін зуб нічога ні врадзіць, яг зуб есьць на збожы, то вельмі ўрадліво збожа. Лаша Гродз. (МСГВ, 76). Вароні зуп расце ў жыце. Вострава Маст. (СПЗБ-1, 284). Ціпер варонін зуб у Малым Мажэйкаві спецыяльно разводзяць, робяць лякарство, кажуць, памагае ад закупоркі вен. Пагараны Гродз. (СНМ-2, 33). Даваць зуб. Абяцаць, запэўніваць, гарантаваць. Заўтра ў восім буду ў цібе, даю зуп, што буду. Лазы Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяным
10 👁