і сушыш, та зімой як знойдзяш. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 435). Чаму ў маладосці
навучыўся, тое на старасць як знойдзеш. Рацічы Гродз. (СНМ, 195).
ЗНОСУ. Зносу няма чаму. Што-н. вельмі моцнае, даўгавечнае, доўга служыць.
Звычайна пра адзенне. Гэта ш Аньцюк, вечны покуй, як зьбіў мне вайлакі, то во і зносу
няма ім, а гэтыя куплёныя як віш і разваліліся. Заборцы Астр. Юхт моцны быў, як зробіш
юхтавыя боты, та зносу ім німа. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 273).
ЗОЛАТАМ. Асыпаць золатам каго. Шчодра абдорваць, абагачаць. Каб яна пайшла
за майго сына, я б асыпала вашу Валю золатам. Шаршні Дзятл. (СГВ, 578).
Хоць ты золатам асып каго. Нягледзячы ні на што, ні пры якіх умовах. Пра
нежаданне чаго-н. Ты міне хоць золатам асып, я туды ні пайду. Ваўкавічы Навагр. Ні йдзе
замуш, хоць ты асып яе золатам. Правыя Масты Маст.
ЗОЛАТЦА. Маё ж ты золатца. Выкл. Выказканне добразычлівых пачуццяў да
суразмоўцы. Дык гэты чалавек будзе казаць: «Праўда, маё ж ты золацца». Яны мяне
такі хвалілі, цуд, я ж у картах то добра панімаюся. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). Ой,
золацца маё, зь Іўя прыязжалі нядаўна два галоўныя чалавекі да мяне, спачатку
распытвалі, як я навучылася гадаць. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108).
ЗОЛАЦЕ. У золаце купацца. Быць заможным, багатым. Замуш добро вышла, мужык
багаты, усё жы´цё ў золаці купаласа. Старына Маст. Томакава дачакалася жы´ця сабе, у
золаці купаяцца, ні зная на яком сьвеці жыве. Купры Шчуч. Як стаў мельнікам, дык
купаецца ў золаці, усім сынам машыны пакупляў і кварціры тожа. Зенявічы Навагр.
ЗОР. Як з-пад цёмных зор. Жарт. Неадукаваны. Пятро гэтакі сварлівы, а сам як
з-пад цёмных зор. Навасёлкі Свісл.
ЗОРАЧКІ. Аж зорачкі ў вачах паплылі ў каго. Каму-н. стала блага, кепска. Ад
слабасці, стомленасці, хвалявання і пад. Як аб гэтым пачула, дык аж зорачкі ў вачах
паплылі. Алекшыцы Бераст.
ЗОРЦЫ. Па зорцы. З самага ранку, надосвітку. Натто ш перажывая за работу.
Бегая на ферму кажды дзень па зорцы. Рыбалавічы Маст.
ЗОРЫ. Зоры з вачэй пасыпаліся ў каго. У каго-н. замітусілася ў вачах ад моцнага
ўдару. Як пальнуў пад вухо кулаком, то зоры з вачэй пасыпаліся. Ятвезь Івац. (ДСК, 167).
ЗОСЬКА. Як Зоська свінчына сястрычка. Дзіц. Вельмі брудны, запэцканы. Ты
якрас як Зоська свінчына сястрычка, запэцкалася, толькі вочы блішчаць. Шчонава Карэл.
● Значэнне фразеалагізма супадае са значэннем устойлівага параўнання брудны, як свіння.
Экспрэсіўна грубае і непрыемна-крыўднае параўнанне не зусім прыдатнае з пункту
гледжання выхавання дзяцей. Таму адбылася яго фармальная і вобразная трансфармацыя.
У выніку атрымалася не прамое, а апасродкаванае, аж трохступеневае параўнанне: дзіця –
нейкая Зоська – свінчына сястрычка – свінка. Такая эўфемізацыя і ў дадатак памяншальна-
пяшчотныя формы слоў-кампанентаў ліквідуюць адмоўную экспрэсію, і выражанае
фразеалагізмам ушчуванне становіцца незласлівым, далікатным, бяскрыўдным, а ён сам –
па-мастацку і эстэтычна прывабным.
ЗОСЯ. Цярпі Зося так прышлося. Выкл. Выказванне спачування з выпадку цяжкага
становішча, цяжкіх абставін каго-н. – Кап ты толькі знала, як цяшко мне там жыць! –
Нічога ні парадзіш, мая мілая. Цярпі Зося так прышлося. Хрустава Свісл.
ЗРЫНГІ. Вырачыць зры´нгі. Груб. Здзіўлена паглядзець. Чаго ты вырачыў зрынгі,
як усё раўно век ні бачыў мяне. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 583).
Заліць зры´нгі. Груб. Напіцца спіртнога. Кап цябе смолачка ўзяла, як ты ўсьпеў
заліць зрынгі. Драгічаны Ваўк. (СГВ, 590). Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы,
зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі).
ЗРЫНКІ. Вылупіць зры´нкі. Груб. Уставіцца, утаропіцца Чаго вылупіў зрынкі?! Рабі,
што табе кажуць! Вялікія Краглі Дзятл. Я ж як памалявала вочы, мой Стась вылупіў
10 👁