Зімою снегу пашкадуе. Няўхв. Вельмі скупы. Ён нічого ні пазычыць, гэто такая скныда, што і зімою сьнегу пашкадуя. Беражна Карэл. (ЗНС, 93). ЗІМЫ. Як лонскай (такрочнай) зімы баяцца. Зусім не (баяцца). Баюса я цібе як лонскай зімэ. Цыдовічы Гродз. Баюся я цябе як такрочнай зімы! Паляцкішкі Воран. (СПЗБ-5, 79). ● Лонскі, такрочны – мінулагодні. ЗІПНУЦЬ. Зіпнуць не даваць каму. Няўхв. Прыгнятаць, эксплуатаваць, тыраніць каго-н. Ён свайму паропку і зіпнуць ні даваў, усё ганяў і ганяў. Круглікі Гродз. (СНМ, 61). ● Зіпнуць – уздыхнуць. ЗЛАМАНІЦУ. Ідзі пад зламаніцу. Выкл. Выказванне адмоўных пачуццяў. Ідзі ты адгэтуль пад зламаніцу і ні мяшай рабіць! Беражна Карэл. (ЖНС, 59). ЗЛАПАНЫ. Як злапаны сядзець. Адчуваючы сябе няёмка, з вінаватым выглядам. Ні слухай бабы. Паслухаў, та во цяпер сядзіш як злапаны. Красулі Шчуч. ● Злапаны – злоўлены. ЗЛОДЗЕЯ. Як у злодзея рукі. Гумар. Доўгія, даўгаватыя. Рукі ў міне як у злодзея, ніяк ні магу сабе пальта падабраць, усе рукава кароткія. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 95). У цібе рукі як у злодзея: што ні купі, та ўсё рукавы кароткія. Драгуці Воран. (ЗНФ, 95). Мама, чаму гэта Валя-краўчыха, як мерку здымала, та сказала, што рукі ў міне як у злодзяя? Ігнаткаўцы Лід. (ЗНФ, 95). Цяжка касьцюм падабраць – рукі як у злодзея. Што ні зложыць – закароткае. Алекшыцы Бераст. Як у палескага злодзея рукі. Гумар. Доўгія, даўгаватыя. Ну во, купіла сыну свэтар. Усё на месцы, сядзіць як уліты, адно рукавы кароткія. У яго ш рукі як у палескаго злодзяя. Стокі Свісл. ● Палескі – які жыве ў лясной мясцовасці. ЗЛОСЦЬ. Як на злосць. Быццам знарок, быццам кімсьці падстроена. Паехалі б на базар сёння, але аўтобуса, як на злосць, няма. Белагурна Дзятл. (СГВ, 617). Думаў, сёдня сено прывязу, аля, як на злосьць, дошч пашоў. Бабіна Гродз. Хацеў перасадзіць сасоначку, і як на злосьць узяў смаляк зламаўся, ні прыжыве цяпер. Чэхі Астр. (МСГВ, 460). ЗМЯІ. З-пад змяі яйца дастане. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. Не хвалюйся, ён сябе не пакрыўдзіць, такі, што і с-пат зьмяі яйца дастане. Ашмяны Ашм. ЗМЯЮ. Змяю гадаваць на сваіх грудзях. Асудж. Клапаціцца пра чалавека, які пасля адплачвае няўдзячнасцю. Пад плотам знайшоў я цібе, сіратою ўзяў, думаў, за сына роднаго будзяш, ажно змяю гадаваў на сваіх грудзях! Каменка Бераст. Як змяю кінуць паглядзець. Вельмі нядобразычліва, злосна (паглядзець). Паглядзела на міне як зьмяю кінула – такая нінавісьць. Мачуліна Ваўк. ЗМЯЯ. Як змяя падкалодная. Груб. Агідны, шкодны, каварны, які дзейнічае спадцішка. Пра чалавека. Як тая зьмяя паткалодная, з усімі перасварылася, усім так і глядзіць, кап пакасьць зрабіць. Міхалкі Свісл. Во дзе сучка, як зьмяя падкалодная!.. Ну аля я ёй тожа ўстрою! Зачэпічы Шчуч. ЗНАЕШ. Як знаеш. На свой погляд. Рабі як знаяш, ні буду табе мяшаць. Бабіна Гродз. ЗНАКІ. Дацца ў знакі каму. Няўхв. Уздзейнічаючы на каго-н., станавіцца адчувальным, непрыемным, нязносным і гэтымі рысамі надоўга запамінальным. Даліся гэтыя сваякі ў знакі, за месяц усе нашыя запасы патчысьцілі, яшчэ і с сабою набралі цэлыя сумкі. Краснае Карэл. ЗНІМО. Як знімо´. Такі цяжкі, што ледзь можна падняць. Камянь той як знімо – такі карапуз, а ўзяў і падняў. Чамяры Сл. (ЖНСл., 180). ЗНОЙДЗЕШ. Як знойдзеш што. Прыгадзіцца, будзе вельмі дарэчы што-н. Ні выкідай гэтых агуркоў, засалі, пастаў у склеп, зімой як знойдзяш. Бабіна Гродз. Возьмяш вяночак баравікоў. І падгрыбічаў во насушыла, бяры іх, на куцю як знойдзяш. Бершты Шчуч. Вучыся змоладу, то на старасць як знойдзеш. Зэльва Зэльв. (МСГВ, 584). Як соліш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁