спалох. Вылупіў зенькі, быццам нічого ні ведаў да гэтай пары. Бародзічы Зэльв. Вар. вылупіць вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі). Вырачыць зенькі. Груб. Поглядам выказаць моцнае здзіўленне, цікавасць, спалох. Чаго ты вырачыў зенькі, як усё роўна век ні бачыў міне? Задварані Свісл. Зенькі закрыць. Памерці. Ужэ і Антон зенькі закрыў. Ні жыў, а мучыўся чалавек. Монькавічы Маст. Зенькі пралупіць. Груб. Прачнуцца. Ні ўспеў зенькі пралупіць, а ўжэ да столу лезяш. Вялікая Бераставіца Бераст. (СРЛГ, 49). Вар. пралупіць зенкі; зенькі пралупіць. ЗЕРКАЧЫ. Вылупіць зеркачы. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Чаго ты стаіш, вылупіўшы зеркачы?! Суцькава Смарг. Вар. вылупіць вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі). Вытрашчыць зеркачы. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Вытрашчыўшы зеркачы, ён уставіўся на маю сьвітку. Чапялёва Сл. (МСГВ, 193). З'ЕСЦІ. З'есці не пасаліўшы каго. Няўхв. Замучыць прыдзіркамі, абвінавачваннямі, нападкамі, ганеннямі. Заўсёды грызла нявестку, кляла. І во дабілася, зьзела ні пасаліўшы: тая кінула ўсё і пайшла да свае мацяры. Старына Маст. Ты хоць мацяры ні кажы, а то зьесьць ні пасаліўшы. Алекшыцы Бераст. З'ЕСЦЬ. Як не з'есць то хоць пакусае. Асудж. 1. Вельмі скупы, прагны, сквапны. Ну Антось ужэ набраў, мо на паўсяла. Ён як ні зьесьць то хоць пакусая. Падбалоцце Зэльв. 2. Нядобразычлівы, зламысны. О наш лясьнік гаткі, ён ні зьесьць хоць пакусая, абы табе добрага лесу ні выпісаць. Рудзевічы Зэльв. ЗЕЎСАМ. З Зеўсам жартаваць. Няўхв. Лезці ў бойку, рызыкуючы быць пабітым. Вып'е, то скача, нібы певень, чапляецца да кожнага, выпінаецца нівядома як, зь Зеўсам жартуе, пакуль ні надаюць па карку. Пячоўшчына Валож. ЗЁХАТ. Аж зёхат ходзіць дзе. Ухв. Вельмі чыста, акуратна дзе-н. Як правіла, у хаце. У яго ў хаце аж зёхат ходзіць, хоць і халасьцяк. Жомайдзі Лід. Вядома ш, у горадзе жывуць, дык аж зёхат у хаце ходзіць. Жомайдзі Лід. Малайчына, прыбрала, аж зёхат ходзіць! Катчыно Маст. У мяне ў хаце так чыста, аж зёхат ходзіць. Малая Бераставіца Бераст. Чаго яму яшчэ не хапала: хата нова, у хаця кругом аж зёхат ходзіць. Кухары Маст. (СГВ, 591). ● Зёхат – утварэнне ад зіхацець. ЗІМНА. Ні зімна ні горача каму. Без розніцы, не мае значэння, не хвалюе што-н. каго-н. – І што яна будзе рабіць? – А мне то што, хай робіць што хоча. – Ну да, табе ні зімна ні горача. Паляны Ашм. ● Зімна – холадна. ЗІМНОЙ. Зімной сыпанула каго. Моцна ўразіла, усхвалявала каго-н. Як сказалі пра гэта – аж мяне зімной сыпанула. Малі Астр. (СПЗБ-5, 52). ЗІМОЙ. Зімой адкасіць каму. Жарт. Аддзячыць невядома калі, а можа, і ніколі. – Памажы мне паднясьці сумку. – А што мне за гэта будзя? – Я табе зімой аткашу. Пеляса Воран. Зімой і летам адным цветам. Аднолькавы, нязменны. У яе ўся адзежа зімой і летам адным цветам. Каменка Бераст. Зімой снегу не дапросішся (не выпрасіш) у каго. Няўхв. Хто-н. вельмі скупы. Ён табе дасьць! У яго нават зімой сьнегу ні дапросісься. Парэчча Гродз. Лепей да Аліны схадзіць, бо ў тога зімой сьнегу не дапросішся. Кусенцы Свісл. Усё раўно Стася табе ні пазычыць. У яе зімою і сьнегу ні дапросісься. Ляхавічы Зэльв. Зімой снегу не дапросішся. Пагараны Гродз. (МСГВ, 592; СНМ, 183). Усе ведаюць, што Іван скупы, у яго зімою сьнегу ні выпрасіш. Вераскава Навагр. Захацеў у яго выпрасіць чаго. Ды ў яго зімою сьнегу ні выпрасіш. Дубна Маст. Зімою снегу не дасць. Няўхв. Вельмі скупы. Ага, ён дасьць табе каня бульбу пасадзіць... Ды ён зімою сьнегу не дасьць. Навасяды Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, зесць, зесці
13 👁