Вытрашчыць зеграчы. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Чаго вытарашчыла зеграчы,
хібо ні бачыш, што людзі чакаюць. Рамуцёўцы Бераст. (МСГВ, 192). Ты што гэто
вытрашчыў на міне зеграчэ, думаяш, баюса? Адэльск Гродз. (СНМ, 60). Вар. зегры
вытрашчыць; выкаціць (вылупіць, вытрашчыць) свае зеграчы (зеграты).
Заліць зеграчы. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Стары ўжэ пасьпеў
заліць зеграчы. Талькаўцы Ваўк. Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі,
зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі).
Зеграчы выперла каму. Асудж. Хто-н. страціў зрок, аслеп. Усе браў чужое, аш
пакуль яму зеграчэ ні выпярло. Рагачы Гродз. (СНМ-2, 41).
Зеграчы наставіць на каго, што. Груб. Вельмі злосна глядзець. Ты чо гэта
набычыўсо, зеграчэ наставіў, думаеш, баюсо? Сыпаная Гара Гродз. (СНМ-2, 140).
ЗЕГРЫ. Вылупіць зегры. Груб. 1. Уставіцца, утаропіцца. Чаго вылупіў зегра, даўно
ні бачыў?! Верцялішкі Гродз. І чаго вылупіў зегры, як усё роўна канае. Лаша Гродз.
(ППФВ, 32). 2. Поглядам, выразам твару выказваць здзіўленне, разгубленасць,
збянтэжанасць. Што ты зегры вылупіў?! Першы рас чуяш?! Альхоўка Лід. Вар. вылупіць
вочы (очы, зегры, зегра, зеграчы, зеркачы, зенькі, зрынкі).
Заліць зегры. Груб. Выпіць залішне спіртнога, быць п'яным. Пайшоў!.. Заліў зегра і
яшчэ, сьвіня, у хату лезя. Бабіна Гродз. Заліў зегры і назаўтра нічога ні помніць.
Аляксандраўшчына Зэльв. А ціпер сьпіўся мужык. Бывая, што нядзелямі п'яны ў дыміну.
Залье зегра і тады ляжыць логма. Дубна Маст. Прыйшоў... Зноў зегры заліў! Руда
Яварская Дзятл. Залье зегры і едзе на платы, а то і на цябе гатоў зьехаць. Далекія Лід.
Вар. заліць вочы (бельмы, зегры, зеграчы, зрынкі, зрынгі, зрыны, зрэнкі, зрэны, слепакі).
Зегры вытрашчыць. Груб. Пільна ўгледзецца, уставіцца, утаропіцца. І чаго ш ты
зегры вытрашчыла, што я табе кепскага зрабіла, што ты прымела п аш зьела п міне?!
Дарагляны Маст. Што ты зегра вытрашчыў, ні бачыў ці што?! Марцінаўцы Маст.
Вар. зегры вытрашчыць; выкаціць (вылупіць, вытрашчыць) свае зеграчы (зеграты).
Зегры павыпорваць каму. Груб. Давесці да знямогі, невыносна дапячы каму-н. Яна
табе зегры павыпорвая, ляпей з ею ні задзірайса. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 89).
Зегры працерці. Груб. Угледзецца, разгледзецца лепш, больш уважліва. Табе трэ
зегры працерці, мілы, то толк будзя. Талькаўцы Ваўк.
ЗЕМКАЧЫ. Земкачы выперла (выпра) каму. Груб. Хто-н. страціў зрок. Калі ні дасі
сляпому жабраку, та табе самой земкачэ выпра. Капцёўка Гродз. (СНМ, 60).
ЗЕМЛЮ. Землю заскварыць. Памерці, быць пахаваным. А ён ужэ хутко землю
заскварыць. Як памрэ хто, та ў нас кажуць: зямлі скварка, а нам чарка. Конна Зэльв.
(ЗНФ, 38). Кап ты землю заскварыў жэбы ты, як ты мне надаеў за цэло жыця! Бабіна
Гродз. Вар. зямлю (землю) заскварыць.
Каб прымеў так землю еў. Асудж. Вельмі скупы, прагны, сквапны. Пятрусь быў
такі скупы, кап прымеў так землю еў. Ананічы Дзятл.
ЗЕНКІ. Аж зенкі на лоб палезлі ў каго. 1. Хто-н. адчуў нясцерпны боль ці вялікія
фізічныя перагрузкі. Пакуль я давалок гэтую торбу, дык аж зенкі на лоб палезьлі. Зэльва
Зэльв. 2. Хто-н. выказвае вялікае здзіўленне. У мяне ат такой навіны аж зенкі на лоп
палезьлі, я нават адразу й ні паверыла. Зэльва Зэльв.
Зенкі заліць. Асудж. Напіцца, быць п'яным. Ужэ зранку зенкі пасьпеў заліць, сьвіня
гэта! Лойкі Гродз.
Прадраць зенкі. Груб. Паглядзець уважлівей. Прадзяры зенкі, няўжэ ш ні бачыш,
куды лезяш?! Галынка Зэльв.
Пралупіць зенкі. Груб. Прачнуцца. Ну, нарэшце ты пралупіў зенкі. Эйсманты Бераст.
Вар. пралупіць зенкі; зенькі пралупіць.
ЗЕНЬКІ. Вылупіць зенькі. Груб. 1. на каго. Уставіцца, утаропіцца на каго-н. Чаго ты
вылупіў на мяне зенькі? Чураі Дзятл. 2. Поглядам выказаць моцнае здзіўленне, цікавасць
Дадатковыя словы
пяны, пяным
14 👁