ЗДАРОВЯ. Няма здаровя. Жарт. Не, не магу, не хачу. Адмоўны адказ на чыю-н. просьбу, прапанову. – Прыхоць сёдня на танцы, будзя много маладзёжы. – Ай, німа здаровя. Трэба рано ўставаць: з бацькам на базар паедзям, парасята купляць. Бабіна Гродз. Вар. няма здароўя (здаровя). ЗДАРОЎЕМ. Усім здароўем упасці, стукнуцца і пад. Без якой-н. затрымкі, апоры, усім цяжарам цела (упасці, стукнуцца). Пра чалавека. Пасьлізнулася і ўсім здароўем упала на зямлю, аж у вачах пацямнела. Косцевічы Астр. ЗДАРОЎЯ. Няма здароўя. Жарт. Не, не магу, не хачу. Адмоўны адказ на чыю-н. просьбу, прапанову. Няма здароўя ехаць у горат, можа калі сюды прывязуць [расаду]. Пеляса Воран. Вар. няма здароўя (здаровя). ЗДАЎНЫХ. Здаўных-давён. З далёкіх часоў, спрадвеку. Хадзіць у цыганы ў нас завядзяно здаўных-давён. І бацькі мае, і дзяды «с цыганамі» вяселя спраўлялі. Баяры Шчуч. (ЗНФ, 35). Вёска гэта называяцца Косьцявічамі здаўных-давён. Кажуць, як атступала напалявонаўско войско, тут шмат французаў палажылі. Вясной іх косьці звалілі ў яму. А скоро тут паявілася вёска. І назвалі яе Косьцявічамі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 35). Мы зь імі здаўных-давён ні клічамся і ўжэ нават даўно ні бачыліся. Ражкі Свісл. (ЗНФ, 35). ЗДАЧЫ. Даць здачы каму. Адплаціць тым самым за што-н. дрэннае. Ты што, ні хлопяц? Яна цібе дзярэ пазурамі, а ты стаіш... Ні можаш даць здачы?! Бабіна Гродз. Будзеш лесьці – дам здачы. Струбніца Маст. ЗДЫКІ. Пароць зды´кі. Няўхв. Гаварыць абы-што, пустое, недарэчнае. Пораш тут здыкі некія. Зыдзі з вачэй! Петрыманаўшчына Іўеў. Вар. пароць здыкі (бздыкі, бздзіка). ЗДЫХАТА. Здыхата апоўзлая. Зламоўн. Хворы, нядужы чалавек. Вун пасунулася здыхата апоўзлая. Ледво ногі перастаўляя. Паніжаны Маст. Здыхата яго (яе, іх) ведае (знае). Груб. Невядома, няясна. А здыхата яго ведае, чаго ён ат міне хоча. Каменка Шчуч. Здыхата іх ведая, гэтыя калоды, ці забіраць іх, ці пакідаць. Бабіна Гродз. – Пакліч сваго, хай паможа сьвінча закалоць. – А здыхата яго зная, дзе ён, с самаго раня недзя пакруціўса. Старына Маст. Вар. здыхата (здыхота) яго (яе, іх) ведае (знае). Як здыхата. Хворы, слабы хто-н. – Як ты, дзеду, пажываяш? – Як здыхата. Сярэдзіна баліць, ногі ні даюць хадзіць. Лунна Маст. ЗДЫХАТЫ. Якой здыхаты. Груб. Чаму, для чаго, з якой мэтай. А ты якой здыхаты ні ясі?! Ні смашна?! Зарас я цібе накармлю!.. Пракопавічы Гродз. ЗДЫХОТА. Здыхота яго ведае. Груб. Невядома, няясна. Здыхота яго ведае, што ў яго на вуме. Алекшыцы Бераст. Німа яго дома, здыхота яго ведая, дзе ён ходзіць. Монькавічы Маст. Вар. здыхата (здыхота) яго (яе, іх) ведае (знае). ЗДЫХОТЫ. Здыхоты няма на каго. Груб. Нічога кепскага не здараецца, не робіцца з кім-н. Здыхоты на яго няма, зноў дзесь пацягнуўся. Алекшыцы Бераст. ЗЕБРЫ. Зебры вылупіць. Глядзець збянтэжана, разгублена, здзіўлена. Што ты зебры вылупіў, праўды ні любіш, зноў скажу пры ўсіх у вочы – злодзей! Размеркі Івац. (ДСК, 94). ЗЕГРАТЫ. Вытрашчыць свае зе´граты. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Вытрашчыў свае зеграты. Сухая Даліна Гродз. (МСГВ, 192). Вар. зегры вытрашчыць; выкаціць (вылупіць, вытрашчыць) свае зеграчы (зеграты). ЗЕГРАЧЫ. Выкаціць зеграчы. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Як сказаў яму, што прыду сёньня да яго, дык ён як выкаціў зеграчы, як ні дагаворваліса. Пагранічны Бераст. Вар. зегры вытрашчыць; выкаціць (вылупіць, вытрашчыць) свае зеграчы (зеграты). Вылупіць зеграчы. Груб. Уставіцца, утаропіцца. Хацелі, кап ніхто ні бачыў, як ісьці будзяш, азноў гэта ведзьма чорна ў вароцях стаіць, вылупіла зяграчы. Старына Маст. Чаго зеграчы вылупіў, сьпі! Масаляны Бераст. Вар. зегры вытрашчыць; выкаціць (вылупіць, вытрашчыць) свае зеграчы (зеграты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁