Сварыцца, высвятляць адносіны. Як тулькі хто яе дзіця зачэпіць, такі ідзе зводы
зводзіць. Старына Маст. Яшчэ пайду зводы зводзіць да яе з-за гэтай курыцы – ды няхай
яна здохня! Вольна Бар.
ЗВОН. Як звон дом, хата, будынак і пад. Ухв. Новы, нядаўна пабудаваны і вельмі
добры, якасны. Хата як звон, бацько ўклоў у яе ўсю душу, рабіў, можно сказаць, навекі.
Бабіна Гродз. Алесь хату выстраіў як звон. Баброўнікі Гродз. (СНМ, 175).
ЗВЯЖА. Як звяжа скажа. Вельмі дакладна, у самы акурат. Маці, бывало, скажа як
зьвяжа. І тыко аслухайса, так і злупцуя на горко яблыко. Лунна Маст.
ЗВЯЗАЎ. Як звязаў сказаў. 1. Катэгарычна, канчаткова. Сказаў як зьвязаў, і мусіш
слухаць, бо па-другому ніяк. Бенявічы Лід. Сколькі мы не ўпрошвалі яе, сказала як
зьвязала: «Не!» І ўсё тут. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 86). Генюс сказаў як звязаў, што ні
падумая ў яе кленчыць, абыдзяцца і безь яе грошай. Машталеры Маст. (ЗНФ, 86). Кожны
рас яна вас мая за нішто, а сёньня вы малайчына, сказалі як зьвязалі, больш ні будзя
чапаць. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 86). 2. Дасціпна, трапна. Ну ты, брат, сказаў як зьвязаў,
жываты парвалі, аш сьлёзы з вачэй пацяклі ат сьмеху. Суботнікі Іўеў. 3. Недарэчна, абы-
што. Я ні ўмею плясьці кошыкі?! Ну ты, брат, сказоў як звязоў. Яшчэ некалі зь дзедам мы
такіх кашыкоў сьплялі дай Божа – і сабе і людзям. Бабіна Гродз. Сказаў як звязаў... Трэба
думаць, перш чым гаварыць. Кямелішкі Астр.
ЗГІНОТУ. На згіноту. Незадав. 1. ісці, ехаць, адпраўляцца і пад. На нешта
рызыкоўнае, небяспечнае для жыцця, на пагібель. Куды ты яго атпраўляяш на згіноту,
такая завея, сьвету не відаць. Пеляса Воран. Пусцілі яго на згіноту, паехаў, не вярнуўся.
Вялікія Баяры Шчуч. (СПЗБ-2, 292). 2. Навошта, для чаго. Ціпер каб мне далі актар зямлі,
та ні броў бы. На згіноту яна мне? Бабіна Гродз. На згіноту ён мне здаўса, гэты твой
рыдзяль? У міне сваіх хватая. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 48). А на згіноту ты мне! Я бес
цібе жыў і жыць буду. Каменка Шчуч. (ЗНФ, 48).
ЗГІНЬ. Згінь ты марна (марня) прападзі. Выкл. Выказваненне незадавальнення,
роспачы, адчаю і пад. О, згінь ты марна прападзі! Пакуль скварыла суп, та ўсе грыбы
прыгарэлі. Бабіна Гродз. Згінь ты марня прападзі с такім жыцям! Ужэ да магазіна
дайсьці ні дам рады. Новая Руда Гродз. Вар. згінь ты марна (марня, Мар'я) прападзі.
Згінь ты пшападні. Выкл. Выказванне незадавальнення, роспачы, адчаю і пад. А згінь
ты пшападні з гэтай хусткай! Цалую раніцу патраціла шукаючы, а яна навідавоку
ляжыць. Косцевічы Астр. ● Параўн. польск. zgiń, przepadnij! 'тс'.
ЗГРАБНАСЦЬ. Нех жые (няхай жыве) зграбнасць. Выкл. Гумар.-іран. Выказванне
рэакцыі на нязграбныя, няўклюдныя рухі. Во, растаўкла шклянку. Нех жые зграбнасьць.
Талькаўцы Ваўк. Нех жые зграбнасьць! Такую красіву талерачку разьбіла. Ну што ш,
дзіравыя рукі. Цыдовічы Гродз. Што, пабіў вазу? Як кажуць, няхай жые зграбнасьць.
Каменка Шчуч. Хацела пасьпець за маладымі, то во на лёдзе й пакацілася. Няхай жыве
зграбнасьць! Сянькоўшчына Сл. ● Нех жые – параўн. польск. niech žyje 'няхай жыве'.
ЗГРАКАМ. Згра´кам ляцець на каго. Няўхв. Нападаць на каго-н., сварыцца з кім-н.
Са сьвякрухай жылі – усё згракам на міне ляцела. Пат старасьць памякчэла. Памярла
яна, пуста ў хаці стала. Красулі Шчуч.
ЗГРАКОМ. Зграком у вочы лезці каму. Назойліва прыставаць, дакучаць каму-н. Ты
ёй сваё гавары, а яна табе зграком у вочы лезя. Ашмянцы Шчуч. Чаго ты старэйшым
зграком у вочы лезяш?! Вот ужо дзіцятко!.. Сарокі Шчуч. Вар. азграком (зграком,
зграчом, граком) у вочы лезці (скакаць).
ЗГРАЧОМ. Зграчом у вочы лезці каму. Назойліва прыставаць, дакучаць каму-н. Як
прыстаў – дай бутэльку. Зграчом у вочы лезя, спасу німа. А дзе я вазьму. Ашмянцы Шчуч.
Вар. азграком (зграком, зграчом, граком) у вочы лезці (скакаць).
ЗГРЭБЦІ. Згрэбці пад сябе што. Асудж. З прагнасцю завалодаць чым-н., прысвоіць
што-н. Скупяндзя гэты, ён усё забраў бы, усё згроб бы пад сібе. Скамарошкі Гродз.
(СНМ
Дадатковыя словы
маря
14 👁