Як заяц з кустоў выскачыць. Нечакана, знянацку. Выскачыў як заяц с кустоў, я
спужалася. Замасцяны Шчуч.
Як заяц кабыле даць. Іран. Зусім слаба, нямоцна (даць каму-н., ударыць каго-н.).
Сьвіні па калена, а біцца лезя. Але даў як заяц кабыле і сам соплі аблізаў. Подзі Воран. Даў
як заяц кабыле. Залескія Воран. (ППФВ, 20). – Ну што, палучыў ад бацькі? – Трохі. От,
даў як заяц кабылі. Новая Руда Гродз.
Як заяц кабыле воз падцягнуць памагчы. Іран. Зусім не (дапамагчы каму-н). Аля ш
ты і памох прыбраць у хаці як заяц кабылі вос пацьцягнуць. Пеляса Воран.
Як заяц пад кустом спаць. Неспакойна, трывожна, часта прачынаючыся. Азяла й
дзіця каля сябе паклала, дык цэлую ноч спала як заяц пат кустом. Копаніха Смарг.
Як заяц пад мяжой спаць і пад. Зусім нядоўга, кароткі час. Ай, які гэта сон... Мо з
гадзіну якую й задрамала, і то спала як заяц пад мяжой. Збочна Сл. (ЗНФ, 86). Сёньня я
здрамнуў як заяц пад мяжой і цэлы дзень на нагах. Лаўрыновічы Зэльв.
Як заяц у веніку сядзець. Вельмі ціха, бясшумна ці спалохана. Як пачнуць да доскі
выклікаць, дык сядзяць усе як зайцы у веніку. Вішнева Смарг.
ЗБАН. Пусты як збан. Няўхв. Бесталковы, неразумны. А што ты ад яго хочаш
талковаго пачуць, ён ш пусты як збан. Азярніца Сл.
Як збан з плоту знік. Гумар. Нечакана, непркметна. Толькі што бачыла дзіця тут.
Пакуль с хаты выйшла, няма! Зьнік як збан с плоту. Ашмяны Ашм.
ЗБАНОК. Збанок на галаве пранясе. Іран. Вельмі роўна, не хістаючыся, не
паварочваючы галавы, ідзе. Палянь, як шпацыруя – ні сьхісьнецца, як індык. Збанок на
галаве пранясе. Замасцяны Шчуч.
ЗБРУЮ. Паслабляць зорую. Змяншаць кантроль, пільнасць, увагу ў дачыненні да
каго-н. Ой, ні трэба паслабляць зорую, бо дзеці як толькі ўчуюць слабінку, тады іх ужэ ні
дасі рады ўтрымаць. Камлявічы Сл.
ЗБЫТКІ. Збыткі строіць з каго. Жартаваць, насміхацца з каго-н. Годзе вам з яго
збыткі строіць! Хадзем, Валічак, дахаты, а то хутка сцямнее! Старое Сяло Зэльв.
(Стэц.-1, 184). Няма чаго з старога збыткі строіць. Чамяры Сл. (НЛ, 51).
ЗВАННЯ. Да звання. Поўнасцю, цалкам, зусім. Такоя сейво, хоць слабоя, але
прамачыла да званьня. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 428).
І звання няма чаму. Што-н. адышло ў нябыт, страцілася. Аджылі ўжо свой век
бразгуці, і звання таго німа. Кладнікі Іўеў. (СГВ, 62).
ЗВАРАНЫ. Як звараны. Разамлелы. Рукі ныюць, сам на сонцы цэлы дзень як
звараны. Нёўда Навагр.
ЗВЕР. Звер капусны. Асудж. Злы, жорсткі чалавек. А сьвёкра я пабойвалася, такі
ўжо, ліха яму, зьвер капусны быў, натта любіў, кап гадзілі яму. Лаздуны Іўеў. Зьвер ты
капусны, ні аказацца да цябе! Лаздуны Іўеў.
ЗВЕРА. Будзіць звера ў кім. Даводзіць каго-н. да крайняга раздражнення, злосці.
Адыдзіся ты ад мяне з гэтымі гулямі: не будзі ўва мне звера. Бо як разыдуся, мала табе
не пакажацца, умэнт перахочаш ісьці куды-небудзь. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58).
ЗВЕРХНАСЦЬ. Узяць зверхнасць над кім. Дамагчыся перавагі над кім-н. Узяла
зверхнасць нада мною. Дакудава Лід. (СПЗБ-2, 285).
ЗВЕСЦІСЯ. Звесція на чырвона. Моцна пасварыцца. Няхай мы с табой звядземса
на чырвона, але такой несправядлівасьці я не пацярплю. Бершты Шчуч.
ЗВОДЫ. Зводы зводзіць. Няўхв. 1. Пляткарыць. А Ганна з Анютаю ўсё зводы
зводзяць. Абы на людзей набрахаць. Налібакі Навагр. Зьбяруцца бабы на лаўцы і давай
зводы зводзіць. Сялявічы Сл. От ля, работы ні мая, тулькі па хатах ходзіць і зводзіць
зводы. Старына Маст. Твая нявестка адно і зная зводы зводзіць, ужо ўсё сяло яе пазнала.
Шылавічы Сл. (СГВ, 591). От ходзіць толькі па сяле ды зводы зводзіць. Чамяры Сл.
(НЛ, 52). Такая баба па хатах ходзіць і зводы зводзіць. Кіралі Шчуч. (СПЗБ
17 👁