ЗАСТРЭЛІЦЦА. Застрэліцца і не ўстаць. Выкл. Выказванне пачуцця роспачы, адчаю
ў безвыходным становішчы. Вось бяда то бяда. Застрэліцца і ні ўстаць, больш нічога!
Ласі Астр.
ЗАТКАЛА. Як заткала стаяць. Перашкаджаючы. Я кажу – атхіліса, а ён стаіць як
заткала. Доўгае Шчуч. (СГВ, 615).
ЗАТЫЧКА. Затычка ад бочкі. Асудж. 1. Той, хто непатрэбны, лішні сярод іншых,
замінае іншым. Даўно ш сказалі, што ён тут затычка ад бочкі – ні даходзіць. Візгірды
Воран. 2. Той, хто не да месца ці без патрэбы ўмешваецца ў размову. Маўчы, затычка ад
бочкі! Ні можа, каб ні ўставіць сваіх пяць капеек. Візгірды Воран.
Затычка ад гнілой бочкі. Асудж. Зусім няварты, няўдалы, няўмелы чалавек, з якім
ніхто не лічыцца. Што сь цябе возьмеш – затычка ад гнілой бочкі. Лылойці Смарг.
Затычка ад дзірак. Няўхв. Той, кім часта замяняюць, падмяняюць іншых. Што я вам
затычка ад дзірак?! Усё мне ды мне трэба ісьці... Берагоўцы Шчуч.
Затычка ад пустога хлява. Няўхв. Зусім няварты, няўдалы, няўмелы чалавек, з якім
ніхто не лічыцца. Гэта ж не чалавек, а затычка ад пустога хлява. Зубковічы Іўеў.
Затычка ад пустой бутылкі. Няўхв. Той, хто безадказна выконвае чыю-н. просьбу,
загад, кім часта замяняюць, падмяняюць іншых. – Пайдзі ў магазін. – Што я вам затычка
ад пустой бутылкі?! Дубна Маст. Ты затычка ад пустой бутылкі! Нічога ні варты, ні
спасобны да ўсякай работы! Аляксандравічы Дзятл.
Затычка ад пустой хаты. Няўхв. Зусім няварты, няўдалы, няўмелы чалавек, з якім
ніхто не лічыцца. Затычка ад пустой хаты. Жырмуны Воран. (ППФВ, 29).
Як затычка ад воза патрэбны. Няўхв. Зусім не (патрэбны). Патрэбен табе гэты бак
як затычка ад воза, будзеш толькі ценжар такі вазіць. Алекшыцы Бераст.
ЗАЎТРА. Па заўтра пайсці. Доўга не вяртаючыся, надоўга. Хіба ты, Іванку, пайшоў
па заўтра? Дачакацца ні маглі. Бародзічы Зэльв.
Як на заўтра гледзячы. Няўхв. Вельмі марудна, не спяшаючыся (рабіць што-н.).
Едзе як на заўтра. Ляда Маст. (ППФВ, 25). Усе дзеці пад'елі, а ў яго ўсё стаіць. Ведама,
есць як на заўтра. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 187). Але ш ты і ясі, як на заўтра, я п ужо
даўно паела. Вольна Бар. Трэба во бульбу выкапаць да серады, а яны целяцца як на заўтра.
Ляпёшкі Іўеў. Мая нявестка брындае [ідзе] як на заўтра. Балотнікі Шчуч. Ужо скора
ўрок пачнецца, а ідзеш як на заўтра. Танявічы Шчуч. Не, кап хутчэй прыехаць, то ён едзе
як на заўтра. Бастуны Воран. Хучэй ротам варушы, а то ясі як на заўтра гледзячы.
Ананічы Дзятл. Вар. як на заўтра (на заўтры) гледзячы.
ЗАЎТРЫ. Як на заўтры. Няўхв. Вельмі марудна, не спяшаючыся (рабіць што-н.). Ідзе
як на заўтры. Аляксандраўшчына Зэльв. Вар. як на заўтра (на заўтры) гледзячы.
ЗАХАРЭВІЧ. Як Захарэвіч баню напаліў. Вельмі кепска (зрабіў што-н.).
Напрыяжжала ты мне буракоў палоць як Захарэвіч баню напаліў. Баброўнікі Гродз.
● Баня – лазня. Узнікненне фразеалагізма звязваюць з Захарэвічам, які загадваў вясковай
лазняй. Ваду ў лазні ён награваў кепска, яна заўсёды была не гарачай, а летняй. Людзі
падазравалі, што большасць дроў, прызначаных для лазні, ён забіраў сабе, для сваіх
асабістых парэбаў.
ЗАЦЕРКУ. Зацерку варыць. Іран. Спаць храпучы. Але ш ты сёньня зацерку варыла,
я ўсю ноч ні магла заснуць. Ліцвінкі Гродз. Паслухай, як зацерку варыць. І так кажду ноч,
а я ніяк ні магу заснуць. Ліцвінкі Гродз.
ЗАЮРЫ. Заю´ры бяруць каго. Няўхв. Хто-н. пачынае паводзіць сябе неспакойна,
нервова, раздражнёна. Ну што, зноў цібе заюры бяруць, няма табе спакою. Заполле Шчуч.
ЗАЯЦ. Заяц гноіць (гнаіў) поле, зямлю і пад. Неўрадлівае (поле, зямля і пад.). Гэто
полё заяц гноіць, німа чаго тут садзіць бульбу. Гаравічы Навагр. А якая там зямля – заяц
гноіць, нічого ні расьце. Ваўкавічы Навагр. Гэто поле – прастапольніца, гною ні бачыло,
адзін тулькі заяц гнаіў. Эйсманты Гродз. (СНМ
Дадатковыя словы
паделі
14 👁