ЗАПАЛЕННЕ. Запаленне хітрасці ў каго. Іран. Хто-н. прыкідваецца хворым. Мусі, у цібе запаленя хітрасьці, а ні галава баліць, просто ў школу ні хочаш ісьці. Бабіна Гродз. Ніякі ён ні хворы, у яго запаленьня хітрасьці. Старына Маст. Сёньня ўжэ ні прышоў памагаць, нябось запаленьня хітрасьці. Каменка Шчуч. Вар. запаленне (васпаленне) хітрасці. Захварэць (хварэць) на запаленне хітрасці. Асудж. Прыкідвацца хворым. Каб у школу ні йсьці, прыдоўса, што хворы, захварэў на запаленя хітрасьці. Бабіна Гродз. Што ўсе ты на работу ні ходзіш? Можа, на запаленя хітрасьці захварэла? Агрызкі Маст. Хварэя на запаленя хітрасьці. Яна ўсю дарогу так, дзе трошкі што заколя – ні йдзе на работу. Бабіна Гродз. ЗАПАЛЕННЯ. Да запалення. Вельмі многа. Назьбіралася ў клубе маладзёжы да запаленя, з усёй акругі. Стральцы Лях. ЗАПАЛІ. Хоць запалі не трэсне чаго. Нічога няма, зусім пуста. І ў Алены цукру няма нават на раз, ну хоць запалі не трэсне. Дзярэчын Зэльв. (Стэц.-1, 186). Пад весну корму было хоць запалі. Руда Яварская Дзятл. (СГВ, 612). У хаце было гола, хоць запалі, толькі потым купілі тое-сёе. Яблынька Дзятл. ЗАПАЛКІ. Хоць запалкі ў вочы ўстаўляй. Вельмі хочацца спаць. Так сёньня запрацавалася, што ні магу ўжо хадзіць, на сон цягня, хоць запалкі ў вочы ўстаўляй. Варнакелі Воран. Як запалкі пазычыць зайсці і пад. На вельмі кароткі час, на хвіліну. Куды ты сьпяшаеся? Зайшоў як запалкі пазычыць. Крупава Лід. Застанься яшчэ на пару хвілін, а ту прыходзіш як запалкі пазычыць. Крупава Лід. (Хітр., 62). ЗАПАЛЫ. У запа´лы палезці і пад. У нешта спрэчнае, рызыкоўнае, небяспечнае (палезці). Нагаварыў чаго ні трэба, посьля толькі паняў, што дарма палез у запалы. Руда Яварская Дзятл. ЗАПАС. Пра запас. На будучае, на выпадак, калі спатрэбіцца. Я гуляла з ім да часу. Думаю: «Хай будзе пра запас». Машэвічы Карэл. (СПЗБ-2, 237). Няхай будзе пра запас, можа, спатрэбіцца часам. Гарнастаевічы Свісл. ЗАПАТЫЛАК. Надаваць у запатылак каму. Пабіць, пакараць каго-н. Ты там натто ні выстаўляйса, а то надаюць у запатылак, і пойдзяш аткуль прыйшоў. Рагачы Гродз. (СНМ, 55). ЗАПОВЕДЗЬ. Голы босы запо´ведзь перша. Вельмі бедныя. Сышліся мы з мужам голы босы заповедзь перша. Навасёлкі Ашм. ЗАПЫЛІЎСЯ. Не запыліўся з'явіўся. Раптуна, нечакана. Ну вось, зьявіўся не запыліўся! Ганчары Свісл. ЗАРЫ. Ад зары да зары рабіць і пад. Увесь дзень, з раніцы да вечара. Памочніка далі, добраго, дый рабіў мой Раманавіч ат зары да зары, аш да ночы. Валеўка Навагр. (ДМГ, 80). Дзеці ў нас усе працавітыя былі, з маці ад зары да зары сьпіны гнулі. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). ЗАРЭЗНА. Якая зарэзна каму, чаму. Няўхв. Што здарылася з кім-, чым.-н. Парасята нешто ні хочуць есьці. І якая ім зарэзна? Мусі, апкарміла. Бабіна Гродз. Агуркі рано пажаўцелі, якая ім зарэзна, паняця ні маю. Новая Руда Гродз. ЗАРЭЗНЫ. Якой зарэзны. Няўхв. Чаго. Бачыла, участковы ў Рох паехаў на матацыклі. І якой зарэзны яго прыперло, можа, апараты шукаць будзя? Бабіна Гродз. ЗАРЭЗУ. Да зарэзу патрэбны, трэба. Вельмі, надзвычай. Да зарэзу патрэбны. Пруды Гродз. (СНМ, 190). Слухай, пазыч пяцёрку, мне во так, да зарэзу, трэба. Бабіна Гродз. ЗАСЛАНКА. Як засланка блішчыць. Вельмі. Прыбяры ў хаці ўсё, каб усё блішчала як засланка. Лозкі Дзятл. ЗАСМАРГА. Каб яго засмарга ўзяла. Выкл. Выказванне рэзка адмоўных адносін да таго, хто ўзяў што-н. Каб яго засмарга ўзяла, як ён ўсё забраў. Старое Сяло Зэльв. (СНМЗ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіўся, раптўна
12 👁