выходзіць, і карысьці зь яго мала. У пустым хляве нічога німа, значыць, ты ні ўмеяш жыць. Горшавічы Астр. ЗАКРУЦЭНЕ. Закруцэне галавы (гловы). Няўхв. 1. Страта здольнасці лагічна, разумна разважаць, дзейнічаць. Я зусім забылася, што сёньня сьвято і ні можно мыць, надышло нейко закруцэне гловы. Монькавічы Маст. 2. Што-н. залішне клопатнае, турботнае, валакітнае. А нашто ты ўвязоўса ў гэто дзело? Толькі закруцэня галавы. Хоць адзін выхадны ў хаці пабыў бы. Бабіна Гродз. Я ў гэтум годзі зусім здурэла, напускала некіх сьвіней, качок. Як нясьці трэба ім есьці, та закруцэня галавы, дальбох. Купры Шчуч. Вар. закруцэне (закронцэне, закрэнце) галавы (гловы). ● Фразеалагізм – вынік стылізацыі пад польскае маўленне беларускага выразу закручванне галавы. ЗАКРЭНЦЕ. Закрэнце гловы. Няўхв. Страта здольнасці лагічна. разумна разважаць, дзейнічаць. Сядзела над той задачай, не змагла рашыць, якась закрэнце гловы надышло. Алекшыцы Бераст. Вар. закруцэне (закронцэне, закрэнце) галавы (гловы). ● Фразеалагізм – вынік стылізацыі пад польскае маўленне беларускага выразу закручванне галавы. ЗАКУСТЫ. У за´кусты. У госьці. Пайдзем у закусты, Манька кабана закалола. Вішнева Смарг. ЗАЛА. Як зала´ прычапіцца. Назойліва, неадчэпна. Прычапіўся як зала. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-2, 222). ● Зала – назола. ЗАЛАТНІКІ. Залатнікі пасыпаліся ў каго. У каго-н. замітусілася ў вачах ад моцнага ўдару. Яны як далі па лэбя, дык залатнікі пасыпаліся. Жылі Іўеў. (СПЗБ-2, 224). ЗАЛЯЖЫЦЦА. Не заляжыцца за кім. Кім-н. будзе вернута, кампенсавана, адплачана. Пра тое, што было ўзята, пазычана і пад. Ні перажывай, за ім не заляжыцца, ён заўсёды ў час разьлічыцца. Алекшыцы Бераст. ЗАМАРОКА. Замарока галавы. Няўхв. Стан, пры якім немагчыма разумна разважаць. Задача гэта – цэла замарока галавы. Я дзесяць клас скончыла і то ні магу разабрацца. Уселюб Навагр. ЗАПАВЕДЗІ. Даваць (даць) на запаведзі. Зарэгістравацца ў царкве ці касцёле для ўступлення ў шлюб. На другую суботу паехалі, далі на запаведзі і згулялі васэля. Попішкі Астр. (ДМГ, 129). Некалі ў касьцёл ехалі, давалі на запаведзі. Прас тры нядзелі зараз і свадзьба наша. Геранёны Іўеў. (ДМГ, 112). Вар. даць (даваць, падаць, падаваць, несці, панесці) на запаведзь (на запаведзі). ЗАПАВЕДЗЬ. Даць (даваць, падаць, падаваць, несці, панесці) на запаведзь. Зарэгістравацца ў царкве ці касцёле для ўступлення ў шлюб. Як дзядзька ўгаварыў, каб яна за яго ішла. Яны далі на запавяць. Мікелеўшчына Маст. (ДМГ, 35). Павёс у нядзельку з адной на запавяць падаваць. Гэто ціпер заяўленьня падаюць у заксі, а некалі ў цэркві на запавяць падавалі. Старына Маст. (ДМГ, 35). Падаў гэта мой Мацей на запавяць з той, ляньнёўскай, а сам да маладой не едзя. Маці давай пытаць, а ён і кажа: «Я ішчэ ў Старыне сабе дзеўку найду». Ну, а на Сёмуху да мяне ў сваты прыйшоў. Мо сто раз даваў на запавяць, ніяк да старасьці ні ажаніўся. Старына Маст. Во як пасватаўся да міне мой Франэк, тай панясла зь ім да касьцёла на запавяць, а яшчэ зусім маладая була. Адэльск Гродз. (ДМГ, 42). Дажа назаўтра нараніцы трэба ш нясьці на запавець. Ну што ш, складаецца свадзьба. Альхоўка Астр. (ДМГ, 133). Дагаварыліся ў суботу на заповець несці. Называўся ён Пятрук. І так я хацела яо ўвідзяць, што, здаецца, кап ведала дарогу да яго хаты, то пашла пяшком. Вайкунцы Воран. (ДМГ, 98). Вар. даць (даваць, падаць, падаваць, несці, панесці) на запаведзь (на запаведзі). ЗАПАЛАК. Як запалак загарэцца. Няўхв. Імгненна, раптоўна. Пра нечаканы парыў гарачнасці. Нічога, здэйся [здаецца], такога й ні сказала, а ён загарэўся як запалак [запалка]. Дакудава Лід. (ЗНФ, 86). Я п табе, можа, і сказала, аля баюса, што зноў загарыса як запалак. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 86). Чаго ты без дай рады загарэўся як запалак? Шаўры Воран. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁