Як зайцу стоп-сігнал патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Табе гэта сукенка патрэбна як зайцу стоп-сігнал. Сколькі іх у цябе ўжо? Завідзіненты Астр. Што я з гэтымі паперамі рабіць буду? Выкіну к чорту, патрэбны яны мне як зайцу стоп-сігнал. Ашмяны Ашм. Патрэмна ім твая помац як зайцу стоп-сігнал. У іх і сваіх работнікаў хоць адбаўляй. Старына Маст. Патрэбен ты мне як зайцу стоп-сігнал, я і бесь цябе пражыву. Зэльва Зэльв. Як зайцу хлясцік патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Патрэбна была табе гэта сукенка як зайцу хлясьцік, толькі грошы выкінула. Пацавічы Дзятл. Атпраўляй дахаты, ён табе тут патрэбен як зайцу хлясьцік. Закальное Любан. ЗАЙЦЫ. Аж зайцы перад вачыма скачуць у каго. У каго-н. цямнее ў вачах ад стомы ці голаду. Напрацавалася ў полі аж зайцы перад вачыма скачуць. Ашмяны Ашм. Тры дні не еў, аж зайцы перад вачыма скачуць. Ашмяны Ашм. ЗАЙЦЭ. У зайцэ. Па адным. Спосаб размяшчэння снапоў для сушкі. Гавёс ставяць у зайцэ, сноп зьвяжуць за вяршке, ставяць у зайцэ па-аднаму. Прывалка Гродз. (СГВ, 500-501). ЗАЙЧЫКА. Зайчыка злавіць (злапаць). Дзіц. Ідучы, упасці на зямлю ці на падлогу. Ну што, мая мілянька, зайчыка злавіла? Дзе ш той зайчык... Ах, кап на яго, зара мы яго зловім. Старына Маст. О, маленка, зайчыка злапала! Ну-ну, зайчык! Бабіна Гродз. Што, зайчыка злавіла? Хуцянько паднімайся, ні плач! Такая дзевачка, брытко ўжэ падаць! Добранько хадзіць трэбо! Стокі Свісл. Я ш табе казаў, кап ты ні бегаў, бо зайчыка зловіш, а ты ні паслухаў, а ціпер расплакаўся. Драгічаны Ваўк. (ЗНФ, 32). Вар. зайца (зайчыка) злавіць (злапаць). ЗАКЛАД. Ісці на заклад. Гарантаваць, даказваць як адзіна правільнае, бясспрэчне. Ісці на заклад. Новы Двор Свісл. Пабіцца ў заклад. Гарантаваць, даказаць як адзіна правільнае, бясспрэчне. Магу пабіцца ў заклад, што Міхал гэтага не зробіць. Гурнофель Шчуч. (СГВ, 602). Пад заклад забраць, ачысціць і пад. Цалкам, поўнасцю. Усё пад заклад ачысьцілі, як сказалі, што вайна будзе. Варонічы Сл. (Стэц.-1, 186). ЗАКЛЁПАК. Пару заклёпак не хватае ў каго. Зневаж. Хто-н. неразумны, дурнаваты. У яго точна пару заклёпак не хватае. Малая Бераставіца Бераст. ЗАКОН. Як закон. Абавязкова, несумненна, сапраўды. Будзяця ў бабы, та хоць пірагоў наясьцецяса, яна кажды рас на Вялікдзянь пячэ, гэта як закон. Бабіна Гродз. Хрышчона заўтра як закон будзе тут, яна ніаднаго Максімавага дня нараджэньня ні прапуская, с падаркам прыходзіць. Гродна Гродз. У Пасху два дне як закон трэба выханных. Сухары Гродз. Сьвіня, цяляты некаторыя ў хаце трымалі, кармілі. Гэто як закон, ніхто не скажа, што не было. Уселюб Навагр. ЗАКОНЫ. Законы не пісаны каму, для каго. Няўхв. Хто-н. не лічыцца з агульнапрынятымі нормамі паводзін. Ты куды без вочарадзі прэшса, табе што – законы ні пісаны? Гродна Гродз. (СНМ-2, 174). ЗАКРОНЦЭНЕ. Закронцэне гловы ў каго. Няўхв. Хто-н. страціў здольнасць лагічна, разумна разважаць, дзейнічаць. Сёньня ў цябе якась закронцэне гловы, робіш нешта не тое. Алекшыцы Бераст. Цэлы дзень закронцэне гловы ў мяне, раблю нешта абы-што. Алекшыцы Бераст. Вар. закруцэне (закронцэне, закрэнце) галавы (гловы). ● Фразеалагізм – вынік стылізацыі пад польскае маўленне беларускага выразу закручванне галавы. ЗАКРУТ. Закрут мазгоў у каго. Няўхв. У каго-н. адбываецца блытаніна думак, хто-н. забываецца, не можа дакладна ўспомніць ці асэнсаваць што-н. У мяне ўжо зусім закрут мазгоў – па ваду безь вядра схадзіла. Пячоўшчына Валож. Вар. заварот (закрут) мазгоў. ЗАКРУТКА. За´крутка ад пустога (гнілога) хлява. Няўхв. Няўмелы, ні на што не здатны чалавек. Закрутка ат пустога хлява (яшчэ кажуць «ад гнілога хлява») – гэта чалавек, які ні дасьць сабе рады ў жызьні, ні разьвіты; за што ні бярэцца, а ў яго ўсё ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁