ЗАВЯЗАЦЬ. Як завязаць чаго, каго. Вельмі многа, поўна, дастаткова. Браце ты мой, чаго ў мяне няма, скажы? І дзяцей як завязаць – аж сямёра. Парэчча Сл. (Стэц.-2, 252). Набілі немцы поўну адрыну людзей, як завязаць, а тыя – у крык, лямант. Гарны Гродз. (СНМ-2, 139). Набіў поўну торбу сечкі, як завязаць толькі. Вішнявец Гродз. (СНМ-2, 139). ЗАВЯЗКУ. Пад завязку чаго. Вельмі многа, аж залішне чаго-н. Больш не трэба, мне і гэтага пад завязку. Жупраны Ашм. ЗАГАВЕННЯ. Да гараськіна загавення чакаць. Вельмі доўга, невядома колькі часу. Бачыш ты яго: сам пойдзя, а ты жджы яго невядома сколькі, да гараськіна загавеньня. Стокі Свісл. ЗАГАРОДКІ. Гарадзіць загародкі і перагародкі каму. Няўхв. Гаварыць глупства, выдумляць што-н. Я сам тамака быў і бачыў, і ты мне ні гарадзі загароткі і пярагароткі. Вердамічы Свісл. (ЗНФ, 24). Мне Маня пра Зініну дачку нагарадзіла загародак і пярагародак. Наркавічы Свісл. (ЗНФ, 24). ЗАГАЦЕ. Як у загаце ў хаце. Няўхв. Вельмі брудна, непрыбрана. У хаце ўсероуна як у загаце. Свіслач Гродз. (СНМ-1, 194). ЗАГНІСЯ. Хоць загніся. Выкл. Выказванне адчаю, бяссілля, безнадзейнасці. Гадзіны дзьве сяджу над задачкай, і ні выходзіць, хоць ты загніся. Дуляўшчына Маст. (ЗНФ, 77). Работы столькі, што хоць ты загніся, ні паробіш. Кабузі Свісл. (ЗНФ, 77). Майго ўжо курыць ні адвучыш ніяк, хоць загніся. Зэльва Зэльв. Ні пасьпеяш той гарот апалоці – ізноў зарастая. Хоць ты загніся тут! Лунна Маст. ЗАД. Пасадзіць зад. Груб. Сесці. Чаго ты ўсё выскакваеш? Замаўчы! Пасадзі свой зад і слухай, што другія гавораць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 66). ЗАДЗЁР. Пад задзёр. 1. Супраць шэрсці. Малое, ішчэ ні панімаіць, пад задзёр ката гладзіць, а той ні любіць. Косцевічы Астр. 2. Насуперак. Хіба яны ўжывуцца? Пачнець мужык што гаварыць, дык яна яму ўсё пад задзёр, усё напроціў. Косцевічы Астр. ЗАДНІКІ. Заднікі адкінуць. Жарт. Заснуць, спаць. Натупаўся ў лесе, заднікі ўраз адкінуў. Малыя Краглі Дзятл. ЗАЙЦА. Забіць зайца адным махам. Вельмі хутка, адразу зрабіць што-н. Казаў да вечара верняцца, а цэлу ноч прабыў у млыне, хацеў забіць зайца адным махам. Канвелішкі Воран. (СГВ, 635). Зайца злавіць. Дзіц. Ідучы, упасці на зямлю ці на падлогу. Ах, ты мая маленькая, зайца злавіла... Дай я табе пахукаю, кап ні балело. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 32). Тут трэба памалу ісьці, бо дзеці расьсьлізгалі. Я тут учора зайца злавіў, то й сёня йшчэ сярэдзіна баліць. Градаўшчына Астр. (ЗНФ, 32). Малы зайца злавіў, пабех за курыцаю і ўпаў. Студзенікі Свісл. О, наша Ірачка зайца злавіла і ні плача. Бабіна Гродз. (СГВ, 590). Вар. зайца (зайчыка) злавіць (злапаць). І да зайца стралец і да дзевак маладзец. Ухв. Здатны да ўсяго, майстар ва ўсякай справе. Харошы хлопяц, нічога ні скажаш, удалы ўдаўся – і да зайца стралец і да дзевак маладзец. Астравец Астр. Як у старога зайца. Іран. Вельмі слабая (сіла, мускулы і пад.). А-а-ай, слабак. Сіла ў цібе як у старого зайца. Бабіна Гродз. Дзе ён пацьцяняцца, сіла як у слабога зайца. Першамайск Шчуч. ЗАЙЦУ. Як зайцу акваланг патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Патрэбен ты мне як зайцу акваланх. Беліца Лід. Як зайцу збанок патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Патрэбны ён у гэтым хоры як зайцу збанок. Дзеравянчыцы Сл. Як зайцу пятая нага патрэбны. Іран. Зусім не (патрэбны). Ну і рабеце сабе, а мне ад вас нічога ня трэба, а мне машынай рот ні заткнеця, патрэбна мне ваша машына як зайцу пята нага. Амбілеўцы Шчуч. Нашто вы гэтай музыкі накуплялі?.. Патрэбна яна вам як зайцу пятая нага. Сурынка Сл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁