З ~
ЗАБАБОНЫ. Забабоны старой вароны. Няўхв. Няпраўда, хлусня, тое, што не
адпавядае рэальнасці. Тоё, што ён гаворыць пра ўсе гэтыя пустыя вёдра, пра чорныя
катэ, усё гэта забабоны старой вароны. Свіслач Гродз. Гэта забабоны старой вароны.
Каменка Гродз. (СНМ-2, 74).
ЗАБАЛІН. Як Забалін крывы, скрывіцца, выгнуцца і пад. Гумар.-іран. Вельмі. Сяць
роўно, а то выгнулася як Забалін. Мацвееўцы Ваўк. ● Забалін (афіц. Ізабелін) – назва вёскі
ў Ваўкавыскім раёне. Вёска прыкметная тым, што ў ёй крывыя вуліцы.
ЗАБІ. Хоць забі. Ніяк, нягледзячы ні на што. Пра немагчымасць зрабіць, выканаць
што-н. Конь у яго ўпарчывы, як станя, та яго хоць забій, зь месца ні пойдзя. Сапоцкін
Гродз. (СНМ, 150).
ЗАБІСЯ. Хоць забіся. Выкл. Выказванне адчаю, бяссілля. Работы столькі, хоць
забіся, а памагчы няма каму. Парэчча Гродз.
ЗАБІТЫ. Як забіты спіць. Вельмі моцна, не прачынаючыся. Сьпіць як забіты, аш
храп раздаецца на ўсю аколіцу. Студзенкі Свісл. (ДМГ, 238). Мой унучак заўсёды як
забіты сьпіць. Руда Яварская Дзятл. Дзеці напу´гаюцца вечарам зацеркі і сьпяць, як
забітыя. Круглікі Гродз. (СНМ, 93). Аніяк ні магла дабудзіцца, спаў як забіты. Маркішы
Гродз. (СНМ-2, 59).
ЗАБЛОЦКІ. Як Заблоцкі на мыле (на мыдле, на мыла) зарабіць і пад. Іран. Зусім
нічога, ніколькі ці амаль нічога. Зарабіў як Заблоцкі на мыле. Рудаўка Свісл. (ППФВ, 29).
Зарабіў як Заблоцкі на мыле. Скраблякі Гродз. (СНМ,182). Заробіш у гэтым калгасе як
Заблоцкі на мыле, вось і ўся іх плата. Радзюкі Навагр. Пайшоў мой на работу – зарабіў як
Заблоцкі на мыле. Баброўнікі Гродз. Зарабіў ты на грыбах як Заблоцкі на мылі. Уселюб
Навагр. Але ш змучыўся за сягодняшні дзень, а зарабіў як Заблоцкі на мылі. Канюхі Гродз.
Прадаў цялё на рынку за бясцэнак, разжыўся як Заблоцкі на мыля. Борці Ашм. Зарабіў на
агурках як Заблоцкі на мыдле. Варняны Астр. Вазілі прадаваць парасяты аж у Табрышкі,
але зарабілі як Заблоцкі на мыдля. Лысая Гара Ашм. Стараўся, рабіў, як той дурань, а
зарабіў як Заблоцкі на мыла. Трашчычы Карэл.
ЗАБОЙ. На забой біць, біцца. Вельмі моцна, насмерць. Як сышліся пеўні твой і мой,
то біліся на забой. Вольна Бар. Мужык біў яе на забой. Вострава Маст. На забой б'ецца
курыца за гэтыя куранята. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 182).
ЗАВАЛА. Зава´ла рук. Асудж. Несусветны гультай, абібок. Во маю завалу рук, нічого
ні памагае ў хаце, каб на яго халера! Марцулі Навагр. Пятрук проста завала рук, і нічога
яму ні зробіш, адно слова – гультай. Дзеравянчыцы Сл.
Зава´ла свету. Асудж. Несусветны гультай, абібок. Усе лютцэ ўжэ даўно пасянавалі,
а ён, завала сьвету, яшчэ нават косу ў рукі ні броў. Бабіна Гродз. Хіба гэта мужык?..
Гэта ш завала сьвету! Усю жызьню ён табе скасуе, нічого ш рабіць ні хоча. Ваўчуны Сл.
У суседа сын такая ўжэ завала сьвету, што ні дай Божа. Каменка Шчуч.
ЗАВАРАЦІНСКІ. Няўхв. Як Заварацінскі хадзіць. З неахайным выглядам, неахайна
апранутым. Што ты ходзіш як Заварацінскі? Караневічы Гродз.
ЗАВАРОТ. Заварот мазгоў у каго. Няўхв. У каго-н. адбываецца блытаніна думак,
хто-н. забываецца, не можа дакладна ўспомніць ці асэнсаваць што-н. Пачакай... Што я
кажу?.. Ужэ заварот мазгоў у міне. Гэта ш хіба ні ў сорак другом, а ў сорак трэцюм
годзі было. Бабіна Гродз. Ні слухай яго, у яго калі-нікалі заварот мазгоў бывая. Алекшыцы
Бераст. Вар. заварот (закрут) мазгоў.
ЗАВІД. У за´від не бачыць, няма. Зусім. Абышлі ўсенкі лес, а грыбоў у завіт ні бачылі.
Бабіна Гродз. Ціпер зайцы недзі прапалі, у завіт німа. Новая Руда Гродз.
ЗАВІДКІ. За´віді бяруць каго. Кагосьці ахоплівае зайздрасць. Мой мужык стаў цяпер
някепска палучаць, а суседзяў завіткі бяруць, што ў нас грошы завяліся. Зэльва Зэльв
Дадатковыя словы
бецца
13 👁