жылы! Бабіна Гродз. (ЖНС, 21). Даўней уся сямья жылы рвала на сваёй зямлі. Сураж Іўеў.
Вар. рваць (драць) жылы.
ЖЫРАФА. Як да жырафа даходзіць. Іран. Вельмі марудна, запознена (даходзіць
што-н. да чыйго-н. разумення). Усе даўно ўжо скумекалі, а да цябе як да жырафа
даходзіць. Ашмяны Ашм. Наканец то дайшло. Да цібе як да жырафа даходзіць, на трэція
суткі. Парэчча Гродз.
ЖЫРУ. З жыру бясіцца. Асудж. Невядома чаго хацець ад празмернага дастатку.
Кажуць, зарас есьці няма чаго, бо невядома што хочуць, з жыру бесяцца. Помню, маці
бульбу звара, халаднічок трохі сьмятанкай забеля, яйка сьпячэ. Гальшаны Ашм. (ДМГ, 149).
● З жыру бясіцца – запазычанне з рускай мовы; параўн. рус. с жиру беситься 'тс'.
ЖЫТА. Вароніна жыта. Спарыння. Вароніна жыта ў пасевы ўбілася. Ваўкавічы
Навагр. Вароніно жыто расьце на каласку. Вострава Сл. (МСГВ, 76).
Як жыта прадаўшы спаць. Вельмі моцна, беспрабудна. Алі ш ён і сьпіць, як жыта
прадаўшы. Верцялішкі Гродз.
ЖЫЎЦОМ. Жыўцом заездзіць каго. Няўхв. Замучыць працай каго-н. Захацеў
жыўцом заезьдзіць, та і душыць гародам. Талькаўцы Ваўк.
Жыўцом з'есці каго. Няўхв. Замучыць, загубіць нападкамі, ганеннем. І як жа мне
ціпер жыць, ты ш міне жыўцом зьясі. Міхалкі Свісл. Мне хоць на сьвеце не жыві,
сьвякроў гатова жыўцом з'есьці. Ганчары Лід. Як прыдзя дахаты, лаяцца, здаецца, ён
мяне жыўцом з'еў бы. Масаляны Бераст. (СГВ, 589).
ЖЫЦЕ. Купацца ў жыце. Жыць заможна, багата. Выйшла за багатаго, то ціпер
купаецца ў жыці. Новы Двор Свісл. Ну яны й жывуць, у жыці купаюцца. Кулявічы Свісл.
Ценжко жы´це марны лёс. Выкл. Штосьці не ладзіцца, вельмі кепска, няважна
што-н. Няма ані работы, ані грошай. Ценшко жыця марны лёс. Бабіна Гродз.
Як у жыце купацца жыць. Ухв. Багата, заможна, раскошна. Ну яны й жывуць як у
жыце купаюцца. Новы Двор Свісл.
ЖЫЦЦЁ. Жыццё пяючы (прыпяваючы) жыць, пражыць. Шчасліва, без турбот і
клопатаў. Ты да Валі не раўняйся, у яе мужык залаты, за ім яна пражыла жыцьцё пяючы.
Монькавічы Маст. А што той Сымоніся, жыцьцё пяючы пражыла. Вішнева Смарг. Ён
жыцьцё прыпяваючы пражыў. Каменка Шчуч.
ЖЫЦЦЯ. Жыцця не бачыць (не ведаць). Не мець спакою, пакутаваць, мучыцца.
Галонныя не сядзелі, але і жыцьця таго ніхто ні бачыў. Зэльва Зэльв. (ХБД, 451). Жыцьця
б яны не ведалі, гэтыя бандыты! Ваўкавыск Ваўк.
Жыцця не даваць каму. Няўхв. Назаляць, дакучаць каму-н., прыставаць да каго-н.,
здекавацца з каго-н. Кепска жылі, ён ёй жыцьця не даваў. Каралін Зэльв. Ромусь такі злы,
жыцьця ні даець. Міхнічы Смарг. (СГВ, 589). Вар. жыць (жыцця) не даваць.
ЖЫЦЬ. Жыць не даваць каму. Няўхв. Назаляць, дакучаць каму-н., прыставаць да
каго-н., здекавацца з каго-н. Пошкудзь гэта старым людзям жыць ні дае, збыткуяцца.
Круглікі Гродз. (СНМ, 112). Банкачэ [авадні] жыць ні даюць, каровы гілазуюць, уцякаюць
у кустэ. Сабаляны Гродз. (СНМ, 18). Камароў вечарам пройма, жыць ні даюць ні старому
ні малому. Малая Альшанка Гродз. (СНМ, 113). Аддай яму грошы, а то жыць ні дасць,
усе будзя звягаць і звягаць. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 87). Вар. жыць (жыцця) не даваць.
ЖЭБРЫ. Жэбры пералічыць каму. Пабіць каго-н. Учора пасьля танцаў хлопцы
жэбры пералічылі адзін аднаму. Падольцы Астр. ● Параўн. польск. žebry 'рэбры'.
Хоць ты жэбры пералічы худы. Вельмі (худы). Худы хоць ты жэбры пералічы. Чэхі
Астр. (МСГВ, 166).
ЖЭРДЗІНАЙ. Хоць жэрдзінай прыціснуць чаго. Вельм многа чаго-н. Грыбоў у лесі
многа – хоць жэрдзінай прыціснуць. Малі Астр. (СПЗБ-4, 169).
ЖЭРДКА. Як жэрдка. Вельмі высокі хто-н. Ну і жаніх жа ў яе, як жэртка. Варняны
Астр
Дадатковыя словы
зесці, зесьці, зеў
13 👁