ЖЫДА. На жыда´ працаваць і пад. Бясплатна (рабіць, выконваць працу). Надаело рабіць на жыда, кажды дзень у калхос, а сабе яшчэ касіць ні пачыноў. Бабіна Гродз. Як у жыда ў торбе дзе. Няўхв. Вялікі беспарадак дзе-н., у чым-н. А Божа ш мой! А што ў цібе ў шуфлядзі робіцца. Сядно як у жыда ў торбі. Мікелеўшчына Маст. У міне сёньня ў хаці як у жыда ў торбі. Ні пасьпела падабраць зранку, та й да вечару ляжыць параскідано. Мілявічы Маст. У цібе на стале як у жыда ў торбе. Куклі Воран. ЖЫДОЎ. Вазіць жыдоў. Седзячы, матляць спушчанымі ўніз нагамі. Ні вазі жыдоў, сядзі спакойно, а то толькі вецяр па хаці ганяяш. Бародзічы Зэльв. ЖЫДОЎКА. Жыдоўка Са´ра. Няўхв. Вельмі нервовая, неўраўнаважаная дзяўчынка, дзяўчына, жанчына. Бачыш ты яе, жыдоўка Сара! Усе тыко нервы свае паказвая. Дзяга па табе даўно плача. Лунна Маст. ● Жыла ў вёсцы Лунна яўрэйка Сара. Была яна вельмі нервовая. Вясковыя дзеці, дзеля забавы, часта імкнуліся яе раздражніць. Яна моцна нервавалася, але сама не магла з імі справіцца і бегла скардзіцца мужу. Той ганяўся за дзецьмі, а яны, галёкаючы, разбягаліся хто куды. З тых часоў усіх нервовых жанчын і дзяўчат называюць выразам жыдоўка Сара. Кашэрна жыдоўка. Няўхв. Той, хто вельмі пераборлівы ў ядзе. Што ты перабіраяш? Кашэрна ты жыдоўка! Ану еш! Такі суп смашны, што сама п усё зьела. Лунна Маст. ЖЫДУ. Як жыду з гары едучы. 1. Вельмі (пашанцавала). Пашанцавала як жыду з гары едучы: пасьпела і ў Астраўцы ўсё залацвіць, і на работу зьбегаць. Варняны Астр. Аля ш мне павязло як тому жыду з гары: і на работу зьлётала, Янка ў Ашмянку звазіў, і там усё залатвіла, а кап так, дык дзе ш там усьпеў бы ўсюды. Навасяды Ашм. 2. Зусім не (пашанцавала). Сёння мне пашанцавала як жыду з гары едучы: упала на лёдзе, то і каблук у боце адламала, і сіняк набіла. Варняны Астр. Жыт ехаў на возе з гары. Конік быў вельмі спрытны і так з гары панёсься, што ўсе клумкі растрос. То павязло як жыду з гары – наадварот, нечага хацеў дабіцца ці атрымаць, ці абхітрыць, а выйшла наадварот, што сам усё пагубляў. Вішнева Смарг. ЖЫЗНІ. Даваць жызні каму. Моцна сварыцца на каго-н. Ото ш і даваў ён мне тагды жызьні. Ваўкавічы Навагр. ЖЫЛА. Сабачая жыла. Няўхв. Вельмі скупы, сквапны чалавек. Сабачая жыла. Еленка Дзятл. (ППФВ, 55). ЖЫЛЫ. Выцягваць жылы з каго. Няўхв. Мучыць каго-н. працяглаю і цяжкаю працай ці празмернымі патрабаваннямі. Зь ёй лепш бульбу ні капаць, усе жылы выцяня сь цібе. Бракава Сл. План на наступны месяц такі вялікі, што ўжо ўсе жылы выцягнуць з рабочых. Слонім Сл. Досыць з нас жылы выцягваць, мы таксама не лыкам шыты. Буцілы Лід. Костусь быў зацяты, як прычэпіцца, дык і выцягне жылы ўсе, але даб'ецца свайго. Міклашоўцы Маст. Драць жылы. 1. Цяжка, з вялікім напружаннем працаваць. Гэтага быдла аш чатыры, а сьвіней мо сь пяць, цалюткімі днямі дзярэ жылы на гэтуй гаспадарцы. Асіпаўцы Воран. 2. Асудж. Вельмі моцна крычаць. І калі яна супакоіцца... Аш хата хадуном ходзіць, шыбы трасуцца, а яна ўсё жылы дзярэ, горла надрывая. Асіпаўцы Воран. Вар. рваць (драць) жылы. Жылы свае выцягваць. Цяжка працаваць, высільвацца ў працы. Рве, жылы выцягвая на гэтуй гаспадарцы. А нашто, кап хто спытоў. Дзеці ўжэ павырасталі, пайшлі на свой хлеп. Бабіна Гродз. Конь шчыры, усе свае жылы выцягвая. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 524). Жылы дастаць каму. Няўхв. Страшэнна надакучыць, давесці да адчаю каго-н. Гэта дзіця мне ўсе жылы дастане, пакуль яго забяруць. Свіслач Гродз. Рваць жылы. Цяжка, з вялікім напружаннем працаваць. Цяшка было, рвалі жылы на рабоці. Яськавічы Іўеў. (БД, 125). Згарыць няхай гэта работа! Хіба я адвэрцік, каб рваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабецца
16 👁