Праз жывот спіну чэша (чухае). Гумар. 1. Вельмі худы. Так ужо высах, праж
жывот сьпіну чэша. Бярозаўка Лід. Дагулялася са сваёй дыетай, сьпіну праз жывот
чэшыш. Кальчуны Ашм. Сам праж жывот сьпіну чухая, а жонка ў дзьверы ні праходзіць.
Мацвееўцы Ваўк. Сама, бачыш, якая спраўная, а мужык праж жывот сьпіну чухая.
Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 78). Трэба было так высахнуць, прас жывот сьпіну чухае. Тукавічы
Лях. 2. Вельмі галодны, хоча есці. Ты еш, еш, а то вунь, мусіць, праж жывот сьпіну
чэшаш. Бярозаўка Лід. Вар. праз (цераз) жывот спіну чэша (чухае, дастае).
Хоць жывот расперажы наесціся і пад. Вельмі многа, сытна, уволю. Выпіў цесьць і
зьеў на славу, хоць жывот расьперажы. Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
Цераз жывот спіну чэша (дастае). Іран. Вельмі тонкі і худы. Пра чалавека. Ты кажаш
спортам яму трэба займацца, які тут спорт, ён і так ужо цярас жывот сьпіну чэша.
Вольна Бар. Яна ш як прыехала ў Гродна, то цераж жывот сьпіну даставала, а цяпер
нішто сабе. Гродна Гродз. (ЗНФ, 78). Вар. праз (цераз) жывот спіну чэша (чухае, дастае).
ЖЫВЫ. Ні жывы ні мёртвы. Страшэнна спалоханы, аслупянелы ад страху. А ты
яшчэ ні жывы ні мёртвы сядзіш, не можаш да сябе прыйсьці са страху. Азярніца Сл.
Стаіць ён ні жывы ні мёртвы і слова сказаць не можа. Залацеева Зэльв. Я стаяла ні
жывая ні мёртвая. Камявічы Гродз. (БД, 195).
ЖЫВЫМ. Жывым загрызці каго. Няўхв. Невыносна надакучыць, дапячы каму-н.,
замучыць каго-н. Ён міне жывой загрызе. Бальцінікелі Воран.
ЖЫД. Трэсціся як жыд над кучай над чым. Няўхв. Хвалявацца за што-н., берагчы
што-н. Дай ты дзяўчатам гэта грала, што ты нат ім трасеся як жыт нат кучай.
Семянякі Шчуч. Такі скупендзя, ён табе ні капейкі ні ўпусьціць, над рублём трасецца як
жыт нат кучай. Купры Шчуч. Трасецца нат сваім дабром як жыт над кучай. Купіск
Навагр. Трасецца як жыд нат кучай нат сваім садам, было п нат чым. Талмінава Ашм.
Купіў Манэся сабе ні машыну, а развалюху неку, а ціпер трасецца нат ёй як жыт нат
кучай. Лунна Маст.
Як жыд бровар запаліўшы бегаць і пад. Мітусліва. Лётаць як жыд бровар
запаліўшы. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 185). Лётае як жыд бровар запаліўшы. Свіслач
Гродз. (СНМ-2, 26).
Як жыд да споведзі падыходзіць і пад. З хітрыкамі, паддобрываючыся (падыходзіць
да каго-н.). Відаць, зноў штосьці будзя прасіць, бо цэлы вечар прыступалася да міне як
жыт да сповядзі. Цыдовічы Гродз.
Як жыд з гары едучы задаволены і пад. Вельмі. Што ты такі давольны як жыд з
гары едучы. Куклі Воран.
Як жыд з першага дзіцяці рады. Вельмі (рады, задаволены). Аддаў замуж дачку за
кладаўшчыка, то рады як жыт сь першага дзіцяці. Амбілеўцы Шчуч.
Як жыд з по´дранікамі насіцца. Няўхв. Бяссэнсава, недарэчна. Цэлы дзень носіцца з
гэтай сваёй цацкай як жыт с подранікамі, няма дурню работы. Студзенікі Свісл.
Як жыд на басіне трэсціся, дрыжаць. Моцна (дрыжаць, звычайна ад холаду). Чаго
трасеся як жыд на басіне, хіба табе так холадна? Пеляса Воран.
Як жыд на мякіне зарабіць. Іран. Зусім нічога ці амаль нічога не (зарабіць).
Назарабляіш. Заробіш як жыт на мякіне. Гэта раней на таку добра плацілі, а цяпер –
шыш! Падольцы Астр.
Як жыд пад асінаю сядзець. Няўхв. Ціха, непрыкметна. Пры немцах як пан хадзіў, а
зараз во сядзіць як жыт пад асінаю. Мяшэтнікі Маст.
Як жыд перцу даць. Іран. Вельмі мала, шкадуючы (даць чаго-н.). Больш усып мукі, а
то даў як жыт перцу. Першамайск Шчуч. Ні шкадуй, а то даеш як жыт перцу. Шаўдзіні
Лід. Вун сколька цукерак маяш, а то дзіцяці пашкадавоў, насыпаў як жыт перцу, дай
яшчэ троха. Старая Руда Гродз. Грэшна ці не, але няма солі ў хаці, хадзіла да Франка
пазычыць. Во прынясла, але даў як жыт перцу. Нача Воран
12 👁