АСАКА. Кідацца як асака ў вочы на каго. Паводзіць сябе рэзка, агрэсіўна. Ні любіла
спатыкацца с Паўлікам, кідалася на яго як асака ў вочы. Палашкі Воран.
АСАКОЙ. Асакой у вочы лезці (скакаць, дзы´гаць). Няўхв. Назойліва прыставаць,
дакучаць. Чаго ты асакой у вочы лезяш, хочаш, кап перацягнуў чым? Берагоўцы Шчуч.
А хіба ж яны дадуць загаварыць. Абы толькі прыду, так Адэля з Галінай тут як тут,
толькі вушамі стрыгуць, каб дзе што ні так сказаў, а потым ужэ і самыя асакой у вочы
лезуць. Амбілеўцы Шчуч. Як гат, асакой у вочы скача, слова ні загавары. Літвінкі Гродз.
Деці ні ўсе аднолькавыя. Адныя спакойныя, а яе дзеці скачуць асакой у вочы, ні дадуць
слова сказаць. Альхоўка Лід. Ну чаго ты асакой у вочы дзыгаяш! Супакойся!.. Малая
Бераставіца Бераст. ● Дзыгаць – скакаць.
АСВЕНЦЫМА. Як з Асвенцыма. Вельмі худы, слабы, змарнелы. Як з Асвенцыма
стаў, выхуд зусім, аш страшно глядзець. Малая Бераставіца Бераст. Так зьмянілася, ні
пазнаць, пахудзела, пастрашнела, як з Асьвенцыма. Гродна Гродз.
АСЁЛ. Асёл маляваны. Няўхв. Дурнаваты, неразумны чалавек. У той вёсцы жыве
яшчэ адзін такі асёл маляваны. Лаздуны Іўеў.
Як асёл на кірмашы паказаць сябе. Няўхв. Не з лепшага боку. Але й паказаў ты сябе
ў гасьцях як асёл на кірмашы, усе людзі сьмяяліся. Астравец Астр.
Як асёл у ваду глядзець. Зневаж. Нічога не разумеючы. Што ты глядзіш як асёл у
ваду, што, яшчэ да цібе ні дайшло?! Прырэчча Сл.
Як дзікі асёл працаваць. Вельмі многа. Хто працаваў як дзікі асёл, той такі і пеньсіі
зарас палучаюць, што цяшка пражыць. Астрына Шчуч. (ДМГ, 56).
АСІНА. Як асіна дрыжаць, калаціцца. Вельмі моцна (часцей ад страху). Яна
гэдак апалохалася дактароў, як заходзіць да каторага, як асіна калоціцца. Чамяры Сл.
(ЖНС, 123).
АСІНАЙ. Заламаць горкай асінай каго, што. Прыняць цвёрдае рашэнне,
заракаючыся рабіць што-н. Ой, дзетачкі, заламай ты яго горкаю асінаю, сама бачыш, ні
пара ён табе. Янаўляны Лід. Што ты мучыся, стараяся для яго, заламала п ты ўсё
горкаю асінай. Сцігані Іўеў. Пасьля тога разу заламаў асінаю, што нагі маёй больш у яго
хаце не будзе. Пячоўшчына Валож. Вар. заламаць горкай, сухой асінай (асінкай).
АСІНЕ. Як асіне вала прадаць. Няўхв. Няўдала, нявыгадна. Прадала як асіне вала, а
грошы невядома калі адвальчу, тэрас каюся, што збыла. Бастуны Воран. Танныя зусім
парасяты, прадаў як асіне вала. Бастуны Воран.
АСІНКА. Як асінка трэсціся і пад. Вельмі моцна (часцей ад холаду). Такая непагаць
стаяла на дварэ, пакуль павесіла бялізну і зайшла ў хату, затраслася як асінка. Копаніха
Смарг.
АСІНКАЙ. Заламаць горкай, сухой асінкай каго, што. Прыняць цвёрдае
рашэнне, заракаючыся рабіць што-н. Заламала я цібе асінкай, больш кап ні прыходзіў.
Дуброва Шчуч. Ні йдзі ты за яго замуж, асінкай заламай. Куцы Лес Шчуч. Заламаць яе
асінкаю гэту работу, нідобра работа. Краскоўскія Горы Навагр. Кап ні было ў мяне
дзіцей, я ўсё тут асінкаю заламала п, пашла п куды вочы глядзяць. Малая Лапеніца Ваўк.
Кап это ён мне так зрабіў, то я п яго мігам заламала асінкай. Пайшой бы ён ат мяне
пярэняцю. А яна яму ўсё прашчая. Лунна Маст. Каб жа яна ведала, што Андрэй станя
кепскі, то горкай асінкаю заламала п. Ражкі Свісл. (ЗНФ, 33). Заламай горкаю асінкаю
хадзіць да яго. Горшавічы Астр. Хваціць мне ўжэ за маладымі цягнуцца, пеньсію вырабіла,
грошай хватая, у гэтым року я ні буду дзялку браць, заламлю буракі сухой асінкаю.
Вараны Бераст. (ЗНФ, 33). Заламі ты яго [хлопца] сухой асінкай і ні шкадуй, такога дабра
хватая. Бародзічы Зэльв. (ЗНФ, 33). Вар. заламаць горкай, сухой асінай (асінкай).
АСІНКУ. Як асінку аблупіць, абабраць і пад. Поўнасцю, начыста. Ні ўсьпеў ад'ехаць
раней, то аблупілі яго як асінку, раскулачылі. Пілкі Маст. Пажыў зь ёю трохі, абадраў яе
як асінку, а сам прапаў. Струбніца Маст
Дадатковыя словы
адехаць
13 👁