Не святы анёлак. Небязгрэшны чалавек, мае дачыненне да нейкай нядобрай справы.
І ты ні сьвяты анёлак, таксама там быў. Каменка Шчуч. Гэты хлопяц таксама ні
сьвяты анёлак. Талькаўцы Ваўк.
АНЁЛАЧАК. Як анёлачак сядзець. Спакойна, ціха, непрыкметна. Ты, як прыедзіць
зь Вільні Таня, хоць у вёску ці на танцы схадзі зь дзяўчатамі, а то сядзіш як анёлачак у
хаця. Навасяды Ашм.
АНТАБУС. Браць на антабус каго. Правакаваць каго-н. з мэтай дабіцца ад яго чаго-н.
Хвецька яшчэ ні здагадваўся, што яго бяруць на антабус. Лылойці Сарг.
АНТАБЫ. Узяць у антабы каго. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы
паводзіць сябе адпаведным чынам. Я яго вазьму ў антабы, калі ён зусім ад рук адбіўся.
Гуды Лід.
АНТОН. Як Антон у сячкарню ўлезці. У складаную, у непрыемную сітуацыю.
Ну ты і ўлез як Антон у сячкарню. Тракелі Воран.
АНТОСЬ. Як Антось жыць. Няўхв. Без свайго жылля, без працы. Калі ты ўжэ сабе
дзело знойдзяш? А то гэдык як Антось будзяш, нідзе яму мейсца німа. Старына Маст.
Як Антось з Любай жыць. Няўхв. Нядружна, у сварках. – Сваімі дзеткамі я давольна:
здаровыя, жывуць добро паміш сабою, міне старую ні забываюць. – А мае жывуць як
Антось зь Любай, нат ехаць да іх ні хочацца, сэрцо баліць на ўсё гэто глядзець. Старына
Маст.
АНУФРЫК. Як Ануфрык да булёну надзьмуцца і пад. Незадаволена, з кепскім
настроем. Мусі табе што сказалі дрэнна, калі ідзеш надуўшыся як Ануфрык да булёну.
Асіпаўцы Воран.
АНУЧУ. За анучу мець каго. Няўхв. Зняважліва, з пагардай ставіцца да каго-н. Ён
мяне зусім за анучу мае, ні жонка я яму, а служка. Зенявічы Навагр. Ну ты ўжо зусім
здурнеў, жонку сваю за анучу маеш. Зенявічы Навагр. Вар. за гаршкавую, каравую
анучу (ганучу) мець.
Плакаць у анучу. Асудж. Скардзіцца на свой лёс, імкнучыся выклікаць да сябе
спачуванне, спагаду. Ганна толькі плача ў анучу, а сама лепей за ўсех жыве на сяле.
Вольна Бар.
АПАЛАХ. У апа´лах. У цяжкім, складаным становішчы. Каб і ты ў апалах быў, то
не тое заспяваў бы. А то ўсё смешачкі. Парэчча Дзятл. (Стэц.-2, 249).
АПАЛОНІК. Як апалонік у лыжкі ўмяшацца. Не ў сваю справу, куды не трэба. Усё
было п добра, кап о не Віцька, умяшаўся як апалонік у лышкі, тылько ўсю музыку папсаваў.
Бастуны Воран. Ізноў ты ўмяшаўся як апалонік у лышкі. Колькі разоў я табе казала не
лесьці. Бастуны Воран.
АПАЛОНІКІ. Вываліць свае апалонікі на каго, на што. Груб. Уважліва
глядзець, угледзецца на каго-, на што-н. Чаго вываліла апалонікі, як ні разу ні бачыла?
Баброўнікі Воран. Што ты вываліў свае апалонікі на мяне?! Сакольнікі Свісл. Чаго ты
тут тырчыш, вываліўшы апалонікі? Нідзе бесь цібе ні абыдзяцца. Старына Маст.
АПАНЧА. Як апанча´ хадзіць. Няўхв. Без мэты, без справы. Узёў бы хоць кнішку ў
рукі, а то ходзіш цэлы дзень па вёсцы як апанча. Бабіна Гродз. ● Апанча – старадаўняе
верхняе адзенне ў выглядзе шырокага плашча.
АПЕНЬКІ. Апенькі абіраць з каго. Няўхв. Абгаворваць каго-н., займацца плёткамі.
Чаго ты зь яго апенькі абіраяш? Лепяй паглядзі на сябе. Жупраны Ашм. (ЗНФ, 18). Што
вы ўсё зь яе апенькі абіраяця? Прычапіцяся да каго другога. Мураваная Ашмянка Ашм.
(ЗНФ, 18).
АПЕЧАНЫ. Як апечаны бегаць. Іран. Мітусліва, неспакойна, часта. Чаго яна ўсё
бегае як апечана. Агрызкі Маст.
АПІЛКІ. Апілкі ў галаве ў каго. Асудж. Хто-н. бесталковы, неразумны. Ён што,
саўсім дурны?! У яго што, апілкі ў галаве?! Хто ш так робя. Дзягаўцы Ашм
15 👁