запазычанне з рускай мовы, неафіцыйная назва свята ў Савецкім Саюзе ў гонар
Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. У Польшчы гэтае свята афіцыйна не было ўзаконена і
не адзначалася, адсюль – нерэальны вобраз і іранічная канатацыя фразеалагізма.
АЛЕСЯ. Як Алеся дворная ісці, хадзіць. Асудж. Абы-як апрануўшыся, з неахайным
выглядам. Пайдзі, дачушка, змяні сукенку, а то ходзіш, як Алеся дворная. Саленікі Карэл.
(СГВ, 613). Во, глядзі, дзеўка ідзе растрпаная як Алеся дворная. Доцішкі Воран.
АЛЁША. Алёша з батонамі. Няўхв. Някемлівы, няўмелы, разяваты чалавек. Эх ты,
Алёша з батонамі, такую дзеўку ўпусьціў! Старына Маст. От знашлі свата – Алёша з
батонамі! Двух слоў зьвязаць ні можа. Бабіна Гродз. Ці бачыла ты кавалера, што
прыяжджаў да Ліды? Ой, нейкі Алёша з батонамі. Мацвееўцы Ваўк. От, некі... Алёша з
батонамі! Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 18).
Алёша з калакольні. Няўхв. Нязграбны мужчына. Во жэ Алёша с калакольні, што ні
возьмя, усё зламая. Пеляса Воран.
Як Алёша з батонамі хадзіць, стаяць. Няўхв. Без справы, без занятку. Што ты ўсё
ходзіш як той Алёша з батонамі. Танявічы Шчуч. Ат цябе ніякай карысьці, ходзіш тут
як Алёша з батонамі. Казловічы Зэльв. Ну і разява ты, як Алёша з батонамі, стаіш і
нічога не бачыш. Зенявічы Навагр. Ты што дурны? Стаіш на дарозе як Алёша з батонамі.
Трашчычы Карэл.
АЛЬФОН. Як Альфон да жыда. Няўхв. Незадаволена, злосна (казаць, адказваць
каму-н.). Хацела запытаць у Пятручка пра бульбу, алі той гаркнуў як Альфон да жыда, я
і змоўкла. Лысая Гара Ашм.
АЛЯКСЕЙ. Аляксей спарваў (схапіў) каго. Хто-н. хварэе на панос. Казала табе, каб
ні еў зялёных яблыкаў, а ты ні паслухаўся, та во ціпер цібе Аляксей спарвоў. Новая Руда
Гродз. (ЗНФ, 18). І што гэта яны тут безь міне зьелі такоё, што абоіх малых Аляксей
схапіў? Крапіўніца Свісл. (ЗНФ, 18).
АМАН. А´ман у па´церах. Заканчэнне, канец чаго-н. Ну от і ўсё, аман у пацерах.
Стральцы Лях. ● Фразеалагізм – трансфармаванае запазычанне з польскай мовы jak
amen w pacierzu 'пэўна, напэўна'.
Як а´ман сказаць. Вельмі хутка. Гэныя тры месяцы праляцелі як аман сказаць.
Косцевічы Астр. Гэта ш як амэн сказаць улятае ў хату і давай бэсьціць мяне ўсяляк.
Заборцы Астр.
АМАНА. Як А´мана штурхаць, піхаць і пад. Насмешліва, здзекліва. Што вы міне
піхаяця як Амана? Індура Гродз. (СНМ, 12). ● Аман – імя біблійнага персанажа, які за
спробу знішчыць яўрэяў быў пакараны смерцю. У знак памяці выратавання яўрэяў
устаноўлена свята Пурым. Пад час свята праводзіцца абрад інсцэніраванага здзеку з
Амана: крык, шум, галас, збіццё, павешанне і інш. На Гродзеншчыне ў мінулыя часы
багатыя яўрэі наймалі чалавека, які павінен быў іграць ролю Амана. На свята яго вадзілі
па вуліцы, штурхалі, насміхаліся, білі, здзекаваліся.
АМЯЛУХА. Як амялуха. Прыемная, прыгожая. Пра дзяўчыну, жанчыну. Узяў бабу
як амялуху, тулькі паглядзі. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 13). ● Амялуха – амялушка.
АНДАРАК. Андарак у зубы. Хутка сабрацца (і...). Ён кліча адну: «Гануля! Хадзі сюды,
хадзі сюды». Так разоў колькі крыкнуў. Гэта Гануля андарак у зубы і бяжыць бягом да
дарогі, думае, мо што ў хаці зрабілася. Замасцяны Шчуч. (ДМГ, 53). Угледзяла, што ў
магазін нешто прывязьлі, так андарак у зубы і бягом. Крываконна Зэльв. (ЗНФ, 18).
АНЕКДОТ. Жывы анекдот. 1. Дзівакаваты, смешны чалавек. Гэты Грыша жывы
анікдот, як скажа што, то хоць стой хоць падай. Малі Астр. 2. Што-н. смешнае,
неверагодна-забаўляльнае. Ну што ты гаворыш, я гэтаму ні веру, гэто жывы анекдот.
Дарагляны Маст.
АНЁЛАК. Анёлак з пазуркамі. Няўхв. Знешне лагодны, а на самай справе
крывадушны, каварны чалавек. Твой сын – анёлак з пазуркамі, лёстачкамі душу вымя.
Талькаўцы Ваўк
12 👁