лета твая адура галавы. Глядавічы Маст. Дзет! Што ты бармоціш? Толькі адура галавы.
Лунна Маст. 2. Тое, што выклікае многа турбот, клопатаў. От, гэта твая вучэба, толькі
адура галавы. Янаўляны Лід. Патрэбна табе было за гэта брацца, толька адура галавы.
Радзівілаўцы Лід. Ні было табе работы больш. Займаеса абы-чым. Толькі адура галавы.
Лунна Маст. Адура галавы твая гармоня. Гэты целявізар – адура галавы. Зыбайлы Івац.
(ДСК, 19). Ужэ старая, сама ні можа, патрэбна ёй гэта адура на голаў. Самуйлавічы
Маст.
АДХОДНАЕ. На адходнае пасядзець. Перад развітаннем. Звычай адзначыць выезд
з дому на доўгі час. На адходнае пасядзім хвілінку ўсе разам. Турэц Карэл. (МСГВ, 22).
АДЫМАЧКА. Як адымачка. Асудж. Вельмі брудны хто-н., вельмі бруднае што-н.
У яго швэда як адымачка, мусі, жонка ніраха. Лелюкі Іўеў. ● Адымачка – ануча, якой
дастаюць гаршкі з печы.
АДЭЛЬСКУ. Як у Адэльску. Ухв. 1. парадак, лад. Вельмі добры, адмысловы.
Парадак як у Адэльску. Рыдзелі Гродз. (ППФВ, 50). 2. Вельмі добра, адмыслова (рабіць).
Робяць як у Адэльску. Карпаўцы Ваўк. (ППФВ, 50). ● Адэльск – вёска ў Гродзенскім раёне.
У далёкім мінулым Адэльск быў узорным з сацыяльна-эканамічнага пункту гледжання
горадам, прыбытак якога пераважаў над расходамі. Магчыма, узнікненне фразеалагізма
матывуецца зладжанай сістэмай правядзення кірмашоў. У 1546 г. каралева Бона дала
Адэльску прывілей на кірмашы і прыватнае вызваленне ад падаткаў. З таго часу кірмашы
ў Адэльску праводзіліся рэгулярна, напрыклад, у першай палове ХIХ ст. – аж шэсць разоў
на год. Кірмашовая рэчаіснасць магла спарадзіць і супрацьлеглую семантыку ў
фразеалагізме. Так, М. Федароўскі ў канцы ХIХ ст. запісаў фразеалагічныя варыянты лад
як у Адэльску на кірмашы, чыста як на ярмарку Адэльскім са значэннем 'беспарадак'.
АДЭЛЯ. Як Адэля ў Кузьмах пагуляць. Дрэнна. На вяселлі пагуляў, як Адэля ў
Кузьмах, народу было ні павярнуцца. Роўбавічы Іўеў. (СГВ, 613).
АД'ЯДА. Ад'яда ад сэрца. Няўхв. Назойлівы чалавек. Ну што с табою зробіш, ад'яда
ты ат сэрца. На табе ўжэ гэты рубель і ідзі быстрэй, а то апаздаяш. Дарагляны Маст.
АЖУРЫ. У ажуры. Добра, як мае быць. Ні хвалюйцяся, матко, усё будзя ў ажуры.
Гуды Лід.
АЗА. Як фанасёва А´за плакаць, выць і пад. Асудж. Моцна і доўга. Кавалер кінуў?..
Во бяда! Ці ні з-за гэтаго так плакаць. А я та думаю, чаго ты выяш як фанасёва Аза.
Старына Маст. ● Аза – клічка сучкі.
АЗГРАКОМ. Азграком у вочы скакаць. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць.
А гэта Маня ўжо ўсім прышлася, чуць што – азграком у вочы скача. Няцеча Лід. Адчапіся
ты ад мяне, азграком у вочы скачаш! Смалоцкія Баяры Лід. Вар. азграком (зграком,
зграчом, граком) у вочы лезці (скакаць). ● Азграк – цьмянае слова.
АКАДЭМІЮ. Чыста свіную акадэмію скончыў. Іран. Неакуратны, неахайны, брудны.
Ты чыста сьвіную акадэмію скончыў. Ні можаш паесьці культурна, паразьляпваяш,
параскідваяш па ўсім стале. Зэльва Зэльв. ● Чыста – быццам, нібы.
АКНА. Як да акна дзверы патрэбны. Іран. Зусім не, ніколькі не (патрэбны). Забірай
ты свае лахманы і ідзі згэтуль! Патрэбна ты тут як да акна дзьверы! Рыбалы Свісл.
АКНЕ. І ў акне і за акном чаго, каго. Вельмі многа ўсюды. Такога дабра і ў акне і за
акном. Навасёлкі Гродз.
АКУНЁЎ. Акунёў лавіць. Жарт. Драмаць, спаць седзячы. Увесь вечар стары на
цілівізары акунёў лавіў. Балотнікі Шчуч. Вар. акунёў (акуні) вудзіць (лавіць).
АКУНІ. Акуні вудзіць. Жарт. Драмаць, спаць седзячы. Ні ўсьпеў сесьці, ужэ акуні
вудзіць. Пыхоўчыцы Бераст. Трэба канчаць усю гавэнду, ваш брыгадзір ужо акуне вудзіць.
Сімакава Карэл. (СГВ, 578). Вар. акунёў (акуні) вудзіць (лавіць).
АКЦЯБАРСКІЯ. На польскія акцябарскія. Іран. Невядома калі; ніколі. Калі ты ўжэ
да міне ў госьці прыдзяш? Мусі, на польскія акцябарскія? Талькаўцы Ваўк. ● Акцябарскія
Дадатковыя словы
адяда
15 👁