там дзяцей – адзін на адном! Паўлаўшчына Ваўк. Грыбоў на Палянцы адзін на адном.
Бабіна Гродз. Апеняк там вуйма, адзін на адном. Ваўкавічы Навагр.
Адзін перад адным. 1. бегчы і пад. Навыперадкі. Эх, ляцяць адзін перад адным, ну
хто прэндзяй. Уселюб Навагр. 2. Стараючыся найперш, найлепш, больш ці лепш за іншых
(зрабіць што-н.). Як сказала, што дабярэм вядзёркі і пойдзям дахаты, та адзін перад
адным стараліса, кап скарэй набраць [ягад]. Бабіна Гродз. Адны перад адным стараліся,
шчо лепшае сказаць. Грыўда Івац. (ДСК, 260).
Адзін пры адным. Разам, побач. Мужыкі сядзелі адзін пры адным і курылі. Талочкі
Воран.
Як адзін усе. Без выключэння, поўнасцю, абсалютна (усе). У нас не завядзецца
прачуханец, што ні захоча рабіць, бо ўсе добра робяць у калхозе, як адзін. Дубароўшчына
Дзятл. (СГВ, 376). Усе як адзін бурна запляскалі ў далоні. Таркачы Дзятл.
АДКАЗУ. Да адказу. На ўсю моц. І страпянуўся заяц зразу і даў ён газу да атказу.
Старчаняты Іўеў. (ДМГ, 234).
АДЛІГА. Адліга ў носе ў каго. Жарт. Насмарк. На дварэ такі мароз, што ў мяне аж
адліга ў носе пачалася. Пеляса Воран.
АДНА. Адна адну не пераважыць. Гл. адзін аднаго не пераважыь.
Адна перад адной (перад другой). Стараючыся найперш, найлепш, больш ці лепш за
іншых (зрабіць што-н.). Пра дзяўчат, жанчын. Дзяўчаты зграбалі зялёную траву адна
перад адной. Праважа Воран. Як зьбяруцца ўсе разам, то пачынаюць адна перад адной
вытанцоўваць. Жытомля Гродз. Стараліся адна перад адной, хто каго абажне, маладыя
былі. Альшаніца Івац. (ДСК, 13). Мае дочкі як падраслі, адна перад другою ў люстэрку
стаяць. Шаршні Дзятл. (СГВ, 577).
Адна ў адну. Ухв. Зусім аднолькавыя і добрыя паводле якіх-н. якасцей. Усе былі
маладыя, адна ў адну, і завшэ сь песьняй. Вясёла і лёхка было нейк. Гродзі Ашм.
(ДМГ, 120). Гляджу, а зноў с-пад карчоў цэлая стая рыб вышла, ды такіх велькіх, адна ў
адну. Занявічы Гродз. (СНМ-2, 221).
АДНО. Адно аднаго не падымае. Адзін за другога меншы. Пра дзяцей у сям'і. Дзеці
малыя, анно аннаго не падымае, а хату закрыеш і едзеш на цэлы дзень за Нёманам копы
насіць. Пагарэлка Карэл.
Адно перад адным. Стараючыся найперш, найлепш, больш ці лепш за іншых (зрабіць
што-н.). Пра дзяцей. Пайшла з дзецьмі [ў ягады], дык малайцы, так стараліся адно перад
адным. Белае Гродз. (БФ, 48).
У адно. Пастаянна, увесь час. А ён у адно кура і кура, аш пажаўцеў ад гэтага курыва.
Жупраны Ашм.
АДНОЙ. Адной левай. Вельмі лёгка, без намаганняў (зрабіць што-н.). Ду-у-ужы
Ваня! Гэтых драчуноў адной левай уклаў. Праважа Воран. Гэту тваю прозьбу я адной
левай рашу. Ельна Шчуч. Вар. адной левай (адным левым).
АДНЫМ. Адным левым. Вельмі лёгка, без намаганняў (зрабіць што-н.). А што зь ім
дужацца, я яго вазьму адным левым! Жылі Іўеў. Што мне значыць гэта кошанка! Пакашу
адным левым. Гуды Лід. Вар. адной левай (адным левым).
АДПАДУ. Да адпаду наесціся і пад. Вельмі шмат, уволю, колькі хацелася. На вечар
зварыла соляных, наеліся зь кісьляком да адпаду. Лашаны Смарг.
АДРУБАЎ. Як адрубаў сказаў. Вельмі цвёрда і ўпэўнена. І сказаў як адрубаў. Мы
толькі галовы паапускалі і пайшлі. Васілішкі Шчуч.
АДСТАНЕ. Хай адстане. Выкл. Выказванне нежадання гаварыць, успамінаць пра
што-н. Хай яна адстане, гэта вайна, нават не хочацца ўспамінаць. Капці Дзятл.
АДУРА. Аду´ра галавы (на голаў). 1. Той, хто дакучае, прыносіць многа турбот,
клопатаў. От адура галавы, ні дасі пасядзець спакойно. Іду ось... Палаўкі Ваўк. Ну ўжэ
надаеў, прама адура галавы. Малахавічы Гродз. Баба! Сустракай! Прыехала да цібе на
Дадатковыя словы
сямі
11 👁