АДБІЦЦА. Не адбіцца каго. Вельмі многа каго-н. Прошлы торг добры быў,
карову як завёў, так і прадаў, купцоў – ні адбіцца. Індура Гродз. (СНМ, 114). Да Гандзі
сватоў было ні адбіцца, бо ў яе пасаг быў, аж дзесяць дзісяцін зямлі. Літвінкі Гродз.
(СНМ-2, 167).
АДБОЮ. Адбою няма ад каго. 1. Занадта многа, больш як трэба каго-н. От чарціха,
ад кавалераў адбою німа. Морына Іўеў. (МСГВ, 548). У нашай Кацярыны ат хлопцаў няма
атбою. Красіва натто. Лунна Маст. У лесе так много заядзі, дык німа адбою. Вішнеўка
Бераст. (МСГВ, 186). Вядома, дзеўка багата, сватэ едуць і едуць, німа адбою. Літвінкі
Гродз. (СНМ-2, 149). 2. Немагчыма справіцца адганяць каго-н. Што калі ат суседавых
дзяцей адбою німа, усенькі наш сат абгалашылі. Бершты Шчуч. (ЗНС, 37).
АДВАКАТУ. Адвакату гаўна на лапату. Выкл. Груб. Асуджальны адказ таму, хто
лезе не ў сваю справу, выступае абаронцам там, дзе яго не просяць. А ты ні разявайся,
правяднік знашоўся! Адвакату гаўна на лапату. Крапіўніца Свісл.
Адвакату кош (кошык) лупін (лупінаў). Выкл. Няўхв. Асуджальны адказ таму, хто
лезе не ў сваю справу, выступае абаронцам там, дзе яго не просяць. – Чаго вы на яго
крычыце? – Адвакату кош лупінаў! Цібе яшчэ тут ні хватало! Правыя Масты Маст. Чаго
ты лезяш? Цібе хто пытая? Адвакату кош лупін! Паняў? Стокі Свісл. Адвакату кошык
лупінаў! Мы ні с табой гаворым, і ні ўмешвайса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 15). Ні тваё дзело!
Адвакату кошык лупінаў! Конна Зэльв. (ЗНФ, 15).
Адвакату торба сечкі. Выкл. Няўхв. Асуджальны адказ таму, хто лезе не ў сваю
справу, выступае абаронцам там, дзе яго не просяць. Ведаяш, адвакату торба сечкі!..
Табе слова ні давалі, так што памаўчы. І бесь цябе разьбярэмся. Купіск Навагр.
Адвакату язык на лапату. Выкл. Няўхв. Вокліч асуджэння таго, хто лезе не ў сваю
справу, выступае абаронцам там, дзе яго не просяць, і таму заслугоўвае пакарання. А ты
памаўчаў бы! Адвакату язык на лапату! Парэчча Гродз. (ЗНФ, 15). Німа чаго табе
выступаць тут! Адвакату язык на лапату! Глушнева Гродз. (ЗНФ, 15).
АДВАЛУ. Да адвалу наесціся і пад. Уволю, колькі захочацца, без абмежаванняў.
Кажуць, што зацерка і робіцца проста, і наясіся да адвалу. Аляксандраўшчына Зэльв.
АДВЕДКІ. У адведкі хадзіць і пад. Наведваць жанчыну, якая нядаўна нарадзіла. Трэба
мне схадзіць у адведкі да сястры. Харосіца Навагр. У суседкі нарадзілася малое, заўтра
пойдзем у адведкі. Старадворцы Шчуч.
АДЗІН. Адзін аднаго вартыя. Вельмі падобныя адзін на аднаго ў якіх-н. адносінах.
Гэтых маладых як хто дабраў. Адзін аднаго вартыя: і як ростом, і як хараством. Заполле
Івац. (ДСК, 68).
Адзін аднаго не пераважаць (не праважыць). Няўхв. Вельмі падобныя,
аднолькавыя (звычайна адмоўнымі якасцямі). Абодва добрыя сабраліся; кап павесіў, то
адзін аднаго не пераважаць. Вялікія Свіранкі Астр. Дальбох, калі павесіць адну на
адную галіну, а другую – на другую, то адзін аднаго не пераважаць. Закальное Любан.
Што гэты, што той – адзін аднаго не пераважыць, абодва апівуды. Купіск Навагр.
І ён і яна, абодва добрыя цацы, адзін аднаго ні пераважыць. Косцевічы Астр. Што
старэйшы, то і меньшы – адзін аднаго ні пераважыць. Новы Двор Свісл. Бывае сям'я,
што жонка дурная, бывае – наадварот, а тут то адзін аднаго не пераважыць. Праважа
Воран. Абодва такія прайдзісьветы, што ня дай ты Божа: адзін аднаго ні пераважыць.
Радзівілаўцы Лід. Каб павесіў на бярэзіну, то адзін аднаго не пераважыць. Ваўкавічы
Навагр. Сышліся каля калодзежа, языкамі ляскаюць зранку. Адна адну ні пераважыць.
Вензавец Дзятл. Вар. адзін аднаго (адна адну) не пераважаць (не пераважыць).
Адзін адным. Аднолькавыя. Паны тады былі адзін адным, злыя. Дварчаны Воран.
Адзін на адным. 1. У цеснаце, скучана, блізка адзін ад аднаго. Жылі кепска, вёска
вялікая, адзін на адным сядзелі. Граўжышкі Ашм. Сёньня ў аўтобусе ехалі адзін на адным.
Кронькі Шчуч. 2. каго, чаго. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Зашоў да іх у хату, што
Дадатковыя словы
сямя
15 👁