Як агню ўхапіўшы бегчы і пад. Спяшаючыся, хутка. Чаго ты ні пасядзіш, ужо некуды пабяжыш як агню ўхапіўшы. Лазы Ваўк. (МСГВ, 17). Як агню ўхапіць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. – Мо пабылі п яшчэ хоць трошку? – Не, цёцечка, мы натто сьпяшаямся. – Ужо ні першы рас прыехалі як агню ўхапіць. Асіпаўцы Воран. Вар. як, толька агню пазычыць (пажычыць, ухапіць). АГОНЬ. Агонь на ўсё сяло. Ухв. Вельмі жвавы, рухавы, энергічны чалавек. Ганьдзя самая жвава была – агонь на ўсё сяло. Ваўкавічы Навагр. Агонь яго ведае (знае). Невядома. І куды ён пайшоў, агонь яго ведае. Ваўкавічы Навагр. Агонь яго ведае, ці быў ён тут, плух гэты, ці не. Закальное Любан. Вот хай што- нібуць, дык – агонь яго знае, гэто часто гавораць. Ваўкавічы Навагр. Агонь яго зная, пайсьці туды ці не. Навасёлкі Дзятл. Кідаць (кінуць, укінуць) агонь у хату каму. Няўхв. Унесці разлад у сямейныя адносіны, пасварыць. Вы, як прыйдзе гэда сучка, ганіце, яна толькі агонь у хату кідая, а затым пасьміхаяцца. Чарнявічы Бар. Мо й ні трэбало нічого казаць, тулькі агонь у хату кінула. Старына Маст. Ізноў сьвякруха кінула агонь у хату сынавай. Хутар Праважа Воран. Кінуў людзям агонь у хату, а сам у кусты. Гуды Лід. Табе толькі кінуць агонь у хату, патом будзяш цешыцца, як у людзей сварка. Паўлаўшчына Ваўк. Яны сь сьвякрухай і так кепско жывуць, а тут яшчэ Ганна агонь у хату ўкінула, нагаварыла, што Сьвятлана гультайка, нічого рабіць ні ўмея. Дварчаны Шчуч. Во, як Пятрук укінуў агонь у хату, то Янук Зоську с хаты выгнаў. Бялужышкі Воран. Прайсці агонь ваду і медныя трубы. Многае зведаць у жыцці, пабываць у розных складаных сітуацыях. Я ш яго добра ведаю, ён прашоў агонь ваду і медныя трубы. Вольна Бар. Прайсці агонь і чортавы зубы. Многае зведаць у жыцці, пабыць у розных цяжкіх абставінах. Хіба хто ні ведае гэтаго арыштанта, ён прайшоў агонь і чортавы зубы. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 15). У хату агонь кідаць (кінуць, укінуць). Гл. кідаць (кінуць, укінуць) агонь у хату. Як агонь да работы. Ухв. Вельмі жвавы, энергічны, спрытны. Папаў мне мужык, як агонь да работы. Вялікае Сяло Шчуч. Як агонь з вадою жыць. Асудж. Вельмі нядружна, у сварках. – Як там твае маладыя? – А ніяк, жывуць як агонь з вадою, мусіць, будуць разводзіцца. Задвор'е Зэльв. Як агонь пад нагамі гарыць у каго. Хто-н. вельмі рухавы, непаседлівы, хуткі. А гэты дык на месцы ні мінуты не стаіць, усероўна як агонь пад нагамі гарыць у яго. Бакшты Іўеў. Як агонь у ваду прапасці, знікнуць. Бясследна, невядома дзе, куды. Дзіця во шарык згубіла. Прапаў як агонь у ваду, знайсьці ніяк ні можам. Каменка Бераст. Як у агонь укінуць што. Няўхв. Патраціць, растранжырыць (грошы, багацце і пад.). Кап я зноў, што яны тут бязь міне ўсё, што меў, як у агонь укінуць, то гэтаго п ні было. Пяроўцы Воран. (ЗНФ, 94). І грошы былі, і гаспадарка нідрэнная, але ўсё як у агонь укінуў, а ціпер ледво ні пабіраяцца. Баяры Шчуч. (ЗНФ, 94). АГРЫЗАК. Агрызак сабачы. Груб. Кепскі чалавек. Агрызак ты сабачы! Кямелішкі Астр. АГРЫЗКАХ. У свіных агрызках не магчы разабрацца. Няўхв. У самым простым, даступным для разумення. Так і ні рашыў задачу?! От, братка ты мой, ні можыш разабрацца ў сьвіных агрысках. Ступяняты Астр. АДАМ. На святы Адам аддам. Ніколі не (аддам). Аддам на святы Адам. Макрыцы Ашм. (ППФВ, 4). АДАСЬ. Як Адась з Антосем хадзіць. Няўхв. Без справы, без пэўнага занятку. Ходзяць як Адась з Антосем, кап хоць работу якую зрабілі гэтыя хлапцы. Красулі Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе
13 👁