Як на агні гарыць на кім, у каго. Вельмі хутка зношваецца, рвецца. Пра адзежу.
Увосянь купіла хлопцу касьцюм, то ўжо падраў, забрудзіў, на ім усё як на агні гарыць, і
грошай ні набярэся купляць. Крычнікі Іўеў. Уся адзежа ў малога як на агні гарыць.
Шылавічы Сл. (СГВ, 616).
Як у агні згарэць. Прапасці, бясследна знікнуць. Апшукаў і пат паветкай, і круга
хлява – нідзе німа, як у агні згарэлі [вілы]. Косцевічы Астр. Кажды рас вешала рандэляк
на гэты гвозьдзік, а тут – німа, і нідзе ні знайду, як у агне згарэў. Бабіна Гродз.
АГНЮ. Агню пазычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі
час. Пасядзі трохі, а то прышла агню пазычыць. Красная Лід. Пасядзі яшчэ ў нас, а то
прышоў агню пазычыць. Плябанскія Гродз. Пасядзі яшчэ ў нас, а то прышоў агню
пазычыць. Гернікі Дзятл. (СГВ, 576). Вар. як, толька агню пазычыць (пажычыць,
ухапіць).
Без агню аладкі жарыць. Не мець неабходных сродкаў, прыладаў для выканання
чаго-н. Ну й выбраўся ў поля, матычкі нават ні ўзяў, будзя біз агню алаткі жарыць. Крэва
Смарг.
Даць агню каму. Моцна насварыцца на каго-н. Даў ён дзеду агню за яго неразумныя
жарты. Мардасы Шчуч.
З агню ды у прысак трапіць, папасці і пад. З адной непрыемнасці ў другую. Але
ш Бронаку ні павязло, з агню ды ў прысак папаў, толькі жонку пахаваў, як сын пад машыну
папаў. Лычкаўцы Шчуч. Ні было яму жы´ця с першай жонкай. Кінуў, пайшоў да Лены, а
ў гэтай браты, калі што ні так, натаўкуць у карак. Во скокнуў, ту скокнуў, з агню ды ў
прысак. Балічы Шчуч. А гэты ўсё скача з агню ў прысак. Вензавец Дзятл.
З агню ў пламя папасці. З адной непрыемнасці ў другую. Папала ты, дзяўчына, з
агню ў пламя, ні будзе табе тут дабра. Ліпнішкі Іўеў.
Падкідаць агню ў хату. Знарок учыняць нешта такое, што можа стаць прычынай
сварбы, сямейнага разладу пераважна паміж мужам і жонкай. І ты маўчы, ні сунь свой
язык куды ні просяць, ні паткідай агню ў хату! Радунь Воран.
Падкінуць агню. Садзейнічаць спрэчцы, сварцы. Нічога не расказала, ні памагла,
наадварот, толькі падкінула агню. Багудзенка Навагр.
Рваць як з агню. Рабіць вельмі хутка, энергічна, спяшаючыся. Паехалі на балото па
сено. А тут нека хмара вылязла, то мой Коля рваў як з агню. Монькавічы Маст. Ня рві як
з агню, а то палова бульбы у зямлі застанецца. Будрэвічы Воран. Мішавы хлопцы такія
ўжэ ад роду. Каль возьмуцца за што, та рвуць як з агню. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 62).
Кончыць кончыла, але і рвала як з агню. Шаўры Воран. (ЗНФ, 62).
Толька агню пажычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі
час. Што ш вы прыехалі толька агню пажычыць, пабылі п яшчэ. Салтанішкі Воран.
Вар. як, толька агню пазычыць (пажычыць, ухапіць).
Як агню баяцца. Вельмі моцна, панічна. Новага дырэктара дзеці як агню баяцца.
Дарагляны Маст. Таго сакавастатара як агню баяліса, бо за падаткі апошню карову
забіраў, адзежу с куфраў выцягваў. Галынка Гродз. (СНМ, 124). Таго асэсара баяліса як
агню: як скажа – так і закон. Вялікае Дзямідкава Гродз. (СНМ-2, 17).
Як агню пазычыць прыйсці, прыбегчы і пад. Спяшаючыся, на вельмі кароткі час. Ну
ты ў міне й набыла, прыбегла як агню пазычыць. Правыя Масты Маст. Пасядзі, сынок, а
то прыляцеў як агню пазычыць. Паляны Ашм. Пасядзеця ж хоць трохі. Што ш вы як
агню пазычыць убеглі і ўжэ назат? Бершты Шчуч. (ЗНФ, 83). Недзі бегая. Уляцела як
агню пазычыць, і зноў німа. Заполле Шчуч. (ЗНФ, 83). Што ш ты прышла як агню
пазычыць? Раскажы што-кольвяк, пагаворым. Навінка Воран. (ЗНФ, 83). Чаго ты,
Волька, прыйшла як агню пазычыць, пасядзі ў нас. Міхайлаўшчына Ашм. (СГВ, 613).
Вар. як, толька агню пазычыць (пажычыць, ухапіць
15 👁