Запрэгчы ў аглоблі каго. Узяўшы каго-н. пад сваю ўладу, прымусіць
падпарадкоўвацца, працаваць. Ты міне ўжо зусім запрох у аглоблі, што я і слова свайго ні
магу сказаць. Дарагляны Маст. Вар. запрэгчы (упрэгчы) у аглоблі.
Павярнуць аглоблі да каго, куды. Скіравацца, пайсці куды-н. Дачку па дзьмухоўцы
паслала, а пэўна ўжо павярнула аглоблі да Стасі. Лапенкі Гродз.
У аглоблі загнаць. Гл. загнаць у аглоблі.
Упрэгчы ў аглоблі каго. Узяўшы каго-н. пад сваю ўладу, прымусіць
падпарадкоўвацца, працаваць. Чула, як учора краўчуковы лець ні набіліся. Бацько хацеў
гэтаго бугая ў аглоблі ўпрэхчы. Любча Навагр. Вар. запрэгчы (упрэгчы) у аглоблі.
АГЛОБЛЮ. На адну аглоблю выпіць. Часта жарт. Адну чарку, па адной чарцы
(выпіць перад ад'ездам, развітаннем). Яшчэ толькі на адну аглоблю выпілі, ні
сьпяшайцяся, трэба й на другую. Вензавец Дзятл.
На другую аглоблю выпіць. Часта жарт. Яшчэ адну чарку, па другой чарцы (выпіць
перад ад'ездам, развітаннем). Ну што, давайця вып'ям на другую аглоблю, кап конь у
дарозі ні распрохся. Вензавец Дзятл.
У аглоблю носам даўся. Іран. Разяваты, прастакаваты. Такі разьзяваты – у аглоблю
носам даўся. Глядзі, жонку ўкрадуць – і ні ўбачыш. Каменка Шчуч.
АГЛОБЛЯ. Як аглобля. Няўхв. Высокі, худы і нязграбны. Часцей пра жанчыну. Баба,
як аглобля, а мужык маленькі, во дзе пара дабраласа. Рацічы Гродз. (СНМ, 175). Вар. як
алобля (аглабля, аглобня).
АГЛОБНЯ. Як аглобня. Няўхв. Высокі, худы і нязграбны. Часцей пра жанчыну. Гэта
Марыя як аглобня. Бершты Шчуч. Вар. як алобля (аглабля, аглобня).
АГЛЯДКІ. Без аглядкі бегчы і пад. Вельмі хутка. Часаць без аглядкі. Бердаўка Лід.
(МСГВ, 615). Як убачыла першы рас зубра, та без агляткі перла зь лесу. Бабіна Гродз.
На аглядкі ісці. Упраўляцца па гаспадарцы. Ну, вы тут пасядзеця, а мне пара ісьці
на агляткі. Мураваная Ашмянка Ашм. (СГВ, 594). Зьвечарэла, трэба ісці на агляткі.
Міхайлоўшчына Ашм. ● Аглядкі – утварэнне ад дыялектнага слова аглядацца 'рабіць
хатнюю работу, даглядаць жывёлу, уходжвацца'.
АГЛЯНУЦЦА. Аглянуцца не ўхопіш. Вельмі хутка (адбудзецца што-н.). Аглянуцца
не ўхопіш – зноў купляй вобуй! Кіралі Шчуч. (СПЗБ-5, 247).
АГНЁМ. Гарэць агнём. 1. Быць у стане гарачкі. Броіў цэлую ноч – гарэў агнём.
Чамяры Сл. (НС-ць, 32). 2. Ныць, пячы, смылець. За цэлы дзень ат гардзялёў [вяровак,
сплеценых з лазы, маладой бярозы і арэшніку] рукі гараць агнём. Купіск Навагр. (НЛ, 152).
Загарэцца агнём. Раптоўна, хутка ўзбудзіцца, раззлавацца, разгневацца. Чаго ты
загарэўся агнём? Я табе нічога дрэннага не сказаў. Курчоўцы Воран.
Як агнём пячы, смылець і пад. Вельмі моцна. Ногі мае балюшчыя, смаля як агнём.
Солы Смарг. (СПЗБ-4, 498).
Як агнём апаліць. Выклікаць моцны фізічны боль. Сьляпняк ён нівелькі, але як упячэ,
та як агнём апаліць. Забагонікі Гродз. (СНМ, 132).
Як агнём падсмалены бегчы. Вельмі хутка. Я яго клічу, клічу, а ён так моцна пабег,
ну прама як агём патсмаляны. Дарагляны Маст.
АГНІ. І ў агні не гарыць і ў вадзе не тоне. Ухв. Нідзе не прападзе, выйдзе з любой
сітуацыі. А яму што, нічога не баіцца, ён і ў агні ні гарыць і ў вадзе ні тоне. Першамайск
Шчуч.
Пры адным агні ўсё зварыць. Часцей іран. Вельмі хутка парабіць усю работу.
Хацелася сёня пры адном агні ўсё зварыць, але ні палучылася. Альхоўка Навагр (ЗНФ, 60).
Думаяш, пры адном агні ўсё зварыш? Ні выйдзя! Генюшы Навагр. (ЗНФ, 60).
У адным агні гарэць з кім. Цярпець разам з кім-н. Ні пайду на развод, лепей у адным
агні гарэць, чым такі пазор. Дубкі Шчуч
Дадатковыя словы
адездам, выпям
17 👁