АБЯЗЯНА. Як абязяна з акулярамі насіцца. Няўхв. Незаслужана ўдзяляючы шмат
увагі каму-, чаму-н. Што ты з гэтым цэбарам носіся як абязяна з акулярамі? Прырэчча
Сл. ● Абязяна – з рус. обезьяна 'малпа'.
АБЯЦАНКА. Абяцанка-цацанка. Ненадзейнае або нездзяйсняльнае абяцанне.
Казалі, што дадуць кватэру. Але ўсё гэта абяцанка-цацанка. Макараўцы Бераст.
Абяцанка-цацанка, а дурному радасць. Карпейкі Лід. (ППФВ, 3). Вар. абяцанка-цацанка
(абяцанкі-цацанкі).
АБЯЦАНКАМІ. Карміць абяцанкамі-цацанкамі. Абяцаць, але не выконваць
абяцанае. Колькі ты мяне будзяш карміць сваімі абяцанкамі-цацанкамі, што прынясеш
грошы? Ужо трэці тыдзень грошы нясеш і ніяк не данясеш! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62).
АБЯЦАНКІ. Абяцанкі-цацанкі. Ненадзейнае або нездзяйсняльнае абяцанне. Прасіла
ні рас, аля толькі абяцанкі-цацанкі. Бабіна Гродз. Абяцанкі-цацанкі, а дурному радасць.
Балічы Гродз. (СНМ, 177). Вар. абяцанка-цацанка (абяцанкі-цацанкі).
АВАДЗЁН. Як авадзён сляпы. Няўхв. Вельмі, зусім (няўважлівы, не бачыць, не
заўважае чаго-н.). Няўжо ш ты такі сьляпы як авадзён: яны сь цібе сьміюцца, а ты ні
бачыш гэтага. Чамяры Сл. ● Авадзён – авадзень.
АВАДНЁМ. Аваднём у вочы лезці. Няўхв. Назойліва прыставаць, невыносна
дакучаць. Прычапілася – дай ёй каня!.. Аваднём у вочы лезя – дай і ўсё тут! Уселюб
Навагр. Увесь дзень аваднём у вочы лезя, скажы яму што-нібуць, каб аччапіўся. Задвор'е
Зэльв. Німа табе чаго рабіць, лезяш толькі аваднём у вочы. Ханявічы Свісл.
АВЕЧКА. Авечка з мястэчка. Асудж. Някемлівы, няўважлівы чалавек. От авечка зь
мястэчка! Глядзі пільней! Малі Астр. Авечка – з мястэчка, баран – з Маркішоў, авечка
чакала, баран ні прышоў. Бабіна Гродз.
Як авечка па задворку бегаць, скакаць і пад. Мітусліва, шпарка. Дзыгая як авечка па
задворку. Грандзічы Гродз. (ППФВ, 23).
Як блудная авечка хадзіць. Асудж. Без справы, без мэты, без толку. Чаго ты ходзіш
як блудная авечка? Не бачылі б цябе мае вочы. Пагародна Воран. Ну што ты ходзіш тут
як блудная авечка. Ляпёшкі Іўеў.
АВЕЧКУ. Як авечку пастрыгчы і пад. Насмеш. Абы-як, неакуратна, непрыгожа.
Велькі хлопяц, а яго абубнілі як авечку. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 9).
АВЕЧЦЫ. Як старой авечцы жывецца. Без увагі, без клопату, без догляду. Няма дзе
прытуліцца старым, жывецца як старой авечцы. Сямёнава Ваўк. (СГВ, 620).
АВЁС. Як авёс прадаўшы спаць. Вельмі моцна. Сьпіць як авёс прадаўшы, ні
разбудзіш. Капцёўка Гродз. Вар. як авёс (гавёс) прадаўшы.
АВОСЬ. На авось. З разлікам на ўдачлівую, шчаслівую выпадковасць. Зблудзіла ў
лесі, дарогі ні ведала, на авось ішла. Раклевічы Дзятл.
АГЛАБЛЯ. Як аглабля´. Няўхв. Высокі, худы і нязграбны. Часцей пра жанчыну. Ну
й Стаська дабраў сабе жонку – вялікая, ценкая, як аглабля, а ён гэтыкі красівы хлопяц.
Навасяды Ашм. Вар. як аглобля (аглабля, аглобня).
АГЛОБЛІ. Заварочваць (завярнуць) аглоблі. Адыходзіць ці ад'язджаць. Ты,
браток, заварочвай аглоблі, пакуль я яшчэ добры. Корнадзь Свісл. (СГВ, 589). Заварочвай
аглоблі, а то зарас зусім сьцямнея, тады горш ні выбярамсё. Мілявічы Маст. Пасварылася
я зь ім, то завярнуў аглоблі і пайшоў дахаты. Хай ідзе, туды яму і дарога. Зенявічы
Навагр. Вар. заварочваць (завярнуць) аглоблі (галоблі).
Загнаць у аглоблі каго. Прымусіць каго-н. падпарадкоўвацца, слухацца. Хочаш міне
загнаць у аглоблі? Бенін Навагр. Хочаш міне, старэйшага, у аглоблі загнаць! Ні выйдзя,
дарагі ты мой, нават ні думай! Енчы Воран. Ты міне ў аглоблі ні загоніш, можаш ні
старацца. Гуршчына Іўеў. Ты мяне ў аглоблі не загоніш. Струбніца Маст. Ні выйдзя ў цібе
міне ў аглоблі загнаць. Індура Гродз
Дадатковыя словы
адязджаць, задворе
21 👁