д'ябал'),
прыйшло
праз
польскую
мову
(obces,
obcesem
'дзёрзка,
нахабна,
бесцырымонна'). Запазычанне ўспрымаецца як субстантыў, але мае цьмяную семантыку,
яго сэнс не ўсведамляецца носьбітамі беларускіх гаворак. Гэтым тлумачыцца шырокая
варыянтнасць фразеалагізма.
АБУХА. Дабіць да абу´ха каго. Няўхв. Моцна прыгнятаць каго-н., прычыніць каму-н.
фізічны і маральны боль. Як мне цяжка жыць, ён дабіў міне ўжо да абуха. Сцігані Іўеў.
З'ехаць да абуха´. Страціць вартасць, аўтарытэт, апусціцца. Быў чалавек як чалавек,
а тады расьпіўся, з работы прагналі. Зусім зьехаў да абуха. Квяткоўцы Іўеў.
АБХОДЗІЦЬ. Не абходзіць каго, каму. Не кранае, не ўздзейнічае, не мае значэння
што-н. для каго-н. Твой падкус мяне не апходзіць, ты ні кажы мне с паткусам, бо знаць
нічога ні хачу. Гута Дзятл. (СГВ, 316). А вазьмі ты тры тысячы, а вазьмі ты пяць, мне
то ні абходзіць. Дзявяткаўцы Ваўк. (МСГВ, 15).
АБЦАСАМ. Абцасам у вочы лезці. Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна
дакучаць. Апцасам у вочы лезяш!.. Дай старшым сказаць! Вензавец Дзятл. Вар. вобцасам
(вэбсусам, вобсаса, вобсас, обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці
(кідацца, перціся). ● Першы кампанент фразеалагізма – слова з лацінскай мовы (obcessus
'шалёны, у якім сядзіць д'ябал'), прыйшло праз польскую (obces, obcesem 'дзёрзка,
нахабна, бесцырымонна'). Запазычанне ўспрымаецца як субстантыў, але мае цьмяную
семантыку, яго сэнс не ўсведамляецца носьбітамі гаворак. Гэтым тлумачыцца
народнаэтымалагічнае прыстасаванне цьмянага слова да зразумелага назоўніка абцас
'цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой; каблук'.
АБЦАСЫ. Збіць усе абцасы. Многа выхадзіць, стаміцца ад хадзьбы. Маладажоны
зьбілі ўсе апцасы, пакуль знайшлі кватэру ў горадзі. Малыя Краглі Дзятл.
АБЦУГІ. У свае абцугі ўзяць каго. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы
паступаць пэўным чынам. Ой сярдзіты быў той зяць: ні пяшчоты, ні мілосьці, а ў мінуту
нібы злосьці можа лейцы ў рукі ўзяць, кап паставіць па-сваёму і ў свае апцугі ўзяць.
Эйтуны Лід. (ДМГ, 232).
АБЦЭНГАХ. У абцэнгах дзяржаць. Вельмі строга, абмяжоўваючы свабоду дзеянняў.
А наш бацька сваіх сыноў о як у апцэнгах дзяржаў. Мацюкі Шчуч. ● Абцэнгі польск.
obcęgi 'абцугі'.
АБЦЭНГІ. Узяць у абцэнгі каго. Рашуча ўздзейнічаць на каго-н., прымушаючы
паступаць пэўным чынам. За немцам мой стары паліцыянтам быў. А што вы думаяця! Як
узялі ў апцэнгі, ні даў рады абараніцца. Алі ўсё ўрэмя парцізанам памагаў. Старына Маст.
АБЦЭСАМ. Абцэ´сам у вочы кідацца. Асудж. Назойліва прыставаць, невыносна
дакучаць. Такі гаткі хлопяц, апцэсам у вочы кідаяцца. Янаўляны Лід. І нічога ні дакажаш,
апцэсам у вочы кідаецца. Малюкі Воран. ● Абцэсам – гл. абсцэсам.
АБЭРДА. Як абэрда. Вялікіх памераў (будынак). Выставіў хату, як абэрду, а жыць
у ёй німа каму. Загорцы Гродз. (СНМ, 9). Вар. як абэржа (абэрджа, абэрда, абэржня).
● Абэрда – з польск. oberża франц. auberge.
АБЭРДЖА. Як абэрджа. Вельмі тоўсты хто-н. Узяў жонку, як абэрджу, у хату ні ўлезя.
Стральцы Гродз. (СНМ, 9). Вар. як абэржа (абэрджа, абэрда, абэржня). ● Абэрджа –
гл. абэрда.
АБЭРЖА. Як абэржа. Вялікіх памераў (будынак). Во ў Антося хата як абэржа.
Канюхі Ваўк. Хату паставіў як абэржу, усім места хопіць, на ўсё место будзя. Заполле
Івац. (ДСК, 15). Вар. як абэржа (абэрджа, абэрда, абэржня). ● Абэржа – гл. абэрда.
АБЭРЖНЯ. Што абэржня. Вельмі тоўсты. Пра жывёлу. У Васіля была кабыла, што
абэржня, у аглоблі ні ўлазіла. Рыбніца Гродз. (СНМ-2, 8). Вар. як абэржа (абэрджа, абэрда,
абэржня). ● Абэржня – гл. абэрда.
АБЯЗМЕН. Як абязмен дурны. Груб. Вельмі (неразумны). Што за хлопяц... Дурны як
абязмен. Ураджайная Навагр. Дурны як абізмен. Калантаі Ваўк. (ППФВ, 25; МСГВ, 590).
Зь ім толку ні дойдзяш, дурны як абізьмен. Ятвезь Ваўк. Вар. як бязмен (абязмен
Дадатковыя словы
дябал, зехаць
21 👁