А ~
А. Ад а да я. Ад пачатку і да канца, цалкам. Увесь куфар перавярнула ад а да я, а
пярсьцёнак так і не знайшла. Цудзенішкі Ашм.
АБЛУДА. Аблу´да прыродная. Зневаж. Нязграбны, няўмелы чалавек. За што ні
возьмеся, усё ні так зробіш, усё толькі шкоды ат цібе. Што за аблуда прыродная!?
Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 57).
Як аблу´да лазіць. Няўхв. Без справы, без толку, без мэты. Ні пра што не думая, лазіць
як аблуда. Алекшыцы Бераст.
АБЛУПЛЕНАГА. Як аблупленага ведаць. Вельмі добра. Я то ўжо ведаю яго як
аблупленага. Варняны Астр. Гэтага дзеда я ведаю як аблупленага. Мядзвінавічы Дзятл.
АБМОЛКІ. Узяць у абмо´лкі каго. Моцна лаяцца, прабіраць каго-н. за што-н. Я казаў,
что яна возьмя цібе ў абмолкі, так і выйшло. Высацк Сл. Як узяла жонка ў абмолкі –
месца ні знаходзіў: яна ў мяне, знаяш, якая? Чамяры Сл. (НС-ць, 30). ● Абмолкі – значэнне
не высветлена.
АБМЫВАЦЬ. Абмываць і абшываць каго. Даглядаць каго-н., клапаціцца пра каго-н.
Бяссовясны ты! Яна цібе глядзела дзень і ноч, абмывала і апшывала! А ты так
адзьдзеньчыў! Стокі Свісл.
АБНЯЦЬ. Як абняць. Тоўсты. Як лён церлі – сорак павесьмяняў натрэ, то кажа: «Я
сарачню нацерла»; павесьмянё – дзве жмені, як абняць. Старое Сяло Зэльв. (СПЗБ-4, 367).
АБОЕ. Абое рабое. Няўхв. Абсалютна аднолькавыя, адзін не лепшы за другога.
І б'юцца яны, і мірацца, не разбярэся, абое рабое. Ліпнішкі Іўеў. Ну што зь іх вазьмеш –
абоя рабоя. Васілевічы Гродз. Не нагаваравай на яго, бо ты не лепшы, абое рабое.
Трокенікі Астр. Але ш і жаніха нашла. Хаця й сама такая, абое рабое. Лаздуны Іўеў. Мы
з мужыком – абое рабое, што ён што я. Новы Двор Свісл. Што толку, аднаго хваліш, а
другога ганіш. А яны ж абое рабое. Хрустава Свісл. Абоё рабоё. Гуменікі Сл. (ППФВ, 3).
Ні хвалеця яе, што ён, што яна – абое рабое. Сухінічы Маст. Яськовы ні клапоцяцца пра
дзяцей, запусьцілі гаспадарку, абоя рабоя – гультаі. Маскалі Маст. (СГВ, 576). Абоя рабоя.
Навасёлкі Лід. Абое рабое. Хамякі Гродз. (СНМ).
АБРАІМА. У Абраі´ма на вячэры. На тым свеце. А ён даўно ўжэ ў Абраіма на
вячэры, год сь пяць як памёр. Куляшы Шчуч.
АБРАМА. Пайсці да Абрама. Памерці. Натта моцна хварэў, чуць ні пайшоў да
Абрама. Гудзевічы Маст.
Пайсці за Абрама замуж. Памерці. А я вот і ні ведала, што Маруся пашла за Абрама
замуш, вечны ёй спокуй. Бенявічы Лід.
АБРОБА. Хай аброба абробіць каго. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння і пажадання
нядобрага каму-н. Хай яго аброба абробіць, каб я ўсё на яго дарам рабіла! Крывічы Зэльв.
(СНМЗ, 8). Нарабіў!.. Хай яго аброба абробіць такого работніка! І нашто зь ім
зьвязаласа. Бабіна Гродз.
АБРУСАМ. Абрусам дарожка. Выкл. Пажаданне, каб хто-н. хутчэй пайшоў, знік. Ідзі,
ідзі, абрусам дарошка! Ананічы Дзятл.
АБРЭЗКАХ. Як у кілбасных абрэзках разбірацца. Іран. Зусім не (разбірацца). – Дай
памагу табе выбраць сукенку. – Ты разьбіраяся ў іх як у кілбасных абрэсках. Старынкі Шчуч.
Як у свіных абрэзках разбірацца. Іран. Зусім не (разбірацца). Разьбіраяцц ён у гэтай
будоўлі як у свіных абрэзках. Задвор'е Зэльв.
АБСЦЭСАМ. Абсцэсам лезці ў вочы каму. Асудж. Прыкладаючы ўсе намаганні,
настойліва дабівацца чаго-н., адстойваць сваю думку. Я яму кажу адно, а ён абсцэсам лезя
ў вочы, што яго ні было там. Амбілеўцы Шчуч. Вар. вобцасам (вэбсусам, вобсаса, вобсас,
обцасам, абцэсам, абсцэсам, абсасам, абцасам) у вочы лезці (кідацца, перціся). ● Першы
кампанент фразеалагізма – слова з лацінскай мовы (obcessus 'шалёны, у якім сядзіць
Дадатковыя словы
бюцца, задворе
21 👁