ЖОДЗІШАК. Як з Жодзішак вырваўшыся. Зневаж. Неразумны, дурнаваты.
Крычыць, як нінармальны, як ж Жодзішак. Дабраўляны Смарг. Ты як ж Жодзішак
вырваўшыся – ляціш нівядома куды, робіш нівядома што. Старая Рудня Смарг.
● Жодзішкі – назва вёскі ў Смаргонскім раёне.
ЖОЙДЗІШКАХ. У Жойдзішках месца каму. Зневаж. Хто-н. дурны, неразумны. Але
ш ты й дурны, у Жойдзішках табе месца. Паляны Ашм.
ЖОНКА. Апошняя ў папа жонка. Не, не апошні. Апошняя ў папа жонка. Енчы
Воран. (МСГВ, 580).
Ці жонка памерла ці лазня згарэла. Усё роўна, не мае значэння што-н. для каго-н.
Мне гэтыя твае выдрымусы могуць быць, а могуць не быць, мне ўсё роўна, ці жонка
памерла ці лазня згарэла. Ашмяны Ашм.
Што жонка змоладу дзянёк. Узвыш. Сонечны, цёплы, прыгожы. Алі ш сёньня і дзянёк
удаўся што жонка змоладу, так хораша. Скрыдлева Навагр.
ЖОПЫ. Як з жопы выцягнуў. Груб. Вельмі мяты, нераспрасаваны. Пра адзенне. Вот
што за хлопец, а нігды свайго адзеньня ні павесіць. Во порткі як хто з жопы выцягнуў,
гэта ці ні злосьць кожны дзень за ім выпрасоўваць. Амбілеўцы Шчуч.
ЖОРНЫ. Жорны ў горла каму. Выкл. Асудж. Выказванне засцярогі ад сурокаў. Ты
ні ўстыдайся, як хто прыдзя і будзя дзівіцца, ты адразу скажы: жорна табе ў горла. Хай
глядзіць лепш на пазурэ, чым на дзіця. Амбілеўцы Шчуч.
ЖОЎТА. Аж жоўта. Вельмі многа чаго-н. Пра прадметы жоўтага колеру. За рэчкай
відаць такія наносы, аж жоўта. Шчорсы Навагр. (МСГВ, 305).
ЖУЙКУ. Жуйку жаваць. Няўхв. Гаварыць доўга, нудна, надакучліва, невыразна і
часта пра адно і тое ж. І ні надаело табе слухаць гэтаго дзеда? Ужэ з гадзіну жуйку жуе.
Я, як яго паказваюць, адразу цілівізар выключаю. Бабіна Гродз. Гаварыць з Банасём
натто цяшко, як станя жуйку жаваць, та, здэцца, і да раня той разгавор ні кончыцца.
Старына Маст. Ат, разьбярэш, што ён гаворыць, толькі жуйку жуе і ўсё, лапоча нівядома
што. Дарагляны Маст. Што ты мне тут жуйку жуеш, ні можаш толкам сказаць што
трэба. Зенявічы Навагр. От, мямліш! Ні рыба ні мясо! Тыко жуйку жуеш – гавары
скарэй! Лунна Маст. Хай бы хто другі выступіў, а гэты будзя ізноў жуйку жаваць.
Маркішы Гродз. (ЗНФ, 29). Ні люблю я яго слухаць: жуйку жуе, і нічога ні разьбярэш яго.
Драгічаны Ваўк. (ЗНФ, 29). Вар. жуйку (жвайку) жаваць. ● Жуйка – жвачка.
ЖУК. Жук і жаба. Няўхв. Людзі малавартасныя, аднолькавыя паводле нейкіх
адмоўных характарыстык. Што ён, што яна, падабраліся жук і жаба. Праўду кажуць,
бот бота, пастол пастала знойдзя. Купры Шчуч.
І жук мяса каму. Усё добрае, прыгоднае, спатрэбіцца. Звычайна пра ежу. Табе ціпер,
галоднаму, і жук мясо. Збочна Сл. (ЗНФ, 39). А яно, як прагаладаяся, та й жук мясо.
Навасёлкі Лід. (ЗНФ, 39). Тры дні я прабіраўса па лесі, па балоці, та мне і жук мясо.
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 39). ● Паходзіць з прыказкі На чужой старане і жук мяса.
Як жук на марозе. Вельмі марудна (рухацца). Зютак, зыдзі з дарогі, бо ты на сваім
лапатуну сунеся як жук на марозі, толькі другім замінаяш. Ранявічы Свісл.
ЖУКА. Жука запусціць. Іран. Хлусіць, гаварыць няпраўду. Гаварыў, гаварыў, а ўжо
пад канец такога жука запусьціў, што й слухаць німа што. Балькуны Воран.
ЖУРАЎЛЁМ. За жураўлём у неба гнацца. Да недасягальнага (імкнуцца). Не ганіся
за жураўлём у неба, а старайся і так добра жыць. Асіпаўцы Воран.
ЖУРАЎЛЯ. Запускаць (запусціць, пускаць) жураўля куды. 1. Падглядваць, зазіраць
куды-н. Глядзі, як Маня жураўля запускае да Надзі ў агарот, і што ш яна хоча ўбачыць?
Шылавічы Сл. Колькі ні гуляем, дык ён толькі й робіць, што жураўля пускае ў чужыя
карты. Лежневічы Іўеў. 2. Задаволіць жаданне. Мы с табою запусьцілі жураўля да
дзяўчат увечары разам і пагулялі. Догі Шчуч. (СГВ
11 👁