ЖАЛОБУ. Насіць жалобу. Хадзіць у жалобным чорным адзенні, сумаваць з прычыны
смерці блізкага чалавека. У цэркві дзякан Арсэн вучыў сьпяваць на клірасе, а мой памёр
якрас тато, я насіла жалобу, а баялася сказаць. Нясутычы Навагр. (СБНФ, 184).
ЖАНІЦЦА. Пакуль жаніцца загаіцца. Звычайна дзіц. З цягам часу (загаіцца).
Супакаенне з прычыны болькі, фізічнага пашкоджання. Ні плач, ужэ ш ні баліць. Глядзі,
як красіво табе завярцелі пальчык. Пакуль жаніцца, загаіцца. Бабіна Гродз. Пакуль
жаніцца, загаіцца. Сялявічы Сл.
ЖАР. Аж у жар кінула каго. Раптоўна ўразіла, збянтэжыла каго-н. Мяне аш у жар
кінула, як убачыла Алеся. Алекшыцы Бераст.
Жар выпусціць. Зрабіць перадышку, адпачыць. Пастой трохі, жар выпусьці, бо
потым яшчэ доўго працаваць. Васілішкі Шчуч.
Як жар гарыць. Рэзка вылучаецца яркім чырвоным колерам. Як жар гарыць
гвазьдзіка ў гародчыку. От харошыя гвазьдзікі ў Субача. Чэхі Астр. (МСГВ, 118).
ЖАРАБЯ. Як жарабя ў мяшку круціцца і пад. Вельмі, неспакойна. Усю ноч ні спала,
варочалася як жарабя ў мяшку. Малая Жорнаўка Гродз.
ЖАРТАЧКІ. Жартачкі сказаць. Пабочн. Неверагодна, цяжка паверыць. Жартачкі
сказаць, я бачыў золізку самога Шушкевіча. Алёхнавічы Дзятл.
Не жартачкі. Справа сур'ёзная. Гэта табе ні жартачкі – гаспадарку вясці. Круглікі
Гродз. (СНМ-2, 71). Вар. не жарты (не жартачкі).
ЖАРТЫ. Не жарты. Справа сур'ёзная. Бяры пасаціжы, бо то ні жарты спраўляць
лектрыку. Касцянева Шчуч. (СГВ, 341). Вар. не жарты (не жартачкі).
ЖАРУ. Даваць жару ў агонь. Абвастраць адносіны, садзейнічаць канфлікту. Ой, гэта
ш такі чалавек, толькі ходзіць і жару ў агонь дае, хоць у хату ні ўпускай, ужо знаю, калі ён
ідзе, то пэўне сварка ў хаці будзя. Амбілеўцы Шчуч. Вар. даваць (падкідваць) жару ў агонь.
Даць жару. 1. Многа зрабіць, выканаць вялікую норму. Сёння то мы далі жару – па
дзесяць сотак павыжынылі кожная. Дзярэчын Зэльв. (Стэц.-2, 250). От ты даў жару, як
бульбу садзілі. Пераганцы Воран. 2. Іран. Зрабіць вельмі мала. Ну і даў жару, толькі толку
з гэтага ніякага. Праважа Воран. Гэта ўсяго за цэлы дзень дроў нарубоў? Ну ты доў
жару... Мусі, споў цэлы дзень?.. Бабіна Гродз. Вар. даць жару (жаху).
Падкідваць жару ў агонь. Абвастраць адносіны, садзейнічаць канфлікту. Маўчы, не
чапай яго, не падкідвай жару ў агонь. Падзітва Воран. Вар. даваць (падкідваць) жару ў
агонь.
Як жару пазычыўшы прыляцець і пад. Вельмі хутка. Прыляцеў як жару пазычыўшы,
усё забраў і знік. Доцішкі Воран.
ЖАЎТКІ. Аж жаўткі трашчаць крычаць і пад. Вельмі моцна. Чаго крычыш аж
жаўткі трашчаць? Ганчары Лід. Але ж і раве аж жаўткі трашчаць. Каменка Шчуч.
ЖАХУ. Даць жаху. Зрабіць вельмі многа або вельмі мала. Кажаш, ужо дзесяціну
скасілі. От далі жаху! Дзесяцёх за дзень. Ужо дзве можна было скасіць! Парэчча Сл.
(Стэц.-2, 250). Вар. даць жару (жаху).
ЖВАЙКУ. Жвайку жаваць. Няўхв. Гаварыць нудна, бесталкова, невыразна і часта
пра адно і тое ж. Кажы быстрэй, а то жвайку ўсё жуеш. Паляны Ашмян. Вар. жуйку
(жвайку) жаваць. ● Жвайка – жвачка.
ЖВІР. Сыпаць жвір у вочы. Хлусіць, казаць няпраўду. Што ты сыпляш жвір у
вочы, як табе ні сорамна выдумляць? Пагараны Гродз. (СГВ, 608).
ЖМУРКІ. У жмуркі гуляць з кім. Няўхв. Паводзіць сябе няшчыра, несур'ёзна,
недаверліва з кім-н. Я з табою ў жмуркі гуляць ні буду, ні на такого ты нарваўсо. Лікоўка
Гродз. (СНМ-2, 72).
ЖМУТ. Жмут касцей і мэтар скуры. Іран. Вельмі худы хто-н. І як шчэ яго вецяр ні
паваліць... Мо хібо за плот трымаяцца, як ідзе. Ні чалавек, а жмут касьцей і мэтар скуры.
Старына Маст. Вар. набор (жмут) касцей і метар (мэтар) скуры
Дадатковыя словы
зблізку, несурёзна, сурёзная
9 👁