Як жабе ў балоце. Вельмі (добра каму-н. дзе-н.). Ён знайшоў сваё месца. Там яму
добра як жабі ў балоце. Бракава Сл.
ЖАБРАКА. У жабрака кій адабраць. Забраць апошняе. У жабрака кій адабралі, як
вам ня стыдна. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-2, 461).
У жабрака торбу адбіраць. Забіраць апошняе. Прыдуць ночай і бяруць с хлява, ні
пытаюць. Спачатку цяля ўзялі, потум карову вывялі, курэй пабралі. Толькі пасьвінак
застоўса. І па яго рас прывалакліса. Мой стары ні вытрываў і давай прасіць:
«Пашкадуйця, людзі! У жабрака торбу адбіраяця!» Бабіна Гродз. У яго ніякой літасьці,
як прыдзецца, дык у жабрака торбу адбярэ. Купіск Навагр.
Як у жабрака грошай чаго. Вельмі мала чаго-н. Столькі праўды, як у жабрака
грошай. Журавы Ашм.
Як у жабрака ў торбе дзе, у чым. Няўхв. Непрыбрана, неспарадкавана ў чым-н. Як
узяла я сумку сваяго вучаніка, та ў міне аш валасы паўставалі. Што там робіцца! Як у
жабрака ў торбі. Старына Маст. Навядзі парадак у сваёй тумбачцы, там як у жабрака
ў торбі. Малюкі Воран.
ЖАБУ. Жабу на языку не спячэш у каго. Хто-н. вельмі дасціпны, гаваркі,
балбатлівы. У нашай Марысі жабу на языку ні сьпячэш, рот ні закрываяцца. Прудзяны
Шчуч. Вар. жаба на языку (на языцы, на языццы) не спячэцца; жабу на языку не спячэш.
Паймаць жабу за пяту. Іран. Упусціць шанец, спахапіцца запознена, несвоечасова.
Ага, паймала жабу за пяту, учора ўжэ ўсе сукенкі расхваталі. Схадзіла па розум, ды
позна. Бракава Сл.
Пускаць (пусціць) жабу ў ваду. Іран. Гаварыць няпраўду, абы-што, недарэчнасць.
Не пускай жабу ў ваду, кажы праўду. Бярозаўка Лід. От, кап сказаў што талковае, а то
пусьціў жабу ў ваду. Гуды Лід.
Як (чыста) жабу праглынуў (праглынуўшы) маўчаць. Зусім (маўчаць). Як жабу
праглынуў, за ўсю дарогу нават рот ні расчыніў. Свіслач Гродз. Чаго ты маўчыш як жабу
праглынуўшы? Хоць слова скажы. Каменка Шчуч. Што ты скрывіўся і маўчыш чысто
жабу праглынуў. Зэльва Зэльв.
ЖАБЫ. Ад жабы не адрос. Іран. Вельмі нізкага росту; малы. Ты яшчэ ад жабы ні
адрос, а ўжэ голас на міне павышаяш. Вострава Зэльв. Ад жабы ні адрос, а ўжэ пра дзевак
думая. Алекшыцы Бераст. Кап ужэ хто люцкі, а то ад жабы ні адрасла, а йна нос свой
совая. Конна Зэльв. (ЗНФ, 15).
Жабы параслі на чым. Што-н. заплеснела, пакрылася цвіллю. Ні бяры гэту
сьмятану, на ёй ужо жабы парасьлі, вазьмі ў літровум слоіку. Конна Зэльв.
З-пад жабы яйкі выме. Адабр. Вельмі хітры, пранырлівы, вёрткі, зухаваты. Верына
малочшая, то ўжэ такая спраўная – с-пад жабы яйка вымя. Малая Бераставіца Бераст.
Вар. з-пад гадзіны (гадзюкі, гада, жабы, яшчаркі) яйкі (яйка) выбера (выме, выхапіць,
дастане).
І жабы не квакаюць. Іран. Ніхто нічога не гаворыць пра каго-н., хто-н. зусім не
з'яўляецца аб'ектам увагі. А пра цябе тут і жабы не квакаюць, так што маўчы і сапі ў
дзьве дзюрачкі. Зенявічы Навагр. Ты лепш сядзі й маўчы, пра цябе тут і жабы не
квакаюць. Сенна Навагр.
Як жабы рукі. Вельмі халодныя. Ідзі ў хату пагрэйса каля печкі, ба рукі як жабы.
Бабіна Гродз. Ты мусі на возяры плоскаўся, бо рукі як жабы і нос пасінеў. Вензавец Дзятл.
Забірай ужо яго ў хату, бо зьмерз на марозя, рукі як жабы. Косцевічы Астр. Рукі як
жабы. Берагоўцы Шчуч. Вар. як жабы (як у жабы).
Як з жабы сала толку. Іран. Зусім няма ці вельмі мала (карысці, толку з каго-н.).
А дзе яго ні пашлі, усюды зь яго толку як з жабы сала. Ранявічы Свісл.
Як у жабы рукі. Вельмі халодныя. На дварэ ш цёпла, а рукі як у жабы.
Аляксандраўшчына Зэльв. Ну ты й мярзьлячка, рукі ў цібе як у жабы. Верцялішкі Гродз.
Адзявай рукавіцы, бо рукі як у жабы. Хутар Праважа Воран. Вар. як жабы (як у жабы
Дадатковыя словы
абектам, зяўляецца
9 👁