Карэл. Ужэ ніякай совясьці ні мая, набраўса як жаба мулу і валяўса пад лаўкай каля
магазіна. Старына Маст. Кап хоць дахаты дайшоў. Набраўся як жаба мулу, аш на нагах
ні стаіць. Клепачы Бераст. Дзе гэта ты так набраўся як жаба мулу? Зэльва Зэльв. Дзе ш
ты сёньня быў, што так набраўся як жаба мулу? Ідзі кладавіса спаць. Пагранічны Бераст.
Алі ты сёньня набраўся як жаба мулу, аж у хату не можаш запаўсьці. Куркежы Бераст.
Адаль на вясельлі набраўсё як жаба мулу. Бачанцы Астр. Пятро ўчора напіўся як жаба
мулу. Сурынка Сл. Наеўся воткі як жаба мулу, што нават гаварыць ужо ні можаш.
Пеляса Воран. Наброўса як жаба мулу і ўсеньку ноч бравэрыў быля-што. Ліпнікі Шчуч.
(ЗНФ, 85). Бабанькі, а ўчоры на дакопінах наш пракцікант набраўсё як жаба мулу.
Міхайлы Свісл. (ЗНФ, 85). Траіх ледво йшлі, алі ш і набраліся як жаба мулу. Вараны
Бераст. (ЗНФ, 85). Зноў набярэсься як жаба мулу, сібе ні шкадуяш – пашкадуй хоць дзяцей.
Вангі Лід. (ЗНФ, 85). 2. Вельмі, празмерна (стаміцца ад цяжкай працы). Дзесяць мэтраў
дроў паставілі, набраліся як жаба мулу. Залацеева Зэльв. 3. Шмат, у вялікай колькасці
(узяць, назапасіць чаго-н.). Гэтыя ваенныя, што з Германіі папрыяжджалі, там усяго
набраліся як жаба мулу. Шылавічы Сл. Паехала ў горат, зноў набралася ўсяго як жаба
мулу. Мацвееўцы Ваўк. Вар. як жаба гразі (ілу, калу, мулу).
Як жаба на купіне. Іран.-гумар. 1. выкручвацца і пад. Залішне, празмерна
(прыдурвацца, сваволіць і пад.). Што ты тут выкручваясься перад намі як жаба на
купіне? Даўгінава Карэл. (СГВ, 614). Задавалася, як жаба на купіне. Кавалі Лід. (ППФВ,
29). 2. сядзець. Ганарыста, важна. Сядзіць як жаба на купіне. Бяцюны Ашм. (ППФВ, 60).
3. надзьмуцца і пад. Вельмі моцна. Надулася, як жаба на купіне, вытрашчыўшы бельма.
Пачарнейкі Свісл. 4. крычаць, спяваць і пад. Вельмі моцна і непрыемна. Замаўчы і ідзі
сюды! Што ты там дзярэся як жаба на купіні?! Палубнікі Лід. 5. глядзець. Пільна, не
зводзячы вачэй. Ад здзіўлення, неразумення, разгубленасці. Што глядзіш як жаба на
купіні, ні пазнаеш міне, ці што? Гэта ш я, Андрэй. Пагранічны Бераст.
Як жаба на купіну. Няўхв. 1. падымацца, узбірацца і пад. Вельмі марудна. Што ты
там так карапкаешся як жаба на купіну?! Пеляса Воран. 2. надзьмуцца і пад. Вельмі
моцна. Ну што ты надуўса як жаба на купіну, ідзі гуляй зь дзецьмі. Сабаляны Гродз.
Як жаба на ражне вырабляцца і пад. Асудж. Залішне, празмерна. Яна толькі і зная,
што пірат хлопцамі выдзелываяцца як жаба на ражне. Хадзілоні Шчуч.
Як жаба-рапуха разваліцца і пад. Няўхв. Займаючы шмат месца (рассесціся). Ну і
разваліласа на двух крэслах як жаба-рапуха. Куркежы Бераст.
Як жаба ў балоце спяваць, крычаць і пад. Няўхв. Непрыемна, непрыемным голасам.
Ты як жаба ў балоце адно горло дзярэш, а голасу няма. Бракава Сл.
Як жаба ў ваду пляснула сказаў і пад. Няўхв. Недарэчна, не падумаўшы (казаць). Ну
і сказаў, сядно як жаба ў ваду пляснула. Баброўнікі Свісл.
Як жаба ў калодзежы боўнуць і пад. Няўхв. Недарэчна, не падумаўшы (сказаць). Ты
не прымай да сэрца, гэта ён боўнуў як жаба ў калодзежы. Савічы Шчуч. (СГВ, 579).
Як жаба ў карчы маўы. Зусім (маўчы). Вой, што ты гаворыш абы-што. Лепш маўчы
як жаба ў карчы і слухай, што табе кажуць. Лозкі Дзятл.
Як жаба ў лапцях. Іран. Недарэчна (выглядаць у якім-н. адзенні). Купіла абноўку і
хваліцца, ні бачыць, што ў ёй як жаба ў лапцях. Навасады Свісл.
Як жаба ў скрынцы лямантаваць. Вельмі моцна, гучна. Чаго лямантуяш як жаба ў
скрынцы. Радзявічы Маст.
ЖАБЕ. Жабе па калена. Іран. 1. Вельмі мелка, неглыбока дзе-н. У нашуй рэццы вады
жабі па калена. Індура Гродз. У гэтым ставе вады дык толькі жабе па калена. Заборцы
Астр. 2. Вельмі нізкага росту, зусім малы. Лядзі ты, жабі па калено, а ўжэ норавы
паказвая. Бабіна Гродз.
Як жабе на зіму заняло. Зусім. Пра таго, хто змоўк, перастаў удзельнічаць у размове.
Чаго гэта яму заняло як жабе на зіму? Хіба абіду на міне мая? Наваельня Дзятл
12 👁