не ўмее трымаць сакрэты, захоўваць тайну. Глядзі ш толькі Маньцы ні кажы, у гэтай жаба
на языку ні сьпячэцца, уся вёска будзя ведаць. Сцеркава Лід. Ты каму расказаў, гэтай
пляткарцы?! У яе ш жаба на языку ні сьпячэцца. Свілы Воран. Табе расказаць – гэта тое
само, што па радзіві, у цібе ш жаба на языку ні сьпячэцца. Струбніца Маст. Маёй бабі
такога ні раскажаш, у яе жаба на языку ні сьпячэцца. Урцішкі Іўеў. У нашай Ганны нават
жаба на языку ні сьпячэцца. Беліца Лід. Але ш розум твой, з Гэлькай пра такое гаварыць, у
яе ш жаба на языку не сьпячэцца, тут дзіва няма, што ўсе Бастуны ўжо гавораць. Бастуны
Воран. Хіба ты не ведаеш Стэпкі гэтае? І нашто было казаць: у яе жаба на языццы не
спячэцца. А хочаш, каб не ведаў ніхто. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 184). У гэтай Насьці жаба
на языку ні сьпячэцца, адразу ўсё раскажа. Малыя Эйсманты Бераст. Вар. жаба на языку
(на языцы, на языццы) не спячэцца; жабу на языку не спячэш.
Жаба цыцкі (цыцы) дасць (дала) каму. 1. Хто-н. памрэ, прападзе, загіне. Пэўна,
ужо жаба цыцкі дасьць Антосю: ляжыць, ні гаворыць, ні есьць нічога. Савейкі Шчуч.
С старога Ладуцькі ўжо нічога не будзя, жаба цыцкі дасць. Лагады Шчуч. (СГВ, 589).
Ні лесь да самага возяра, а то правалісса дзе, там табе тадэ жаба цыцкі дасьць, ніхто
і чуць ні будзя. Падазёркі Гродз. Ці ш можна гэтак напівацца, кап пат плотам валяцца
такім холадам, во, зарас жаба цыцкі дасьць, пабачыця. Балічы Шчуч. 2. Хто-н. зазнае
(зазнаў) шмат клопатаў, турбот, цяжкасцяў, выпрабаванняў. Вам тут жаба цыцкі дасьць,
пакуль гэты гактар скосіця. Старына Маст. За пару дзён тут ні справісься, дасьць нам
жаба цыцы, закукуям мы ў гэтых бураках. Першамайск Шчуч. Пакуль вы гэты загон
дажнеця, та вам жаба цыцкі дасць. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 49). Аля ш і цяжкія гэтыя
шафы, пакуль перанясьлі, жаба цыцкі дала. Ялоўшчына Гродз. Як паедзяш у чужы бок,
дык там табе жаба цыцкі дасьць. Берагоўцы Шчуч. Гэты год нам жаба цыцкі дасьць:
дажджы ўсё йдуць, хлеба ніяк ні будзя. Малюкі Воран.
Як жаба гразі набрацца. Няўхв. Вельмі моцна. Пра п'янага. Фэля ў хаце сваю ні п'е, а
як дабярэцца ўжо да дармовай, то набярэцца як жаба гразі. Заборцы Астр. Гэта ш учора
мой стары набраўся як жаба гразі. Забагонне Зэльв. Бацька прыйшоў дахаты зусім
п'яны, набраўся як жаба гразі. Вішнева Смарг. Вар. як жаба гразі (ілу, калу, мулу).
Як жаба да гразі (да мулу) дабрацца, дапасці і пад. Няўхв. З вялікім жаданнем, з
прагнасцю (дапасці, дарвацца да чаго-н.). І дзе гэта яму так папала напіцца? Дабраўся
дзесьці да воткі як жаба да гразі. Няцеча Лід. Дапаў як жаба да гразі. Берагоўцы Шчуч.
Прышоў галодны з работы, як стаў есьці, дзьве міскі супу выяў, дапаў як жаба да мулу.
Свіслач Свісл. Сьцёпа ўчора так напіўся, дапаў як жаба да мулу да гэтай гарэлкі.
Шурычы Свісл.
Як жаба ілу набрацца. Асудж. Вельмі моцна. Пра п'янага. Набярэцца як жаба ілу, і
тады ідзе ўжо дахаты. Алекшыцы Бераст. Вар. як жаба гразі (ілу, калу, мулу).
Як жаба ка´лу набрацца. 1. Асудж. Вельмі моцна. Пра п'янага. Сын набраўса як
жаба калу, а мацяры німа дзе вочы падзець. Бабіна Гродз. Набраўся як жаба калу.
Ласосна Гродз. (СНМ, 187). Набраўся як жаба калу, ледво дахаты прышоў. Жадзейкі
Шчуч. Набраўса як жаба калу і ўсеньку ноч бравэрыў быля-што. Бершты Шчуч.
(ЗНС, 39). 2. Вельмі, празмерна (набрацца). Пра цяжкую працу. Набраўся як жаба калу,
ледво с поля дахаты прышоў. Жадзейкі Шчуч. Адзін чытыры машыны гною разгрузіў,
набраўса як жаба калу. Бабіна Гродз. Вар. як жаба гразі (ілу, калу, мулу). ● Кал – мул, гразь.
Як жаба му´лу набраццца. 1. Асудж. Вельмі моцна. Пра п'янага. Казаў, што больш
піць ні будзеш, а сёньня зноў набраўся як жаба мулу. Валэйшы Воран. Ніколі ні цярпела
п'яніц, набяруцца як жаба мулу, а ты глядзі на іх. Дварэц Дзятл. Глядзі, твой зноў
набраўся як жаба мулу. Студзенікі Свісл. Міхась у сталоўцы сядзіць, а ўжо набраўся як
жаба мулу. Алекшыцы Бераст. І трэ набрацца як жаба мулу, каб на ногі ні ўстаць.
Талькаўцы Ваўк. Няўстыднік ты, ізноў набраўся як жаба мулу. Старыя Паддубы Шчуч.
Вось пянчуга, кап ты па гэтым сьвеці ні хадзіў! Набраўся як жаба мулу! Трашчычы
Дадатковыя словы
пянага, пяны, пяніц
11 👁